ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 16.04.2024, 09:59
  “Разгром” дзейнічае Приветствую Вас Гость | RSS

 
 


Валянцін Пятровіч Яцкевіч нарадзіўся 21 лютага 1924 г. у в. Восава Пліскага сельсавета Смалявіцкага раёна. 3 чэрвеня 1942 г. сувязны, з кастрычніка 1943 г. партызан атрада «Разгром». Удзельнік вызвалення Мінска і партызанскага парада 16 ліпеня 1944 г., пасля чаго ў складзе войскаў 321й дывізіі 2й ударнай арміі 2га Беларускага фронту працягваў удзельнічаць у баях.

Скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці (1951), Усесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці (1958), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1962). Працаваў галоўным інжынерам (з 1951), дырэктарам (з 1953) Полацкага хлебакамбіната, галоўным інжынерам гомельскага канды

тарскага камбіната «Спартак» (з 1958), інструктарам ЦК КПБ (1962 1963), загадчыкам аддзела Камітэта партдзяржкантролю (пазней народ нага кантролю) БССР (з 1963), дырэктарам праектнага інстытута «Белдзіпрахарчпром» (з 1972), загадчыкам аддзела эканамічных даследаванняў Усесаюзнага НДІ па вытворчасці прадуктаў харчавання з бульбы (з 1979). Кандыдат эканамічных навук (1971), заслужаны эканаміст Беларусі (1989). Аўтар каля 70 навуковых прац, з якіх больш за 50 апублікаваны.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За ўзяцце Кёнігсберга», «За працоўную доблесць» і інш. Б'ЮЦЬ ПА СВАІХ   

Трупа партызанразведчыкаў атрада «Сцяг» на чале з Алегам Вінаградавым даведалася, што вораг рыхтуецца да карнай экспедыцыі ў партызанскую зону. Але партызаны не разлічвалі на хуткае развіццё падзей.

Сакавіцкім ранкам узмоцнены атрад праціўніка выехаў з г. Чэрвень у бок в. Рудня. Даведаўшыся аб набліжэнні варожай калоны, Вінаградаў загадаў Уладзіміру Базанаву з групай разведчыкаў адысці на край лесу і завязаць бой з праціўнікам, каб высветліць яго сілы. Адначасова было паслана данясенне ў атрад, што ў партызанскую зону ўварваўся вораг і трэба падмацаванне. Затым камандзір з другой групай разведчыкаў пакінуў вёску і накіраваўся ў тыл праціўніка. Выйшаўшы на ўзлесак з другога боку вёскі, партызаны выявілі, што да Рудні з в. Чар нова рухаецца другая вялікаяварожая калона. «А гэтыя, відаць, са Смалявіч ідуць і яшчэ не ведаюць, што мы пакінулі Рудню, трэба паспрабаваць сутыкнуць два варожыя атрады», сказаў Вінаградаў. Падпусціўшы бліжэй другую варожую калону, партызаны адкрылі па ёй агонь. Карнікі ў адказ* пачалі абстрэл узлеску, а заадно і вёскі. Птлераўцы, якія ўжо знаходзіліся ў Рудні, палічылі другую калону за партызан і сустрэлі яе агнём. Паміж фашыстамі разгарэўся бой...

Птлераўцы са смалявіцкай калоны некалькі разоў хадзілі на штурм Рудні, але кожны раз адкатваліся, несучы страты... Толькі пасля чатырохгадзіннага бою ворагі ачомаліся і спынілі агонь.

Але к гэтаму часу падышлі падраздзяленні атрада «Сцяг», і фашысцкім захопнікам пад партызанскім агнём прыйшлося ганебна ўцякаць назад у гарнізоны. Так, дзякуючы кемлівасці партызанразведчыкаў, была сарвана карная аперацыя гітлераўцаў у нашу партызанскую зону.

СЯЎБA Ў  ТЫЛЕ ВОРАГА

Барацьба, якую вялі партызаны, была шматбаковая. Перад атрадамі і злучэннямі ставілася задача не толькі наносіць удары па варожых камунікацыях, знішчаць гарнізоны і асобныя групы праціўніка, але не даваць захопнікам магчымасці вывозіць з акупіраванай тэрыторыі збожжа, жывёлу і іншыя віды прадукцыі. Нялёгка было праводзіць веснавую сяўбу, а затым уборачныя работы, яшчэ цяжэй было захаваць атрыманы ўраджай, не даць магчымасці ворагу выкарыстаць плён народнай працы.

За кожным атрадам была замацавана пэўная зона. Так, за нашым атрадам для правядзення вясеннепалявых работ былі замацаваны вёскі Стрыева, Забалоцце, Кляннік, Падліп'е, Дубовы Лог і інш. Партызаны дапамагалі жыхарам гэтых вёсак праводзіць пасяўную, выдзялялі коней, забяспечвалі насеннем. Народныя мсціўцы паспяхова спраўляліся з гэтай складанай гаспадарчапалітычнай задачай. Нярэдка пры гэтым выручала кемлівасць і знаходлівасць «лясных салдат».

