ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 02:08
  Змест эпілога Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Псторыя горада гэта летапіс лёсаў жодзінцаў, што жылі, працавалі на гэтай зямлі, баранілі яе ў часы варожой навалы і аднаўлялі пасля вайны, узводзілі горад і якія сёння працуюць на яго прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, памнажаючы багацце і славу Жодзіна.

Сёння Жодзіна — буйны прамысловы і навуковы горад Мінскай вобласці. Тут размешчаны прадпрыемствы, прадукцыя якіх вядома не толькі на Беларусі, але і далека за яе межамі, навуковыя інстытуты.

Але галоўнае дасягненне горада гэта людзі: таленавітыя, працалюбівыя, мужныя і добразычлівыя. У Жодзіне нарадзіўся і жыў Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў. Работнікі БелАЗа В.В.Кулінчык і А.І.Кавалеўскі, вучоны з БелНДІЗ М.Дз.Мухін удастоены звання «Герой Сацыялістычнай Працы». Многія жодзінцы за свой уклад у перамогу у гады Вялікай Айчыннай вайны, за працу ў мірны час адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. За асаблівыя заслугі перад горадам яго першы мэр К.П.Коршунаў і былы дырэктар БелАЗа І.Р.Сідаровіч удастоены звання «Ганаровы жыхар горада Жодзіна». Нямала таленавітых людзей жыве ў Жодзіне. Гэта мастакі, паэты, музыканты, спартсмены, вучоныя, артысты і інш. Імі ганарыцца наш горад.

Кожны з чытачоў гэтай кнігі адкрые для сябе невядомую старонку аб жодзінскай зямлі і жодзінцах. Асабліва карыснай хроніка «Памяць» будзе для юных гараджан, якія вывучаюць гістарычнае мінулае і сучаснасць сваей малой радзімы.

Веданне сваіх гістарычных каранёў, асэнсаванне ўрокаў мінулага дапамогуць усім нам разабрацца ў рэаліях сённяшняга дня і з упэўненасцю глядзець у будучае.

В. М. Кашэўскі, старшыня Жодзінскага гарвыканкома

  


Паважаны чытач!

У тваіх руках каштоўная і рэдкая кніга гісторыкадакументальная хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. Гэта кніга пра наш край, яго жыхароў, пра падзеі, што адбываліся тут у час сівой даўніны і ў нашы, зусім блізкія дні. Дзякуючы ёй ты даведаўся аб тым, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, пра адметнасць іх быту. Хроніка расказала пра гісторыю населеных пунктаў, напомніла пра тых, каго даўно няма, і пра нашых сучаснікаў, пра тых, хто здзейсніў подзвігі на гэтай зямлі, пра землякоў, што праславілі не толькі наш край, але і Беларусь.

Шмат выпрабаванняў зведалі наш край і яго людзі. Неаднаразова бот чужынца таптаў гэтую зямлю, палалі ў агні вёскі і мястэчкі, знішчалася насельніцтва. Праз Смалявіччыну пракаціліся хвалі розных войнаў, асабліва страшнай з якіх была 2я сусветная (для нас Вялікая Айчынная), але ніколі нікому не ўдавалася знішчыць нашу годнасць, вольнасць і любоў да роднага краю. Заўсёды працавітыя землякі аднаўлялі, адбудоўвалі гарады і вёскі, рабілі іх яшчэ прыгажэйшымі. I цяпер на рубяжы XXI ст. Смалявіччына ўяўляе сабой дынамічна развіты прамысловасельскагаспадарчы раён Мінскай вобласці, які ўносіць свой важкі уклад у развіццё эканомікі Беларусі.

Асабліва каштоўнай гэта кніга нам бачыцца для юных чытачоў. Яна стане выдатным дапаможнікам пры вывучэнні роднай гісторыі. Гартаючы старонкі хронікі, яны сустрэнуць прозвішчы сваіх далёкіх прадзедаў, дзядоў, бацькоў, змогуць прасачыць свае карані. Шмат часу і карпатлівай працы спатрэбілася, каб сабраць, сістэматызаваць і аформіць матэрыялы ў рукапіс.

У пошуках і падрыхтоўцы матэрыялаў значную дапамогу раённай камісіі аказалі супрацоўнікі архіваў, сельскіх Саветаў, райваенкамата, школьныя пошукавыя атрады і музеі, жыхары раёна. Вялікі ўсім дзякуй за гэта. Раённая камісія ўдзячна і тым навукоўцам і журналістам, якія напісалі для хронікі гістарычныя і іншыя нарысы, а таксама рэдактарам і выдаўцам, што апрацавалі вялізны аб'ём рукапіснага матэрыялу, сфарміравалі яго ў кнігу і выпусцілі яе ў свет.

Кніга «Памяць. Смалявіцкі раён. Жодзіна» сведчыць аб пераемнасці пакаленняў, аб тым, што народ павінен ведаць сваю гісторыю, вывучаць яе, памятаць тых, хто сваім ратным подзвігам, працай, асабістым прыкладам праславіў наш край.

Гісторыяй Смалявіччыны павінна ганарыцца падрастаючае пакаленне, бо без мінулага няма будучага.

М. У. Неўмяржыцкі, старшыня Смалявіцкага райвыканкома.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024