ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 24.04.2024, 04:05
  Родам са Смалявіччыны Приветствую Вас Гость | RSS

 
      

КАНСТАНЦІН ЕЛЬСКІ

Ельскі Канстанцін Міхайлавіч (17.2.1837, в. Ляды Ігуменскага павета Мінскай губ., цяпер у Смалявіцкім рне 26.11.1896), заолаг і падарожнік. Нарадзіўся ў сям'і збяднелага двараніна. Яго бацька ўдзельнічаў у падрыхтоўцы нацыянальнавызваленчага паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Скончыў Мінскую гімназію (1853). Вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта (18531856), скончыў матэматычнапрыродазнаўчы факультэт Кіеўскага універсітэта (1860). Працаваў выкладчыкам у Кіеўскай гімназіі і Кіеўскім універсітэце. Вывучаў насякомых і малюскаў. За даследаванне анатоміі малюска атрымаў вучоную ступень магістра (1862). Адзін з першых у Расіі падтрымаў эвалюцыйную тэорыя Ч.Дарвіна. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 18631864 гг. на Украіне. Каб пазбегнуць арышту, эмігрыраваў за мяжу. Як заолаг і геолаг працаваў у Турцыі, Германіі і Францыі. У 1865 г. выехаў у Гвіяну, у 1869 г. у Перу. Вывучаў фауну гэтых краін. Адкрыў новы від жывёлы Dinonys. 3 1878 г. жыў у Кракаве. У гонар вучонага адзін з відаў лаўра названы Ocotea Jelscii. Апісанне многіх птушак і звяроў давалася па калекцыі Ельскага, некаторыя віды названы яго імем.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1996. Т. 3. С 350.

*   *   *

Да ліку нястомных працаўнікоў навукі належыць таксама наш зямляк Канстанцін Ельскі. Гэта быў усебакова адукаваны чалавек, рамантык па натуры, якога ўсё жыццё вабілі далёкія краіны і новыя адкрыцці...

Спачатку хлопчык вучыўся ў Мінскай гімназіі, а затым, закончыўшы яе на «выдатна», паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Пасля вывучаў батаніку і заалогію на матэматычнапрыродазнаўчым факультэце Кіеўскага універсітэта. Атрымаўшы ступень кандыдата, юнак яшчэ два гады наведваў педагагічныя курсы. А калі ў Кіеўскім універсітэце адкрылася вакантнае месца выкладчыка, Ельскі падаў заяву. Яго конкурсная работа была ўзнагароджана зала

тым медалём, а яе аўтар пачаў чытаць лекцыі студэнтам.

Аднак выкладчыцкая дзейнасць не задавальняла маладога вучонага. Ён марыў пра экзатычныя краіны. Да таго ж пасля паражэння паўстання 1863 года ў царскай Расіі наступіла чорная ноч рэакцыі. Усё гэта прымусіла Ельскага падацца за мяжу. Без пашпарта ён перайшоў у Бесарабію. Але тут яго высачылі турэцкія жандары. Без грошай у кішэні Ельскі апынуўся ў Канстанцінопалі і, каб зарабіць на хлеб, расфарбоўваў для турэцкіх школ геаграфічныя карты, удзельнічаў у розных геалагічных экспедыцыях.

У 1865 годзе сябры дапамаглі Ельскаму перабацца ў Парыж. Але і тут не было адпаведнай работы. Даведаўшыся, што з Тулузы ў Гвіяну, паўднёваамерыканскую калонію Францыі, адпраўляецца ваеннатранспартны карабель, Ельскі напісаў заяву на імя міністра марского флоту з просьбай выдаць яму бясплатны білет пасажыра самага ніжэйшага класа. Неўзабаве прыйшоў дазвол.

Зборы былі нядоўгімі. Усе свае калекцыі вучоны бясплатна раздаў калегам. Расчуленыя такой бескарыслівасцю, сябры сабралі яму на дарогу 150 франкаў. I вось вецер надзьмуў парусы фрэгата «Амазонка», які рушыў па воднай гладзі на паўднёвы захад, да таямнічых берагоў Амерыкі. На караблі знаходзіліся некалькі соцень палітычных вязняў. Іх накіроўвалі на катаргу ў калоніі. У Ельскага не было нават сваей каюты. Ён спаў на падлозе, падаслаўшы старыя канаты, або ў гамаку, падвешаным да мачты.

Праз многа год, вярнуўшыся ў Еўропу, Канстанцін Ельскі падзяліўся сваімі дарожнымі ўражаннямі са слухачамі курсаў пры Прамысловым музеі ў Кракаве. Адначасова, абапіраючыся на свае ранейшыя пісьмы з Амерыкі, ён рыхтаваў да друку нататкі пра падарожжа. Але закончыць іх перашкодзіла хвароба. Частка гэтых успамінаў убачыла свет у Кракаве ў 1898 годзе, пас ля смерці аўтара. Гэта невялічкая кніжка пад назвай «Папулярнапрыродазнаўчае апавяданне аб прабыванні ў французскай Гвіяне і часткова ў Перу».

Ельскі пачынае расказ з таго, як у свой час іх карабель прычаліў да вострава Мадэра. Пасажыраў у момант акружылі мясцовыя жыхары. Абарваныя і галодныя дзеці за кожнай кінутай манеткай давалі нырца ў глыбіні мора. Але чым мог дапамагчы ім малады падарожнік, калі ў яго не было нават грошай, каб купіць крыху бананаў, якіх ніколі раней не бачыў?

У жніўні 1865 года карабель прыбыў у Кайену гандлёвы і адміністрацыйны цэнтр французскай Гвіяны.