Успамінаецца такі выпадак. Вясной 1943 г. са Смалявіч прыбыў з групай гітлераўцаў у пасе лак саўгаса «Шыпяны» новаспечаны «памешчык», каб правесці веснавую сяўбу на палях саўгаса. Некаторыя партызаны меркавалі разграміць гэты невялікі варожы атрад і не даць магчымасці яму правесці сяўбу. Але камандаванне вырашыла не перашкаджаць новаму землеўладальніку правесці яе, паколькі ні ў насельніцтва, ні ў брыгадзе не было дастатковай колькасці насення, і землі саўгаса маглі застацца не засеяныя.

Нам прыйшлося нават «вартаваць» занятых сяўбой гітлераўцаў, каб народныя мсціўцы з іншых злучэнняў, не ведаючы аб рашэнні нашага камандавання, не перашкодзілі акупантам закончыць пасяўныя работы.

Наступіла спякотнае лета. Мякка шумел! налітым калоссем палі саўгаса. Шмат клопатаў было ў партызан, але за выспяваннем збажыны на саўгаснай зямлі мы сачылі пастаянна.

Хутка наступіў час уборкі і абмалоту ўраджаю. Для аховы людзей, занятых на ўборцы, былі выстаўлены вартавыя групы партызан, дарогі да в. Шыпяны былі замініраваны. Неўзабаве знайшоў сабе магілу на беларускай зямлі і нованазваны памешчык. Спрабуючы праехаць з атрадам гітлераўцаў у пасёлак саўгаса, ён падарваўся на партызанскай міне... Не дабіўшыся поспеху на зямлі, акупангы пачалі абстрэльваць працуючых у полі з самалётаў.

Тады цартызаны сталі ўбіраць ураджай вечарам ;і ноччу.

Збожжа раздалі мясцоваму насельніцтву, а астатняе надзейна схавалі ў тайніках для забеспячэння партызанскіх атрадаў.                                                    

ФРОНТ ЗДАРОЎЯ

Складаныя задачы стаялі перад медыцынскімі работнікамі партызанскіх атрадаў і злучэнняў. Неабходна было ў нялёгкіх умовах ляснога жыцця забяспечыць захаванне здароўя партызан і іх сем'яў прадухіліць распаўсюджванне інфекцыйных захворванняў, хутка і эфектыўна вылечваць параненых байцоў і камандзіраў. Акрамя таго, аказвалася пастаянна дапамога насельніцтву партызанскіх зон, вялася санітарнапрафілактычная работа ў атрадах і вёсках. Цяжкасць заключалася ў тым, што ў атрадах не хапала спецыялістаў медыцынскай службы, медыкаментаў, інструментаў і перавязачнага матэрыялу.

Адным з першых медработнікаў брыгады быў урач Міхаіл Дзмітрыевіч Міхейчык. Да ўступлення ў атрад ён жыў у в. Пацічова Смалявіцкага раёна, лячыў не толькі насельніцтва навакольных вёсак, але і партызан. Не раз Міхаіл Дзмітрыевіч ухітраўся ў варожых гарнізонах здабываць медыкаменты. У маі 1942 г., каб пазбегнуць арышту, ён пайшоў да партызан.

У пачатку 1943 г. у атрад «Разгром» з торфапрадпрыемства «Чырвоны Сцяг» прыбыў урач І.Канаразаў, а пазней А.М.Назараў, які ў снежнкі 1943 г. быў прызначаны брыгадным урачом.

Калектыў медыцынскіх работнікаў (5 урачоў, 21 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу) прыкладаў нямала намаганняў, каб паспяхова справіцца з ускладзенымі на іх задачамі.

Аднойчы Назараў звярнуўся да Мшалая Балана з прапановай правесці навуковую канферэнцыю медыцынскіх работнікаў брыгады і абмеркаваць пытанні арганізацыі медслужбы ў атрадах і метады лячэння агнястрэльных ран, пераломаў і інфекцыйных захворванняў.

Камандаванне адобрыла прапанову аб правядзенні канферэнцыі і параіла запрасіць на яе ўрачоў з суседніх партызанскіх брыгад «За Савецкую Беларусь» і імя Шчорса. У канцы снежня 1943 г. Та кая канферэнцыя адбылася. Яе прапановы пачалі ажыццяўляцца на практыцы.

Праведзеная работа аказалася вельмі своечасовая, бо з кожным месяцам раслі колькасць і маштабы баявых аперацый і, вядома, расла колькасць параненых, якіх трэба было лячыць.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024