ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 19:14
  Ад часоў першабытных – 1917 Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Сярод арнаментальных матываў пераважалі папярочныя стужкі, шнуравыя адбіткі, насечкі. Часта арнаментаваўся ўнутраны край посуду. Вастрадонныя гаршкі зручна было ставіць у ямку або паміж камянямі агнішча. Эпоха неаліту ў Беларусі — гэта гісторыя плямён культуры грабеньчатаямкавай керамікі, якія жылі на тэрыторыі паўднёваўсходняй Прыбалтыкі, паўночнай і часткова цэнтральнай Беларусі. Характэрнай адзнакай гэтай культуры з'яўляюцца вялікія гаршкі, арнаментаваныя гарызантальнымі паясамі з ямак ці адбіткаў грэбеня, якія ўтваралі рамбічныя ўзоры.

Каля двух тысяч гадоў да н.э. пачаўся бронзавы век. Распаўсюдзіліся жывёлагадоўля і земляробства. Зямлю апрацоўвалі каменнымі і рагавымі матыкамі. Ураджай збіралі крамянёвымі сярпамі. Зерне расціралі на ручных каменных зерняцёрках. У эпоху бронзы пачала змяняцца форма посуду. Дно гаршкоў станавілася акруглым, потым і зусім плоскім. Тады нашы продкі жылі ў прамавугольных двухкамерных жытлах даўжынёй да 12 м 
пры заглыбленні каля 1 м. Гэтыя часы характарызуюцца з'яўленнем шматлікіх і разнастайных упрыгожанняў з бронзы і медзі. Сярод іх бранзалеты, шыйныя грыўні, завушніцы. 3 эпохі неаліту існавала мода на бурштынавыя падвескі. Да перыяду бронзавага веку адносяцца касцяныя і драўляныя скулыпуркі людзей, якія, хутчэй за ўсё, паказвалі продкаўгерояў. У гэты час тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў арэал культур шнуравой керамікі (назву атрымалі ад характэрнага арнаменту ў выглядзе адбіткаў шнура на гліняным посудзе), які прасціраўся ад Рэйна да Скандынавіі і Урала.

2 — 1м тысячагоддзямі да н.э. датуюцца знойдзеныя на тэрыторыі раёна бронзавыя сякерыкельты (вёскі Глінішча, Курганне, Прудзішча) і медны наканечнік кап'я (в. Буда). Верхняя частка кельта з в. Курганне ўпрыгожана лукаткападобным арнаментам. Сякерыкельты падобнага тыпу сустракаюцца і ў іншых мясцінах Беларусі, а таксама ў Эстоніі, Скандынавіі і Паволжы. Крыніцай сыравіны для вырабу такіх рэчаў маглі служыць радовішчы Цэнтральнай Еўропы, у прыватнасці Сілезіі. У эпоху бронзы працягвалі карыстацца яшчэ і каменнымі прыладамі працы.

Прыкладна з сярэдзіны 1га тысячагоддзя да н.э. пачалася эпоха ранняга жалезнага веку. Людзі навучыліся здабываць і алрацоўваць жалеза. Сыравінай для атрымання жалеза былі шырока распаўсюджаныя балотныя руды. Адкрыццё жалеза стала пачаткам тэхнічнага перавароту ў гісторыі чалавецтва. Кавалкі руды і шлакі выяўлены на гарадзішчы Буда. На бліжэйшых землях — каля в. Свідна Лагойскага раёна і каля в. Лабэншчына Мінскага раёна — на месцах тагачасных умацаваных паселішчаў знойдзены печыдомніцы, а каля в. Кастрыца Лепельскага раёна і ў шэрагу іншых мясцін адкрыты рэшткі майстэрань, у якіх апрацоўвалі жалеза.

