ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 20.09.2017, 06:42
  Слова пра камандзіра Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Слова пра камандзіра

3 успамінаў пісьменніка І.І.Сіняўскага, былога партызана

...Летнімі вечарамі, вярнуўшыся з баявых заданняў, мы часта збіраліся ледзь не ўсім атрадам на парослым кучаравымі бярозамі пагорку. I чаго там толькі не вытваралі: і спявалі, і танцавалі, і розныя байкібылі апавядалі. Аднак варта было камунебудзь сказаць: «Хлопцы, камандзір ідзе!», як мы тут жа заціхалі. Георгій Анісімавіч Шчамялёў падыдзе, усміхнецца і абавязкова штонебудзь жартоўнае скажа. Ніколі не было, каб ён хоць колькі часу не пабыў з намі, не пагутарыў. А мы і гэтаму рады: разумныя парады даваў ён нам. Вучыў, як біць фашыста. I не толькі словам! вучыў, але і справай.

Успамінаецца засада на варожы абоз каля шашы Лагойск Плешчаніцы. Сувязныя данеслі, што днямі фашысты будуць везці ў плешчаніцкі гарнізон зброю, боепрыпасы, абмундзіраванне, правіянт. Мы прасядзелі ў засадзе дзень, другі — абоз не з'яўляўся. У некаторых узнікла сумненне: можа і зусім не будзе таго абозу? Але камандзір засаду не здымаў. Пад раніцу чацвёртага дня на шашы паказаліся фурманкі. Налічылі шэсць: на кожнай фурманцы сядзела па трычатыры гітлераўцы. Фашысты нічога не прадбачылі, курылі, голасна размаўлялі.

Мы павінны былі страляць толькі па сігнале камандзіра. Тым часам праехала

адна фурманка, затым другая... А камандзір маўчаў.

I раптам: «Біце гадаў!..» Мы страляем амаль адначасова. 3 пярэдніх дзвюх фурманак фашысты саскочылі і кінуліся ў лес, па другі бок шашы. А з тых, якія параўняліся з намі, адны пападалі ў калёсы, другія павіслі, абмяклі...

Дзесяць фашыстаў было забіта, трое паранена. Астатнія ўцяклі, не зрабіўшы ніводнага выстралу. Я тады таксама здабыў трафей нямецкі карабін.

Ніколі не забуду, як Георгій Анісімавіч выводзіў нас з акружэння. Гэта было недалёка ад воз. Палік, каля р. Цна ў маі сорак чацвёртага. Лес быў малады, але густы, не прарэджаны. Ззаду нас, справа і злева, сядзелі, акапаўшыся, фашысты. Адступаць не было куды. Ляснымі прасекамі фашысты ішлі на нас цэлымі аддзяленнямі. Галёкалі, размаўлялі, час ад часу пастрэльвалі. Словам, палохалі нас.

Георгій Анісімавіч з ручным кулямётам стаў каля дуба, а мы ўсе паляглі. Як толькі акупанты наблізіліся, камандзір аддзяліўся ад дуба.

— Рус, здавайс!.. закрычалі фашысты. У адказ Георгій Анісімавіч разануў па іх з кулямёта. Мы таксама зрабілі па некалькі выстралаў, узняліся і пайшлі ў атаку ўслед за сваім камандзірам. Такім быў камандзір партызанскага атрада імя Чкалава Г.А.Шчамялёў. Нарадзіўся ён 17 лютага 1917 г. у в. Філіпава Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1938 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Служыў у 67м кавалерыйскім палку байцом кулямётнага эскадрона. У лютым 1940 г. быў накіраваны ў г. Ташкент на курсы малодшых палітрукоў. У кастрычніку 1941 г. дывізія, у якой служыў палітрук Шчамялёў, знаходзілася пад Масквой. 22 лютага 1942 г. Шчамялёў быў цяжка паранены. Лячыўся ў шпіталі ў г. Казань. Пасля выздараўлення зноў вяртаецца ў сваю дывізію. 28 лістапада 1942 г. у час рэйду ў тыл ворага ў раёне Ржэва Шчамялёў быў кантужаны і ўзяты немцамі ў палон. 31 снежня 1942 г. уцёк з палону. Са студзеня 1943 г. ён у партызанскім атрадзе «Смерць фашызму». А з утварэннем аднайменнай брыгады назначаны камандзірам партызанскага атрада імя Чкалава. 3 ліпеня 1944 г. да верасня 1947 г. Шчамялёў загадчык аргінструктарскага аддзела Смалявіцкага РК КП(б)Б, пасля дырэктар смалявіцкага дзіцячага дома 1. У красавіку 1959 г. ён быў выбраны другім сакратаром Смалявіцкага РК КПБ, а ў ліпені 1961 г. старшынёй Смалявіцкага

выканкома райсавета народных дэпутатаў. 3 верасня 1970 г. да ліпеня 1977 г. Георгій Анісімавіч загадвае аргінструктарскім аддзелам Мінскага аблвыканкома.

Г.А.Шчамялёў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы» і іншымі, чатырма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Яму прысвоена званне заслужанага настаўніка Беларусі.

На ўсіх участках працаваў сумленна, аддаваў усяго сябе той справе, якая была яму даручана.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Сентябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017