ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 17.04.2024, 00:25
  Секратар падпольнага райкома Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Пасля заканчэння спецшколы у Маскве па рашэнні ЦК Кампартыі Беларусі ў жніўні 1942 г. у родны Смалявіцкі раён на чале групы з 15 патрыётаў прыбыў Рыгор Дзям'янавіч Даўгалёнак.

Нарадзіўся Р.Дз.Даўгалёнак у 1904 г. у в. Мгле Смалявіцкага раёна. Член КПСС з 1931 г. Працаваў у райвыканкоме. У пачатку вайны ўдзельнічаў у баявых аперацыях у складзе Магілёўскага знішчальнага батальёна, затым працаваў у Куйбышаўскай вобласці. У сакавіку 1942 г. адкліканы ў ЦК КП(б)Б.

Перад баявым пераходам у тыл ворага Р.Дз.Даўгалёнка і другіх кіраўнікоў груп, якія таксама накіроўваліся ў розныя раёны акупіраванай Беларусі, прыняў першы сакратар ЦК КП(б)Б і начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху П.К.Панамарэнка. Ён азнаёміў іх з ваеннапалітычнай абстаноўкай на захопленай ворагам беларускай зямлі і паставіў перад кожнай групай баявую задачу: ствараць кіруючае партыйнае падполле і ўсямерна разгортваць партызанскі рух.

Паспяхова завяршыўшы цяжкі і небяспечны рэйд па тылах ворага, група спынілася каля в. Бабін Лес, дзе базіраваўся партызанскі атрад «Смерць фашызму». Рашэннем Мінскага падпольнага абкома партыі Р.Дз.Даўгалёнак быў зацверджаны партыйным арганізатарам па Смалявіцкім раёне. Вывучыўшы абстаноўку ў раёне, патрыёты ўключыліся ў работу.

Перш за ўсё, Рыгор Дзям'янавіч і яго таварышы, абапіраючыся на дапамогу партызан, устанавілі сувязі з усімі камуністамі і камсамольцамі, якія ў сілу розных абставін, засталіся ў раёне. Для гэтага даводзілася хадзіць ад вёскі да вёскі, сустракацца з людзьмі. Дзе мелася магчымасць, ствараліся партыйныя і камсамольскія групы і арганізацыі.

У кастрычніку 1942 г. Р.Дз.Даўгалёнка выклікалі ў міжрайпартцэнтр Барысаўскай зоны для інфармавання аб становішчы ў раёне і справаздачы аб праробленай рабоце. А сказаць кіраўніку падполля было аб чым.

На ўлік былі ўзяты актывісты ў Прылепскім, Юр'еўскім, Жажэлкаўскім, Слабодскім і Жодзінскім сельскіх Саветах. Расказаў Рыгор Дзям'янавіч таксама аб тым,

што камуністы і камсамольцы некаторых вёсак аб'ядналіся ў падпольныя групы.

Пасля гэтай сустрэчы быў створаны Смалявіцкі падпольны райком партыі. Калі паўстала пытанне аб сакратары, ваганняў і спораў не было: як смелы партызан і вопытны кіраўнік Рыгор Дзям'янавіч быў зацверджаны на гэту пасаду.

Аб характары сакратара падпольнага райкома партыі сведчыць той факт, што райком базіраваўся пры асобным партызанскім атрадзе імя М.І.Калініна, які быу створаны самім райкомам. Звычайна райкомы базіраваліся пры штабе брыгады. Як успамінае камісар брыгады «Смерць фашызму» І.П.Дзядзюля, гэта было незвычайна і крыху закрапала гонар кіраўніцтва брыгады, тым болып, што пры штабе брыгады райкому было болыи бяспечна. Рыгор Дзям'янавіч тлумачыў, што, знаходзячыся ў атрадзе, райком будзе бліжэй да партызан, людзей.

Быць з народам галоўная рыса сакратара. Пад яго кіраўніцтвам ва ўсіх атрадах і штабе брыгады дзейнічалі пярвічныя партыйныя арганізацыі, а ў населеных пунктах тэрытарыяльныя падпольныя партыйныя арганізацыі і групы, якія ўзнімалі народ на барацьбу і кіравалі ей. Па ініцыятыве Р.Дз.Даўгалёнка праводзіліся апраўдаўшыя сябе на практыцы такія формы работы, як нарады партыйнага актыву раёна і партызанскіх брыгад, дзе разглядаліся аператыўныя пытанні кіраўніцтва партызанскім рухам, абагульняўся вопыт і вынікі праведзеных баявых аперацый, многа ўвагі ўдзялялася масавапалітычнай рабоце сярод партызан і насельніцтва.

Вялікую ролю ў тыле ворага мела жывое слова праўды. Савецкія людзі, апынуўшыся на акупіраванай ворагам тэрыторыі, былі пазбаўлены праўдзівай інфармацыі аб становішчы на франтах і ў краіне. Р.Дз.Даўгалёнак з першых дзён работы райкома партыі заняўся арганізацыяй выпуску раённай газеты. Частку шрыфтоў выдзелілі суседзіпартызаны 2й Мінскай брыгады. Але іх не хапала для набору газеты. Тады падпольшчыкі з рызыкай для жыцця вынеслі з занятага ворагам райцэнтра такія неабходныя шрыфты. Партызанскія ўмельцы зрабілі друкарскі станок, раздабылі пішучую машынку, падабралі паліграфістаў. На бюро райкома партыі рэдактарам газеты быў зацверджаны В.Ф.Бандарчык.

У пачатку лютага 1943 г. выйшаў першы нумар газеты «Смерть фашизму» — органа Смалявіцкага падпольнага райко

ма партыі. Гэта з'явілася вялікай падзеяй у жыцці партызан і насельніцтва.

Райком аб'ядноўваў пад сваім кіраўніцтвам 65 членаў і кандыдатаў у члены ВКП(б). 22 з іх аддалі жыццё за Радзіму. Аб напружанай рабоце райкома, які стаў цэнтрам барацьбы патрыётаў Смалявіцкага раёна, сведчыць той факт, што за час сваёй дзейнасці ў тыле ворага з кастрычніка 1942 г. па ліпень 1944 г. падпольны райком правёў 56 пасяджэнняў.

Члены раённага камітэта на чале з сакратаром нараўне з усімі партызанамі ўдзельнічалі ў баявых аперацыях, хадзілі на дыверсіі, сядзелі ў засадах, грамілі варожыя гарнізоны, адбівалі карныя экспедыцыі. Аб мужнасці і гераізме Р.Дз.Даўгалёнка, да канца выкананым абавязку сведчаць ордэны Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, многія медалі.

Памёр Р.Дз.Даўгалёнак у 1981 г



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024