У Кайене за нязначную плату Ельскі ўладкаваўся памочнікам фармацэўта ў бальнічнай аптэцы. Кожную свабодную хвіліну ён выкарыстоўваў для падарожжаў у навакольныя дрымучыя лясы. Там вучоны збіраў і апісваў расліны, насякомых, птушак. Прэпарыраваныя чучалы адсылаліся ў музеі Еўропы. Адных павукоў Ельскі паслаў каля 300 экземпляраў. Вучоным адкрыты і ўпершыню апісаны не адзін новы від раслін і жывёл (адзін з відаў лаўра потым быў названы імем адкрывальніка). Сабраны Ельскім матэрыял даў іншым вучоным магчымасць зрабіць значныя абагульненні.

У трапічных джунглях падарожніка на кожным кроку падсцерагала небяспека. То ў ліянах прытойваўся ягуар, то побач з лодкай высоўвалася зяпа кракадзіла. Асабліва цяжка было даставаць змей.

«У СенЛарэнц, успамінае Ельскі ў кнізе, здарыўся такі выпадак. Плывучы па рацэ разам з каланістамі, жандар убачыў у вадзе велізарную вужаку, боамурына, і застрэліў яе. Здымаючы скуру, заўважылі, што вужака мела ў страўніку праглынутага кракадзіла даўжынёй з метр, а той, у сваю чаргу, праглынуў меншага кракадзіла. Боамурына быў настолькі доўгі, што, змераўшы яго, склалі адпаведны дакумент: 7 метраў! Здараліся выпадкі,

калі вужакі нападалі на людзей. Аднойчы той жа жандар забіў качку і палез за ей ваду. Раптам яго схапіла за плячо вужак^ і пачала цягнуць у вір. Жандар здоit вызваліцца, але са страху потым захвар на малярыю і лячыўся ў кайенскім шпіталі Сляды вужачых зубоў засталіся на ўсё жыццё».

Наколькі небяспечнымі з'яўляліся змеі. нават мёртвыя, сведчыць такі выпадак. Аднойчы сябры Ельскага злавілі ў час прагулкі маладзенькага ягуара. «Ноччу. піша падарожнік, з'явілася яго маці : : рыканнем абышла дом. Яе віз паўтарыліся некалькі разоў. Ка'"' пракарміць ягуара, мы стралялі лятучых мышэй і птушак. Але па меры росту ягуар станавіўся ўсё больш ненажэрным: тады яму ахвяравалі курэй. А калі не стала і іх гарэзлівы ягуар схапіў галаву высушанай вужакі, раскусіў яе, наткнуўся на ядавіты зуб і здох».

Звычайна Ельскі падарожнічаў па лясах у суправаджэнні індзейцаў. Вучоны высока цаніў іх здольнасці, бачыў у карэнных жыхарах Амерыкі паўнацэнных людзей, якія маюць усе правы на свабоднае і шчаслівае жыццё. «Ходзяць яны ціха і хутка, пісаў Ельскі пра індзейцаў, прыкмячаючы на дрэвах нават маленькіх птушак, шэрых і нерухомых, выдатна вызначаюць, які звер пакінуў след на зямлі. Умеюць яны пераймаць голас кожнага звера; у лесе могуць дастаць літаральна ўсё, бо ведаюць карысныя ўласцівасці кожнай расліны, кожнага дрэва». Ельскі смуткаваў з поваду таго, што індзейцаў становіцца ўсё менш і менш, што яны не вытрымліваюць сутыкнення з еўрапейскай «цывілізацыяй», са сквапнымі купцамі, якія за бутэльку гарэлкі набывалі ад іх розныя каштоўнасці. Са свайго боку, мясцовыя жыхары, якіх Ельскі бясплатна лячыў, вельмі паважалі нашага земляка, называлі яго «добрым белым», дапамагалі яму ў паляванні на акул і чарапах, напаўнялі яго калекцыі новымі экземплярамі раслін і жывёл.

Прабыўшы ў Гвіяне звыш чатырох год, К.Ельскі пераехаў у Перу, дзе пражыў яшчэ амаль 10 год. Увесь гэты час вучоны падтрымліваў сувязі з еўрапейскімі музеямі, навуковымі арганізацыямі і паасобнымі вучонымі, выконваў іх заказы. Ён бесперапынна працаваў над рознымі вынаходствамі: то адкрываў сакрэты кітайскай чорнай тушы, то ўдасканальваў спосаб захавання засушаных насякомых. Вельмі цікавымі з'яўляюцца звычаі і абрады жыхароў Паўднёвай Амерыкі, якія Ельскі назіраў у Перу, а затым апісаў у сваіх успамінах.

У сталым узросце вучоны вярнуўся ў Еўропу, ажаніўся і пасяліўся ў Кракаве. Няўрымслівы даследчык паранейшаму поўны розных планаў. Ён піша даследаванне «Аб узаемнай залежнасці геалагічных з'яў», удзельнічае ў экспедыцыях у Брэтань і Далмацыю. Яшчэ за некалькі дзён да смерці, якая наступіла 26 лістапада 1896 года, Ельскі працаваў над падручнікам па заалогіі.

Біяграфія Ельскага не вельмі багата на фантастычныя эпізоды, эфектыўныя прыгоды. Нягледзячы на тое, што яго шлях пралягаў па экзатычных краінах, ён ні разу не тануў, не трапляў у кіпцюры драпежнага звера, не абрываўся са скал. I ўсё ж жыццё нашага земляка гэта бесперапынны подзвіг, яркі прыклад штодзённага працавітага служэння навуцы, чалавецтву. Падарожнік і ўрач, батанік і заолаг, географ і геолаг, ён пакінуў прыкметны след у развіцці прыродазнаўства мінулага стагоддзя.

Друкуегща са скарачэнняяі па кн.: Мальдзіс А.1. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С 150155.



[2]


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024