ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 20.09.2017, 06:48
  Надзейны тыл партызан Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Як легендарны Антэй ад зямлі, народныя мсціўцы набіраліся сілы, вопыту і мудрасці ў народа. Свабодалюбівы беларускі народ нічога не шкадаваў для сваіх абаронцаў. Насельніцтва перадавала ў атрады вопратку, прадукты, узбраенне, сабранае на палях баёў. У партызаны ішлі лепшыя сыны і дочкі народа, ішлі сем'ямі. Многія станавіліся сувязнымі. У раёнах дыслакацыі партызанскіх брыгад, у так званых партызанскіх зонах, вёскі былі надзейным прытулкам для лясных байцоў, іх тылам, а насельніцтва рэзервам партызанскіх атрадаў.

У партызанскім раёне, дзе дыслацыра

валася брыгада «Смерць фашызму», паміж вёскамі Антаполле і Сутокі на р. Гайна гадоў можа 100 таму быў пабудаваны млын. У савецкія часы ён таксама працаваў. У 1943 г. партызанскае камандаванне вырашыла зрабіць капітальны рамонт млына. Жыхары вёсак Антаполле і Сутокі прыносілі на рамонт дошкі, брускі, бляху, жалеза, цвікі. Асабліва стараліся мясцовы каваль Ліхтаровіч і былы мельнік Акім Задруцкі.

Вось яшчэ прыклад. Партызану атрада імя Кутузава Грубскаму, які ўцёк з палону, радыкуліт нечакана адняў ногі. Яго ўважліва аглядзела ўрач атрада Женя Рагенбоген. Пасля сваімі думкамі, меркаваннямі падзялілася з камандзірам атрада Іванам Міхайлавічам Дзёміным і камісарам Яфімам Якаўлевічам Ліхцерам:

— У атрадзе яго вылечыць нельга, няма адпаведных умоў. Мая думка такая: адвезці хворага ў вёску і палячыць народным! метадамі.

Так і вырашылі. Грубскага адвезлі ў в.

Антаполле да Вярбіцкіх і папрасілі пад

лячыць. За тры тыдні яго паставілі на ногі.

Аналагічны выпадак здарыўся з парты

занам спецгрупы Пятром Сіняўскім.

Вяртаючыся з задания, група рашыла заначаваць у в. Тачылішча. Было гэта 13 лютага 1943 г. Боты Пеці патрабавалі рамонту. Жыхар вёскі Сцяпан Філіповіч усадзіў у боты капылы і прыняўся за рамонт. У гэты час вартавы падняў трывогу: «Фашысты акружаюць!» Пётр схапіў кажух, аўтамат і босы выбег на двор.

Партызаны кінуліся ў бок лесу, які, на шчасце, быў непадалёку. Пётр пры 15градусным марозе босы дабег да в. Юр'ева (каля 3 кіламетраў). Ногі здорава памарозіў. Жанчыны вёскі хавалі яго ад паліцэйскіх, немцаў і лячылі ногі. Мацярынскія клопаты праяўлялі Марыя Філіповіч, Ірына Якаўлеўна Федаровіч і іншыя.

На вуліцы Меліярацыйнай у Смалявічах жыў сувязны падпольнага райкома М.Сцефановіч. Яго дом стаяў паблізу лясгаса, недалёка ад чыгункі. 3 Вялікай зямлі ў партызанскую брыгаду прыслалі радыстку, якая павінна была перадаваць звесткі аб руху нямецкіх эшалонаў. Да каго яе пасяліць на кватэру? Выклікалі Сцефановіча, расказалі аб становішчы. Ён згадзіўся ўзяць да сябе ў дом радыстку. Яна пражыла ў яго сем месяцаў, перадаючы звесткі аб руку эшалонаў на чыгунцы на Вялікую

зямлю.

Усенародная вайна супраць фашыстаў з кожным днём набывала ўсё большы размах. Толькі ў лясах Смалявіцкай зоны былі людзі з вёсак Пліса, Лаўля, Туры, Плішчына, Чорная Сцежка, Чырвоны Сцяг, Трубянок, Судабоўка, Прыбор'е, Кал юга і іншых.

