ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 19:49
  Лядаўскае духоўнае вучылішча Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У 1809 г. пры Лядаўскім манастыры было заснавана чатырохкласнае вучылішча. Заснавальнікам і першым начальнікам быў ігумен манастыра іераманах М.Сержпутоўскі. Настаўнікамі былі асобы выключна манаскага звання. Вучылішча змяшчалася ў двух манастырскіх будынках і ўтрымлівалася на сродкі манастыра і за кошт працэнтаў з завешчаных у розныя часы на карысць вучылішча грошай і зямельных угоддзяў. Тым не менш фундуш вучылішча і фундуш манастыра былі непадзельныя.

Вучылішча падпарадкоўвалася Віленскаму універсітэту і першапачаткова было свецкім. У ім вучыліся дзеці дваран і іншых саслоўяў. Выкладаліся Закон Божы, духоўная навука, расійская, польская, лацінская, нямецкая і французская мовы, геаметрыя, прыродазнаўства, чыстапісанне і маляванне. Пераўтварэнне Лядаўскагаў 1834 г. 3 гэтага часу яно прызначалася для дзяцей уніяцкага духавенства і было перададзена ў загадванне грэкауніяцкай духоўнай калегіі з бліжэйшым падпарадкаваннем Полацкай уніяцкай епархіяльнай семінарыі. Наглядчыкам быў прызначаны кандыдат філасофіі іераманах С.Франкоўскі.

3 пераходам вучылішча ў духоўнае ведамства колькасць прадметаў значна екарацілася. Пераўтворанае вучылішча ўяўляла сабой злучэнне двух вучылішчаў: павятовага, якое мела два аддзяленні з двухгадовым у кожным з іх курсам, і прыходскага, якое мела два класы з аднагадовым курсам.

У прыходскім вучылішчы дзяцей вучылі расійскаму і славянскаму чытанню і чыстапісанню, кароткаму катэхізісу, гісторыі Старога і Новага запаветаў, рускай граматыцы і арыфметычным дзеянням над цэлымі лікамі. У павятовым вучылішчы вывучаліся расійская і славянская граматыкі, царкоўнае песнапенне з царкоўным статутам, катэхізіс, грэчаская і

лацінская мовы, свяшчэнная гісторыя, усеагульная і расійская геаграфія, спевы. Асаблівую ўвагу звярталі на прадметы, звязаныя з духоўнай адукацыяй і царкоўнай службай.

Вучылішча моцна залежала ад манастыра, які не толькі аддаваў пад яго памяшканні свае будынкі, але і ўтрымліваў фундушавых і паўфундушавых вучняў, даваў жалаванне і кватэры з ацяпленнем настаўнікам і нёс іншыя выдаткі па ўтрыманні вучылішча. А паколькі манастыр быў небагаты, то вучні павінны былі задаволіцца бедным сталом, настаўнікі заставацца без жалавання.

У 1839 г. адбылося ўраўнаванне вучэбнага курса уніяцкага вучылішча з праваслаўнымі, а ў 1840 г. і яго ўтрымання. Наглядчыку вучылішча было прызначана 185 руб. 71 кап., двум старэйшым настаўнікам па 128 руб. 57 кап., двум малодшым настаўнікам па 114 руб. 28 кап.

3 верасня 1840 г. Лядаўскае вучылішча падпарадкоўваецца Мінскай духоўнай семінарыі. У 1842 г. у ведамства Міністэрства дзяржаўных маёмасцей адышлі фундуш і капітал Лядаўскага вучылішча. Замест адабранага на ўтрыманне вучылішча выдзялялася 1848 руб. 32 кап. у год. Манастыр і вучылішча паранейшаму складалі непадзельнае цэлае: мелі агульную эканомію, кухню, сталовую і г. д. 3 26 сакавіка 1844 г. вучылішчная эканомія была аддзелена ад манастырскай, а ў верасні 1848 г. вучылішча было пераведзена ў Шнск, дзе праіснавала да пачатку XX ст.

Наглядчыкі Лядаўскага вучылішча: С.Франкоўскі, 1834 г. 24 кастрычніка 1838 г.; А.Цеблючынскі, 25 кастрычніка 1838 г. 7 сакавіка 1839 г.; Пій Маеўскі, 8 сакавіка 1839 г. — 1843 г.; Павел Зарчынскі.

 

С.М.Васовіч.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024