    IMAGE3$   IMAGE4$

У гэтыя часы развівалася падсечная сістэма земляробства. Ссечаныя дрэвы спальвалі і попелам угнойвалі глебу. Некалькі гадоў запар такім чынам атрымлівалі добры ўраджай. Вырошчвалі пшаніцу, проса, боб, гарох. Потым дзялянку пакідалі і пераходзілі на іншую.

У раннім жалезным веку сярэднюю частку Беларусі і ўсходнюю Літву насялялі носьбіты культуры штрыхаванай керамікі (назва паходзіла ад таго, што посуд пакрывалі штрыхоўкай), якая аформілася на базе мясцовай культуры эпохі бронзы. Гаршкі ляпілі вастрарэбрыя і слоікападобныя. У тыя часы працягвала развівацца бронзаліцейная справа. Шмат рабілі ўпрыгожанняў, сярод якіх фібулы (зашпількі для адзення), бранзалеты, скроневыя кольцы.

Ад часоў ранняга жалезнага веку захаваліся рэшткі ўмацаваных паселішчаўгарадзішчаў. Такія паселішчы існавалі каля Смалявіч, а таксама паблізу вёсак Каменка, Прылепы, Юзафова, Буда, Чэрнікаўшчына. Ёсць звесткі пра падобныя ўмацаванні каля вёсак Верхмень (урочышча Туры), Волма (урочышча Гарадзішча), Драчкава (урочышча Дварышча, або Замак, ці Бярозавая гара), Кляннік (урочышча Акопішча, або Вітаўтаў мост), Ляды (урочышча Акопішча) і ў шэрагу іншых мясцін, якія авеяны народнымі паданнямі. Так, пра Бярозавую гару, напрыклад, запісана паданне, згодна якому калісьці манах Лядаўскага манастыра напісаў кнігу, дзе расказвалася, што на гары ў час вайны са шведамі была закапана калясніца Пятра Вялікага, напоўненая грашыма і рэчамі, і шведы нават спрабавалі захапіць яе.

Гарадзішчы Смалявіччыны здаўна прыцягвалі ўвагу вучоных. У 1923 — 1924 гг. многія помнікі былі абследаваны А.М.Ляўданскім, у 1964 г. — Ю.І.Драгуном, у 1979 г. — М.А.Ткачовым, у 1995 г. — А.У.Ільюцік. Смалявіцкае ўмацаванае паселіпіча, вядомае пад назвай Гарадзішча, знаходзіцца сярод балота, паблізу ад р. Чарніца, прытока Плісы. На гарадзішчы знаходзілі чарапкі ляпнога посуду, пакрытага штрыхоўкай. У сярэднявеччы на гары пабудавалі драўляную царкву і такім чынам культурны пласт гарадзішча быў сапсаваны.

Гарадзішча каля в. Буда было разбурана яшчэ ў пачатку XX ст. Тут знаходзілі фрагменты штрыхаванага ляпнога посуду, а таксама з ямкавым арнаментам, шлакі і рэшткі печаў.

Да нашага часу ў раёне захаваліся чатыры гарадзішчы — Каменка, Прылепы, Юзафова, Іскра. Каменскае гарадзішча размешчана на левым беразе р. Каменка. Вышыня яго 40 м. Памеры пляцоўкі 85x80 м. У пачатку 1920х гадоў А.М.Ляўданскім было запісана паданне, згодна якому асілкі Каменскага замка біліся з асілкамі Юзафоўскага замка. Бойка адбывалася праз балота, па якім цячэ р. Усяжа.

 

Прылепскае гарадзішча займае доўгі марэнны выступ вышынёй болын за 40 м і размешчана ў самой вёсцы. Пляцоўка роўная, з невялікім нахілам на поўнач, мае памеры 60x25 м. 3 паўднёваўсходняга боку вал вышынёй каля 3,5 м. На схіле яшчэ адзін вал, які моцна аплыў. Схілы гарадзішча зараслі арэшнікам. Пры шурфоўцы знойдзены фрагменты ляпнога штрыхаванага посуду, прасліца. Знаходкі адносяцца да канца 1га тысячагоддзя да н.э. 1га тысячагоддзя н.э.

