ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Воскресенье, 19.11.2017, 18:43
  У агні змаганняў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Украінец Георгій Шчарбіцкі ў часы Вялікай Айчыннай вайны адважна змагаўся супраць гітлераўскіх захопнікаў у партызанскім атрадзе імя Камсамола брыгады «За Савецкую Беларусь», што дзейнічала на тэрыторыі Смалявіцкага, Чэрвеньскага і Мінскага раёнаў.

ПЕРШАЕ ВЫПРАБАВАННЕ

У в. Шабуні, што на Смалявіччыне, у маленькай хатцы вясковага каваля камандзір партызанскага атрада імя Камсамола брыгады «За Савецкую Беларусь», былы афіцэр Чырвонай Арміі Сцяпан Вінакураў гутарыў з Георгіем Шчарбіцкім. Гаворка зайшла пра тое, каб стварыць камсамольскую дыверсійную групу, якая б наносіла адчувальныя удары па фашыстах: узрывала чыгунку, склады, маеты. Камандзірам гэтай групы вырашылі назначыць Шчарбіцкага...

Група была сфарміравана хутка. Мінёр Уладзімір Прочык, кулямётчык Віктар Федаровіч, былы чырвонаармеец Леанід Шувалаў... На кожнага можна было спадзявацца.

Першае задание узарваць мост у в. Вадапой пад Мінскам і чыгунку на перагоне Калодзішчы Смалявічы.

Гітлераўцы вельмі старанна ахоўвалі гэты ўчастак чыгункі. Ноччу па насыпе ўвесь час хадзілі патрулі. Але партызанам трэба было дзейнічаць. Шчарбіцкі і Прочык узабраліся на насып. Дзейнічалі хутка і дакладна. На стыку дзвюх рэек раскапалі шчабёнку і заклалі самаробную міну. Але зось бліснуў агеньчык ліхтарыка... «Нязчецкія патрулі, шапнуў Шчарбіцкі. Будзем адпаўзаць, а калі што, знімем...».

 

БОЙ ПАД МАСціШЧАМ

Сцяпан Вінакураў даведаўся, што недалёка ад в. Масцішча Смалявіцкага раёна гітлераўцы вырашылі стварыць апорны пункт. Іх намер няцяжка было зразумець. Апорны пункт павінен быў ускладніць падыходы партызан да Магілёўскай шашы. Патрабавалася ўдакладніць атрыманыя звесткі. У раён была накіравана група разведчыкаў на чале са Шчарбіцкім. У яе ўвайшлі таксама Віктар Федаровіч, Леанід Шувалаў, Уладзімір Прочык і яго сябры па Каладзішчанскай школе Зянон Кашынскі, Гвідон Вітэпскі, 4 партызанычэхі, прозвішчы якіх, на жаль, не захаваліся ў памяці былых партызан, і іншыя хлопцы з атрада імя Камсамола.

Хутка дайшлі да Старынскіх хутароў. Перад вачыма байцоў паўстала страшэннае відовішча: там, дзе нядаўна былі дамы, цяпер ляжала чорнае папялішча.

У трывозе партызаны агледзелі пажа рышча. На ўскраіне былой вёскі заўважыл зямлянку, якая зарасла травой. Дзверь былі расчынены. Партызаны скамянелі Некаторы момант ніхто нічога не мог вы мавіць. Зямлянка была поўная трупаў жанчын, дзяцей, старых. Гітлераўцы рас стралялі ўсіх жыхароў. Адбылося гэт; зусім нядаўна.

Пастаяўшы нейкі час у глыбокім маў чанні, партызаны рушылі далей. Мінулі лес сваё лепшае сховішча, і ступілі на пажоў клае поле з кустоўем і рэдкімі дубамі Аглядаючы наваколле, партызаны прык мецілі людзей, якія выйшлі з другога бок; лесу і таксама трымалі напрамак на Mac цішча.

