ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 21:43
  Дзейнічалі разам Приветствую Вас Гость | RSS

 
 
 

3 успамінаў Аляксандра Мікалаевіча Лапуцькі, былога памочніка намесніка камандзіра партызанскай брыгады «Разгром» па разведцы і контрразведцы

Да вайны я працаваў старшынёй Пліскага сельсавета. 24 чэрвеня над в. Пліса з'явілася каля двух дзесяткаў варожых самалётаў. У час бамбардзіроўкі згарэла каля 50 дамоў, загінула некалькі чалавек. На станцыі Чырвоны Сцяг стварылася пробка з эшалонаў, у якіх эвакуіраваліся савецкія людзі. Хто як мог адыходзіў на ўсход.

Ноччу 25 чэрвеня я разам з камуністамі сельсавета і торфапрадпрыемства «Чырвоны Сцяг» пайшоў на ўсход. У жніўні 1941 г. у адным з ваенкаматаў Курскай вобласці мяне залічылі ў роту сувязі запаснога палка. А ўжо ў верасні таго ж года быў адкліканы і накіраваны на кароткачасовыя курсы, дзе рыхтаваліся людзі для пасылкі ў тыл ворага ў Беларусь. У канцы кастрычніка атрымаў задание: перайсці лінію фронту, прабрацца ў Чэрвеньскі і Смалявіцкі раёны, каб звязацца з раней пасланай туды групай Рыгора Іосіфавіча Бяляўскага, весці растлумачальную работу сярод насельніцтва, мабілізаваць людзей на барацьбу з захопнікамі.

У нашай групе былі таксама Іван і Аркадзь Крупені. У канцы лістапада 1941 г. мы прыбылі ў Чэрвеньскі раён. Мае сябры засталіся дзейнічаць на месцы, а я пайшоу далей, каб устанавіць сувязь з групай Р. I. Бя ляўскага.

Па прыбыцці ў Пліскі сельсавет неабходна было прапісацца. Гэта было нялёгкай справай. Але пры дапамозе валаснога пісара мне ўдалося паставіць у пашпарце

штамп прапіскі. Так з канца лістапада я перайшоў на паўлегальнае становішча.

Аб месцы знаходжання Бяляўскага даведаўся ад былога фінансавага агента Пліскага сельскага Савета Уладзіміра Аляксандравіча Сіліча. Трэба было арганізаваць сустрэчу. Але Бяляўскаму быў забаронены выхад і выезд са Смалявіч. Мне ўсё ж удалося ў пачатку снежня прайсці ў дом Бяляўскіх нікім не заўважаным.

Пры сустрэчы я перадаў далейшыя інструкцыі з Вялікай зямлі: пашыраць дыверсійную работу, арганізоўваць партызанскую барацьбу. У сваю чаргу Бяляўскі паведаміў, што на тэрыторыі раёна ўжо дзейнічаюць падпольныя групы, ёсць свае людзі нават у камендатуры. Бяляўскі назваў мне нямала людзей, якія любымі сродкамі імкнуліся змагацца з ворагам. Гэта былі Мікалай Суша, Клаўдзія Міклашэўская, Васіль Федаровіч, Анатоль Шымановіч, Мікалай Ляшкевіч, Аляксандр Савіцкі, Пётр Ціхановіч і інш. 3 далейшай гутаркі высветлілася, што Бяляўскаму далей нельга заставацца ў Смалявічах, таму што ён ужо быў пад арыштам і цяпер знаходзіцца пад строгім наглядам паліцыі. Вырашылі, што яму тэрмінова неабходна ісці ў лес для арганізацыі партызанскай барацьбы, што і было зроблена праз некаторы час.

Тым часам надпольшчыкі дзейнічалі. Напрыклад, на торфапрадпрыемстве імя Арджанікідзе яны сабатавалі адгрузку паліва Мінскай электрастанцыі. Камендант Мілер прыйшоў у лютасць, калі даведаўся аб гэтым, і загадаў пакараць смерцю некалькі ваеннапалонных.

На торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг», перайменаванае ў торфазавод «Пліса», акупанты патрабавалі ад Малішэўскага, якога назначылі кіраўніком, а таксама ад галоўнага інжынера Паўлюшчыка і галоўнага механіка Коршуна (апошнія два потым перайшлі да партызан) павялічыць адгрузку паліва. Але патрыёты і тут сабатавалі гэты загад.