Гарадзішча Іскра размешчана за 250 м на паўночны захад ад в. Чэрнікаўшчына, на правым забалочаным беразе р. Чарніца, на краі пагорка вышынёй 17 м, што над поплавам. Пляцоўка авальнай формы, памерам 25x35 м. 3 усіх бакоў яна ўмацавана трыма валамі і равамі. У 1995 г. раскопкі тут праводзіла А.У.Ільюцік. Быў выяўлены культурны слой таўшчынёй ад 0,4 м да 1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога гладкасценнага посуду і са штрыхоўкай, косці жывёл, кавалкі шлакаў, глінянае прасліца ад верацяна, жалезны серп і нож. Рэчы датуюцца сярэдзінай трэцяй чвэрцю 1га тысячагоддзя н. э.

Гарадзішча каля в. Юзафова размешчана за 0,5 км на захад ад вёскі, на берагавым плато памерам 85x20 м, якое ўзвышаецца над балотам на 8 9 м.

На гарадзішчах ранняга жалезнага веку людзі жылі ў пабудовах слупавой канструкцыі і ў паўзямлянках, якія рабілі з бярвення. Абаграваліся яны печкайкаменкай або адкрытым агнішчам. Жыхары такіх паселішчаў займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалоўствам.

Пра этнічную прыналежнасць плямён культуры штрыхаванай керамікі няма адзінай думкі. Адны вучоныя звязваюць яе з усходнелітоўскімі плямёнамі, а іншыя з усходнябалцкімі, якія не пакінулі назвы.

Да 1га тысячагоддзя і пачатку 2га тысячагоддзя н.э. адносяцца рэшткі неўмацаваных паселішчаў каля Жодзіна, якія ў 19781979 гг. вывучаліся М.А.Ткачовым і А.І.Каралёвым, а таксама каля в. Юр'ева паблізу возера Малое, на востраве Апалушкава, сярод балота. Апошняе займае плошчу каля 1 га і мае культурны пласт 0,25 0,3 м. Тут знойдзены адшчэпы крэменю, фрагменты гаршкоў з лінейным і хвалістым арнаментам, якія датуюцца XI XII ст.

3 сярэдзіны 1га тысячагоддзя н.э. на землі сучаснай Беларусі пачалі пранікаць славяне. Славянскія паселішчы вядомы ў паўднёвай Беларусі. Этнічны склад насельніцтва V VIII ст. на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі пакуль канчаткова не вызначаны. Тут археалагічная культура штрыхаванай керамікі змяняецца культурай верхняга тыпу Банцараўшчыны (назву атрымала ад гарадзішча, што пад Мінскам). На першай стадыі існавання гэтай археалагічнай культуры насельніцтва пражывала толькі на неўмацаваных паселішчах (селішчах). Потым людзі пачалі сяліцца бліжэй да ранніх гарадзішчаў, ужо да таго часу запусцелых, і ператваралі іх у сховішчы. Паселішча гэтага часу доб

pa вывучана каля в. Дзядзілавічы ў суседнім Барысаўскім раёне. Тут раскапаны 54 жытлы наземнай слупавой і зрубнай канструкцый. Археалагічны матэрыял дазваляе меркаваць, што ў фарміраванні банцараўскай культуры ўдзельнічалі нашчадкі мясцовых плямён ранняга жалезнага веку і славяне.

