ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 20.09.2017, 06:47
  Партызанскія камандзіры Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

БАЗЫЛЕВІЧ Аляксандр Мікітавіч, на

радзіўся 14.3.1905 г. у в. Гарадзец Бешанковіцкага раёна. Да вайны быў на партыйнай рабоце. У партызанах з красавіка 1942 г.: з мая 1942 г. камісар атрада, у маі — кастрычніку 1943 г. камісар. У кастрычніку 1943 г. ліпені 1944 г. камандзір партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь». У 1944 1960 гг. на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. Памёр 21.8.1987 г.

БАЛАН Мікалай Харлампавіч, нарадзіўся ў1917г. ув. Спасава Наўгародскага

раёна Кіраваградскай вобл. 3 ліпеня 1941 г. камандзір партызанскай групы, атрада, у верасні 1942 г. чэрвені 1943 г. Мінскай партызанскай брыгады; у кастрычніку 1943 г. ліпені 1944 г. камандзір партызанскай брыгады «Разгром». Пасля вайны на гаспадарчай рабоце. Памёр 27.8.1954 г.

ДЗЯДЗЮЛЯ Іван Прохаравіч, нарадзіўся 18.9.1917 г. у в. Асавец Любанскага раёна. Закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1939), Вышэйшую дыплама тычную школу (1947). У Чырвонай Арміі з 1939 г. 3 чэрвеня 1941 г. на фронце, палітрук роты. Пасля ранения і выздараўлення накіраваны ў тыл ворага ў Смалявіцкі раён для арганізацыі партызанскай барацьбы і разведкі. 3 чэрвеня 1942 г. намеснік камісара, камісар атрада «Смерць фашызму», у ліпені 1943 г. ліпені 1944 г. камісар брыгады «Смерць фашызму»,

адначасова член Смалявіцкага падпольнага РК КП(б)Б. Адразу пасля вызвалення некалькі месяцаў узначальваў аддзел агітацыі і прапаганды Смалявіцкага РК КП(6)Б. У верасні 1944 г. жніўні 1945 г. выконваў урадавыя даручэнні ў Польшчы, з 1947 г. па 1951 г. — у Германіі. У 1951 1954 гг. на службе ў Міністэрстве замежных спраў СССР, з 1954 г. па 1985 г. супрацоўнік знешняй разведкі. Палкоўнік.

3 вялікай сям'і Дзядзюлі на фронце загінулі чацвёра бацька і тры браты. Іван Прохаравіч аўтар кніг «Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі» (1954, псеўданім І.П.Прохараў), «Лясная гвардыя» (1968), «Партызанскі фронт» (1975) і інш.

ЛАПАЦІН Пётр Рыгоравіч, нарадзіўся 5.1.1907 г. у в. Ізлягошча Усманскага раёна Ліпецкай вобл. Герой Савецкага Саюза (1944). 3 1936 г. працаваў на чыгуначнай станцыі Мінск. 3 1941 г. камандзір аддзялення, узвода партызанскага атрада спецыяльнага назначэння «Міця», які дзейнічаў на чале з Дз.М.Мядзведзевым на тэрыторыі Магілёўскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей. 3 сакавіка 1942 г. кіраўнік партызанскай спецыяльнай разведвальнадыверсійнай групы НКДБ СССР «Бывалыя», са жніўня 1942 г. камандзір партызанскай брыгады «Дзядзькі Колі». 3 1944 г. намеснік старшыні Барысаўскага гарвыканкома, райвыканкома, на гаспадарчай рабоце. Памёр 9.7.1974 г.

ЛАІІІУК Севасцьян Іванавіч, нарадзіўся 25.7.1905 г. у в. Лаўля Смалявіцкага раёна. 3 1930 г. служыу у войсках НКУС. У партызанах з ліпеня 1942 г.: радавы, палітрук, у снежні 1942 г. чэрвені 1943 г. камісар партызанскай брыгады «Разгром», з чэрвеня 1943 г. намеснік камандзіра брыгады, з красавіка 1944 г. у Беларускім штабе партызанскага руху. 3 1945 г. на гаспадарчай рабоце ў Мінску. Памёр 24.7.1967 г.

ТАРУНОЎ Васіль Фёдаравіч, нарадзіўся 5.3.1914г. ув. Старынкі Меленкаўскага раёна Уладзімірскай вобл. 3 чэрвеня 1941 г. на фронце, з мая 1942 г. у партызанах: камандзір узвода, атрада, у ліпені 1943 г. чэрвені 1944 г. камандзір брыгады «Смерць фашызму». 26.6.1944 г. у час бою схоплены карнікамі і закатаваны.

   


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Сентябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017