Аказалася, што гэта былі партызаны брыгады «Смерць фашызму». Далей ру шылі разам. I раптам здарылася нечаканае Моцны кулямётны агонь прымусіў залеі чы. Гэта была варожая засада. Але сама горшае было наперадзе.

Праз нейкі момант на полі з боку мае цішчанскага гарнізона паказаліся фашыс цкія коннікі. Мабыць, пачуўшы стралян ну, яны заспяшаліся на дапамогу HeMnaN якія знаходзіліся ў засадзе. Уздымаючі пыл, кавалерысты, якіх было разы ў трі болей, чым народных мсціўцаў, імчаліся н партызан. Ацаніўшы абстаноўку, Шчарбіці скамандаваў: «3 зямлі не ўставаць! Падпусцім бліжэй і дружна ўдарым. Hi ў якім разе не панікаваць, інакш усім смерць».

Яго словы падбадзёрылі разведчыкаў. Наткнуўшыся на моцны агонь, кавалерысты разгубіліся, бо разлічвалі, што партызаны не вытрымаюць такой значнай псіхалагічнай атакі і пабягуць. Зянон Кашынскі, схаваўшыся за імшыстым валуном, паліваў фашыстаў з ручнога кулямёта. 3 другога боку трапна білі кулямёты Гвідона Вітэпскага і Віктара Федаровіча. Коннікі, шэрагі якіх значна парадзелі, павярнулі назад.

Атака была адбіта, і партызаны ўздыхнулі з палёгкай. Аднак зноў загаварыў з засады фашысцкі кулямёт. Відавочна, у момант атакі кулямётчык баяўся нашкодзіць сваім і на нейкі момант замаўчаў, разлічваючы, што яго справа зроблена і кавалерысты дакончаць партызан без яго дапамогі. Становішча разведчыкаў ускладнілася яшчэ і тым, што з боку гарнізона паказаліся нямецкія пехацінцы.

Бой разгарэўся з новай сілай. Змоўк кулямёт Зянона Кашынскага. Цяжка паранены, ён страціў прытомнасць. Партызан станавілася ўсё менш, а фашысты насядалі, імкнучыся ўзяць разведчыкаў у кальцо. Шчарбіцкі загадаў трупам адыходзіць, а сам з некалькімі партызанамі застаўся прыкрываць іх адыход.

Некалькі дзесяткаў фашыстаў знііпчылі

партызаны ў тым баі пад Масцішчам. Але і іх страты былі значныя. На другі дзень камандаванне брыгады накіравала на месца бою узмоцненую групу, каб знайсці загінуўшых таварышаў і з ушанаваннем пахаваць іх. Зянона Кашынскага адшукалі каля імшыстага валуна. У руцэ ён сціскаў гранату.

Параненага разведчыка Васіля Анончыка фашысты захапілі ў палон, доўга катавал!, а потым прывязалі дротам к дубу і расстралялі. У гэтым баі загінулі парты занычэхі, аддаўшы сваё жыццё за нашу Беларусь. Зянона Кашынскага пахавалі на верхменскіх могілках, а іншых партызан, для якіх той памятны бой стаў апошнім, у Казённым лесе каля Сцяпанавай Пасекі, дзе дыслацыраваўся ў той час партызанскі атрад імя Камсамола. Гвідон Вітэпскі да самага вызвалення рэспублікі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў мужна змагаўся ў складзе свайго атрада. Потым стаў байцом Чырвонай Арміі і загінуў смерцю храбрых у адным з наступальных баёў.

Фашысты так і не адкрылі свой апорны пункт каля в. Масцішча. Перакрэслілі іх планы адважныя партызанскія разведчыкі. На жаль, не дажыў да светлага дня перамогі і Георгій Шчарбіцкі. У баі з гітлераўцамі каля в. Слабада Пекалінскага сельсавета 23 чэрвеня 1944 г. палітрук Георгій Шчарбіцкі загінуў. Ён пахаваны ў брацкай магіле ў в. Пекалін Смалявіцкага раёна.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017