Больш познія археалагічныя помнікі — курганы, хутчэй за ўсё, ужо належаць летапісным славянам. У VIII IX ст. славянева Усходняй Еўропе падзяліліся на 1315 этнічных супольнасцей, якія названы ў летапісах. Тэрыторыя Смалявіччыны была памежжам рассялення дрыгавічоў і крывічоў. Гэта зона якраз праходзіла па лініі Заслаўе —Лагойск —Мінск Барысаў. Як вядома, для дрыгавічоў былі характэрны зярнёныя пацеркі. Іх насілі па 3 штукі на драцяных пярсцёнкападобных завушніцах, скроневых кольцах або ў складзе караляў разам са шклянымі пацеркамі. Тыловым упрыгожаннем крывічанак з'яўляліся драцяныя бранзалетападобныя скроневыя кольцы. Такіх упрыгожанняў насілі па 1 2 ці 3 з кожнага боку.

Не ўсе курганныя могільнікі на тэрыторыі раёна захаваліся, але ў археалагічнай літаратуры звестак аб іх шмат. Так, у пачатку XX ст. курганныя могільнікі яшчэ існавалі паблізу гарадзішчаў у Смалявічах і Будах, але ўжо разворваліся. Пры гэтым знаходзілі косці людзей. Адзін з курганоў каля в. Буда зваўся Капец. Есць згадкі аб курганных могільніках каля вёсак Верхмень, Прудзішча, Слабада, Тачылішча, Пеліка, Тадуліна, Зарэчча, Юзафова, Высокія Ляды, Малое Залужжа, Смольніца і ў шэрагу іншых мясцін. Вядома, што каля Малога Залужжа самы вялікі курган у могільніку зваўся ДзявічГара, а каля Смольніцы ў курганах знойдзены дзве манеты.

Курганныя могільнікі каля в. Кляннік прыцягнулі ўвагу вучоных яшчэ ў 1870я гады, калі ўпершыню

 складаліся стсы археалагічных помнікаў. Адзін з могільнікаў, які налічваў 17 насыпаў, быў зафіксаваны на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе. Другі могільнік, дзе было 7 насыпаў, размяшчаўся за паўвярсты на захад ад вёскі, пасярод поля. Пазней гэтыя курганы былі разараныя.

Курганная трупа з 40 насыпаў існавала на ўскраіне в. Курганне, каля ручая Бурлацкі Брод, які ўпадае ў р. Уша. Вядома, што ў 18861887 гг. прафесар Кіеўскай духоўнай семінарыі У.З.Завітневіч даследаваў тут чатыры насыпы з трупапалажэннямі на мацерыку, галовамі на захад. Адно з пахаванняў было ў драўлянай труне. Пры шкілеце знойдзены жалезны нож.

У 19231928 гг. А.М.Ляўданскі праводзіў раскопкі курганоў каля вёсак Буда і Тачылішча. Каля в. Буда выяўлены рэшткі пахавання па абрадзе трупаспалення і гліняныя гаршкі. У в. Тачылішча на той час ад вялікага курганнага могільніка заставалася толькі дзесяць насыпаў. Астатнія разворваліся. У трох насыпах выяулены пахаванні па абрадзе трупаспалення. У адным з іх знойдзена сіняя шкляная пацерка, кавалак бронзавай бляшкі, у другім — перапаленыя косці ў лейкападобнай ямцы, абкладзенай камянямі, а ў трэцім сярод перапаленых касцей былі кавалкі глінянага посуду цыліндрычнай формы і жалезныя рэчы. На месцы разбураных курганоў мясцовыя жыхары знаходзілі кавалачкі глінянага посуду і такія рэчы, як медная круглая падвеска — амулет, каменнае                          (ці глінянае) прасліца. На гэтым могільніку хавалі нябожчыкаў у VII X ст.

У 1925 г. А.М.Ляўданскі адкрыў курганны могільнік у в.Тадуліна. У 1964 г. Ю.І.Драгун абследаваў курганы каля в. Прылепы. У пашкоджаных насыпах ён знайшоў фрагменты гаршкоў, косці. Даследчык выявіў курганы каля в. Дуброва ва ўрочышчы Графшчына, а таксама паміж вёскамі Дуброва і Карпілаўка. Адзін насып пад назвай Татарскі курган быў адкрыты каля хутара Шчуры.

