ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 09:02
  Вёска была вызвалена Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У час вайны былі вёскі, куды фашысцкія акупанты не адважваліся, як кажуць, і нагой ступіць. У гэтых партызанскіх вёсках людзі жылі па законах савецкай улады.

Народным мсціўцам стала вядома, што гітлераўцы захапілі в. Вадапой Мінскага раёна і пачалі ўстанаўліваць там «новыя парадкі», рабаваць мірнае насельніцтва. Партызаны вырашылі адбіць гэты населены пункт у ворага, бо з яго захопам акупанты ўшчыльную падыходзілі да смалявіцкіх вёсак Шэметава, Шабуні, Вялікі Лес, Пяцігодка, хутароў Сцяпанава Пасека і Вясёлы, каля якіх тады размяшчалася партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь».

Быў падрабязна распрацаваны план вызвалення вёскі, у якім улічвалася і тое, што бліжэйшы гарнізон немцаў (у Калодзішчах) у любы час мог прыйсці на дапамогу карнікам. Кіраўніцтва аперацыяй было ўскладзена на начальніка штаба брыгады лейтэнанта А.С.Грыгор'ева і яго намесніка А.М.Пракоф'ева.

Перад аперацыяй камандзір атрада імя Камсамола С.К.Вінакураў паслаў у в. Вадапой групу разведчыкаў, якую ўзначаліў камандзір падрыўной групы Г.В.Шчарбіцкі. Ноччу над вёскай і р. Волма апусціўся густы туман. 3 усходам сонца заслона туману паступова ўзнялася ўгору і менш перашкаджала разведчыкам. Нечакана гітлераўцы заўважылі партызан, абстралялі іх і пачалі акружаць. Завязаўся няроўны бой...

Hi кроку назад! Хутка прыйдзе падмога, загадаў Георгій Шчарбіцкі.

Сапраўды, Сцяпан Вінакураў і Анатоль Пракоф'еў своечасова падышлі з атрадам і заляглі ў лясным гушчары.

Неўзабаве падаспелі і партызаны атрада «Ураган» на чале з камандзірам Сцяпанам Конанавым. 3 боку в. Смольніца прыбліжаўся ланцуг немцаў.

Вінакураў падняў народных мсціўцаў у атаку. Гучнае «ўра» праз момант заглушыла страляніна. Георгій Шчарбіцкі жартаўліва і гучна кінуў паўкраінску ў адрас гітлераўцаў: «Утікайте, мокрі куры — наступав Вінокуров!» I стаў касіць ворагаў з аўтамата. Трапна біў з кулямёта і партызан Рыгор Ляжай. Але хутка варожая куля смяротна параніла яго. Рыгора замяніў Крыштаповіч. Каля другога кулямёта параніла Аляксеева. На яго месца паспяшаўся баец Хрунін. На пагорку не сціхаў вінакураўскі мінамёт. Немцы аслабілі страляніну. Па камандзе Вінакурава партызаны фарсіравалі р. Волма. Раптам Вінакураў, паранены ў нагу і жывот, цяжка асунуўся на зямлю... Да камандзіра падбегла Надзея Іваноўская. Рубін і Шчарбіцкі дапамаглі ёй перанесці камандзіра ў небяспечнае месца.

Яшчэ некалькі партызан параніла ў тым баі. Пётр Ляжай, брат загінуўшага Рыгора, разам з камандзірам роты Фёдарам Бантышавым, палітруком Георгіем Шчарбіцкім, байцамі Хруніным, Чугаравым, Рубінам першымі ўварваліся ў вёску. Немцы ў паніцы пабеглі з вёскі, пакінуўшы на полі бою 16 забітых і 11 параненых.

11 жніўня 1943 г. С.К.Вінакурава адправілі ў шпіталь на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ён зноў вярнуўся ў атрад і змагаўся з фашыстамі да канца вайны.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024