Напярэданні новага 1942 г. да мяне ў в. Чорная Сцежка прыйшлі Саня Савіцкі

і Анатоль Шымановіч і сказалі: «У нас ёсць зброя. Мы хочам біць фашыстаў». Яны паведамілі, што з імі гатовы дзейнічаць Мікалай Ляшкевіч, Пётр Ціхановіч, Мікалай Скуратовіч, Анатоль Кошаль і інш. Хутка была ўстаноўлена сувязь з Бяляўскім і партызанамі.

Немцы патрабавалі ад насельніцтва для «вялікай Германіі» хлеб, бульбу, мяса, малако, агародніну і іншыя прадукты. Бургамістры і валасныя старасты, іх намеснікі, каб выслужыцца перад сваімі гаспадарамі і ў той жа час баючыся падпольшчыкаў і партызан, бегалі па дварах і ўпрошвалі насельніцтва везці прадукты на нарыхтоўчыя пункты. Але людзі не слухалі нямецкіх паслугачоў. Каб пазбегнуць лішніх рэпрэсій, перад падпольшчыкамі Смалявіч была пастаўлена задача: дастаць чыстыя бланкі квітанцый на здачу зерня, бульбы і іншых прадуктаў. Неўзабаве сувязны У.Сіліч даставіў мне некалькі дзесяткаў квітанцыйных кніжак.

I мы распачалі «нарыхтоўку». На працягу некалькіх дзён былі выпісаны квітанцыі на многія дзесяткі тон зерня і бульбы жыхарам вёсак Пліса, Чорная Сцежка, Студзёнка, Верхмень, Сакаўка, Ліпкі і інш.

Разам з партызанамі мы выкарыстоўвалі любую магчымасць, каб зрываць забеспячэнне фашысцкай арміі.

Вясной 1943 г. падпольшчык Васіль Федаровіч паведаміў, што на станцыю Смалявічы прыйшоў вагон солі для немцаў. Ён сказаў, што М.Суша і У.Пяцько прапануюць забраць гэту соль для партызан.

Вырашылі накіраваць партызанскія падводы на станцыю і пад выглядам перавозкі солі ў магазіны адправіць яе ў партызанскі лагер. Раніцай падводы з вёсак Алесіна, Чорная Сцежка, Верхмень, Ліпкі прыбылі ў Смалявічы. Возчыкі называлі пароль «снег», а кладаўшчык Пяцько адказваў «тае», калі побач не было немца ці паліцэйскага, і адпускаў соль. Праз некалькі гадзін каля 10 тон солі было ў  партызанскай зоне. Гэтай аперацыяй па рашэнні камандавання партызанскага атрада «Разгром» кіраваў Уладзімір Мікалаевіч Альшэўскі, камендант в. Алесіна (у партызанскай зоне ў кожнай вёсцы быў камендант). Пяцько ў той жа дзень з сям'ёй пайшоу у партызаны. Так не раз зпад самага носа немцаў мы забіралі прадукты, вопратку, медыкаменты і нават жывёлу.

I гэта быў не адзіны факт узаемадзеяння падпольшчыкаў і партызан. Наш сувязны ў Мінску Віктар Паўлавіч Шульга дастаў праз знаёмага работніка Мінскай управы тапаграфічную карту Мінска. Утраіх — Шульга, браты Яўген і Анатоль Запольскія нанеслі на яе агнявыя кропкі ворага. Карта была перададзена ў партызанскі атрад «Разгром». Крыху пазней падпольшчык А.Запольскі змог дастаць нямецкую тапаграфічную карту з нанесенымі на ей месцамі знаходжання гарнізонаў і абарончых збудаванняў ворага. Гэтую карту прывёз у Чорную Сцежку Віктар Паўлавіч Шульга. На карту падпольшчык! таксама нанеслі агнявыя кропкі немцаў. Як першую, так і другую карту неадкладна перадалі камісару атрада «Разгром» Р.Бяляўскаму, а ён у штаб брыгады «Разгром». Адтуль карты самалётамі даставілі ў Беларускі штаб партызанскага руху. Праз некалькі дзён адбыўся масіраваны налёт нашай авіяцыі на Мінск, у выніку якога былі знішчаны важныя аб'екты ворага.

Даныя аб руху варожых войскаў па чыгунцы сістэматычна перадавалі сувязныя Т.Лашук, браты Іван і Сямён Хацкевічы і іншыя, якія працавалі тады на чыгуначнай станцыі Пліса (Чырвоны Сцяг). Гэтыя таварышы неаднаразова прымацоўвалі да цыстэрнаў з гаручым магнітныя міны, якія ўзрываліся ў дарозе.

Многа спраў на баявым рахунку былых падпольшчыкаў і партызан. Яны ўнеслі дастойны уклад у перамогу над ворагам.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024