У 1979 г. курганныя могільнікі ў вёсках Пеліка, Прылепы і Тадуліна абследаваў М.А.Ткачоў. На той час у могільніку каля в. Пеліка захаваліся тры курганы. Яны былі за 4 км на паўночны ўсход ад вёскі, у лесе каля дарогі на в. Трубянок. Прылепскі могільнік (40 насыпаў вышынёй 0,3 0,8 м і дыяметрам 5 8 м) знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад вёскі, каля былой в. Карпілаўка, на правым беразе р. Усяжа, у лесе. Курганны могільнік у в. Тадуліна (38 насыпаў) размешчаны за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі, у хмызняку, сярод поля. Вышыня насыпаў 0,5 1,5 м, дыяметр 5 9 м. Раскопкі тут не праводзіліся.

Несумненную гістарычную каштоўнасць маюць манетныя скарбы. У 1907 г. у в. Буда каля гарадзішча пастухамі знойдзены скарб манет. Адразу ж яны разышліся па руках. Вядома толькі, што сярод знаходак былі манеты Жыгімонта III і Густава Адольфа. У 1920я гады адна з манет А.М.Ляўданскім была перададзена ў Мінскі музей. Нейкі скарб з пяцісот сярэбраных манет быў знойдзены ў пачатку XX ст. каля в. Смольніца. У 1970 г. скарб манет XVI XVII ст. выяўлены паблізу в. Барсукі пад час распрацоўкі кар'ера. Болыпасць манет чаканена ў Польшчы, асобныя ў Даніі, Прусіі, Брандэнбургу. Ёсць рускія манеты часоў Івана Грознага.

Помнікамі старажытнасці з'яўляюцца культавыя камянівалуны, якія авеяны народнымі паданнямі і носяць назвы накшталт Божы Камень, Святы Камень, Чортаў Камень, Кравец, а таксама камяні з надпісамі, рознымі знакамі і малюнкамі. Да такіх помнікаў адносяцца таксама каменныя ідалы і крыжы.

Камень з нейкім надпісам згадваецца каля в. Драчкава. Згодна з паданнем ён служыў адзнакай граніц манастырскай зямлі. На адным з хутароў каля в. Масцішча было вядома пра камень чатырохвугольнай формы з дзіркай у верхняй частцы. У в. Волма каля моста, на месцы, дзе раней стаяла царква, захаваўся камень цыліндрычнай формы. Ніжні яго дыяметр 0,9 м, верхні 0,74 м, вышыня 0,7 м. На верхняй частцы паглыбленне цыліндрычнай формы. Яго дыяметр 0,22 м, глыбіня 0,18 м. У 1м тысячагоддзі да н.э. пачатку 1га тысячагоддзя н.э. такія камяні служылі язычніцкімі ахвярнікамі і звычайна ставіліся на капішчах. Як апынуўся ў Волме культавы камень, канчаткова не высветлена. Але вядома, што ў часы распаўсюджвання хрысціянства храмы будаваліся ў першую чаргу на месцах былых язычніцкіх капішчаў.

На тэрыторыі Смалявіцкага раёна захаваліся і іншыя сляды старажытных язычніцкіх вераванняў. У далёкія часы нашы продкі абагаўлялі не толькі камяні, але і дрэвы, азёры, узгоркі. Невыпадкова з'явілася назва Сінія Горы, ад якой і пайшла вёска Сінія Горы ў Драчкаўскім сельсавеце. Калісьці на ўзгорках пад назвамі Сіняя Гара (Сінія Горы) пакланяліся продкам, душам памерлых. Ад язычніцкіх часоў ідзе назва Красная Горка на тэрыторыі АзярыцкаСлабадскога сельсавета і Бабін Лес у Юр'еўскім сельсавеце. Культ свяшчэнных узгоркаў амаль ва ўсіх народаў займае значнае месца.

 

Л.У.Дучыц, А.У.Ільюцік.




 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024