Калі дазвалялі абставіны і ўмовы, арганізоўваліся калектыўныя сходы, мітынгі, слуханні радыё мясцовым насельніцтвам. Установяць партызаны радыёпрыёмнік на вуліцы, уключаць на поўную моц і адразу народ пачынае збірацца. Радасцю

напаўняліся сэрцы прысутных, калі яны слухалі паведамленні аб перамогах Чырвонай Арміі і стратах ворага. Кожнаму хацелася ўнесці свой уклад у агульную справу барацьбы з ворагам. I партызанскія атрады раслі, атрымлівалі новае папаўненне. Толькі за 1943 г. у раёне звыш 1 тысячы чалавек сталі народнымі мсціўцамі. У 1944 г. паток жадаючых стаць у партызанскі строй яшчэ больш павялічыўся.

У гісторыі партызанскай брыгады «Смерць фашызму» было адзначана, што побач з баявой дзейнасцю брыгады вялікае значэнне надавалася абароне мірнага насельніцтва, вёсак. Не даць ворагу магчымасці пранікнуць у раён вёсак, не даць яму атрымаць ні грама збожжа пад такім лозунгам ваявалі партызаны. Немцы імкнуліся прарвацца ў вёскі Мглё, Расошнае, Востраў. Ім процістаялі атрады імя Будзённага і імя Кутузава.

Узвод. Амінава ў колькасці 30 чалавек, на ўзбраенні якога акрамя вінтовак знаходзіліся 4 кулямёты і некалькі гранат, на працягу пяці гадзін вёў бой з праціўнікам і адстаяў в. Востраў.

Пад прыкрыццём партызан у 1943 г. быў сабраны ўраджай жыта ў в. Антаполле з 80 га, жыта і ярыны ў в. Будагова з 102 га, у в. Тадуліна з 40 га.

У 1944 г. напярэдадні вызвалення рэспублікі перад партызанамі была пастаўлена задача: поўнасцю засеяць яравы клін, каб сустрэць Чырвоную Армію хлебам. I партызаны гэта зрабілі. Правялі сходы ў вёсках, растлумачылі задачу. Знайшлі насенне, угнаенні і пад аховай партызан і з іх дапамогай былі засеяны ўсе яравыя палеткі ў тагачасных Юр'еўскім, Емяльянаўскім, Жажэлкаўскім, Пліскім, Курганскім, Воратаўскім, Верхменскім, Драчкаўскім сельсаветах.

Акупанты ведалі пра тую ролю, якую адыгрывала мясцовае насельніцтва ў пашырэнні і ўмацаванні партызанскага руху. Яны неаднаразова прадпрымалі спробы разарваць сувязі партызан з насельніцтвам, запалохаць апошняе рэпрэсіўнымі мерамі. Птлераўцы праводзілі ў раёнах дзеяння партызан карныя аперацыі, вынікам якіх былі спаленыя вёскі, часта разам з жыхарамі, загубленае мірнае насельніцтва, разрабаваная маёмасць, жывёла.

Зімой 1943 г. акупанты праводзілі дзікія расправы над мірнымі жыхарамі. Так в. Арэшнікі акружылі, жанчын і дзяцей пазганялі ў хаты і спалілі. Каля 100 мужчын і падлеткаў вывезлі за вёску і расстралялі. Толькі нямногім удалося выратавацца. Актывістаў гэтай вёскі прывезлі ў Смалявічы і павесілі. У красавіку 1943 г. фашысцкія карнікі спалілі в. Сухі Востраў і 42 яе жыхароў. Пазверску закатавалі жыхароў в. Хаценава. У агні палаючых дамоў гэтай вёскі яны спалілі 179 чалавек. Так «цывілізатары» насаджалі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна «новы парадак».

Будучы не ў сілах справіцца з партызанамі наземнымі войскамі, фашысты практыкавалі паветраныя налёты. Бамбілі вёскі Бабін Лес, Хаценава, Мглё, Сухі Востраў, Алесіна і Верхмень.

Аднак сваёй палітыкай «уміратварэння» акупанты дасягалі процілеглага вышку. У лес ішлі не толькі сем'ямі, а цэлымі вёскамі. Папаўняліся рады народных мсціўцаў. За кроў і слёзы блізкіх, за папялішчы на месцы родных хат народзмагар жорстка помсціў ворагу.

І.І.Сіняўскі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Сентябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017