ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 00:19
  Якуб Колас ў Верхмені Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

За ўдзел у рэвалюцыйнай прапагандзе сярод сялян паводле загаду мінскага губернатара П.Р.Курлова малады настаўнік Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч быў пераведзены з с. Шнкавічы Пінскага павета ў с. Верхмень Ігуменскага павета.

Пінскі павятовы спраўнік Вячорка дакладваў 9 лютага 1906 г.* губернатару Курлову аб тым, што настаўнік Міцкевіч дырэкцыяй народных вучылішчаў «переведен в виде наказания из Пинковичского в Верхменское народное училище Игуменского уезда, куда и выбыл в первых числах января сего года».

Як сведчыць М.І.Мушынскі ў кнізе «Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці», 18 студзеня Якуб Колас прыняў Верхменскае вучылішча ад папярэдняга настаўніка Трафіма Мікітавіча СертунСурчыка. Праз дзень ён прыступіў да заняткаў.

У студзені і сакавіку вучылішча наведаў інспектар Савета мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў С.Кваснецкі і застаўся задаволены працай і паводзінамі настаўніка.

20 мая К.М.Міцкевіч перадаў па акту Верхменскае народнае вучылішча валасной управе ў асобе валаснога старшыні Даранкевіча, перад тым як выехаць на летнія канікулы.

910 ліпеня ён прыняў удзел у нелегальным настаўніцкім з'езде ў в. Мікалаеўшчына. Загадам Савета мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў ад 25 жніўня 1906 г. быў звольнены з пасады настаўніка Верхменскага народнага вучылішча, пасля чаго Якуб Колас назаўсёды пакінуў сяло Верхмень.

Недзе каля паўгода жыў і працаваў пісьменнік у Верхмені. Гэты невялікі, але значны перыяд свайго жыцця ён падрабязна апісаў у знакамітай трылогіі «На ростанях» пад назвай «Верхань».

На старонках трылогіі з любоўю занатавана апісанне дарогі ад Смалявіч да Верхменя, само сяло, ваколіцы, урочышча Тумель, рэчка Уша (у трылогіі Уса), вадзяны млын, суседняе сяло Грабёнка (цяпер Чэрвеньскі раён).

Сваіх герояў пісьменнік браў таксама з жыцця. Так, Максім Лужанін у сваёй кнізе «Колас расказвае пра сябе» расшыфроўвае сапраўдныя прозвішчы некаторых герояў трылогіі: айцец Уладзімер Уладзімір Бяляеў, настаўнік Анцыпік Анцыповіч, пісар Васількевіч Васілёк, Антаніна Міхайлаўна Мураўская Аляксандра Міхайлаўна Мурашка, удзельнікі настаўніцкага з'езда Янка Тукала Сымон Самахвал, Садовіч Алесь Сянкевіч, Іван Тадорык Іван Міхайлавіч Фёдараў (будучы пісьменнік Янка Маўр), Нічыпар Янкавец Нічыпар Янкоўскі і інш. Свае прозвішчы «захавалі» на старонках трылогіі возчык Нічыпар Кудрык і пастух Лукаш Леўчанка.

1 верасня 1906 г. у газеце «Наша доля» пад псеўданімам Якуб Колас быў надрукаваны першы верш «Наш родны край», напісаны пад уражаннем настаўніцкага з'езда. Гэта быў пачатак творчага шляху будучага класіка беларускай літаратуры.

Старонкі з трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»

Поезд зрушыўся з месца і пашыбаваў далей, набіраючы скорасць і пакідаючы за сабою густыя клубкі дыму. Лабановіч пастаяў з хвіліну, праводзячы вачамі поезд, завезшы яго ў гэты ціхі куток, дзе пачнецца новае жыццё. Прамільгнула думка, што знікшы на павароце чыгункі поезд паклаў сабою рубеж паміж тым, што было раней, і тым, што будзе наперадзе.

Як толькі Лабановіч узяў свае чамаданчыкі, каб ісці на станцыю, да яго зараз жа падбег рухавы чалавек сярэдніх год у латанай сярмяжцы, зпад якой выбіваўся такі ж паношаны кажушок. Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу. I выраз твару і ўся постаць селяніна сведчылі аб тым, што ён гатовы зрабіць паслугу добраму чалавеку.

  Вам далека? запытаў ён Лабановіча.

  У Верхань, адказаў Лабановіч.

  У Верхань? То пойдзем са мною: я жыва завязу вас! узрадаваўся селянін і, не чакаючы згоды, рашуча ўзяў чамадан з рук настаўніка...

Лабановіч, відавочна, быў задаволены, што не трэба доўга шукаць фурманкі, а гэта непакоіла яго ў дарозе.

Прайшлі станцыю, апынуліся на невялічкім дворыку, дзе стаяла некалькі фурманак. Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, каб латвей было сядзець, паклаў чамаданы, а сам борздзенька падабраў сена зпад каня, паправіў збрую, узяў лейцы, ускочыў у сані, выцягнуў з саломы пугу, махнуў ёю для рэзвасці...

Гутарка пааялася далей. Выявілася і колькі вёрст да Верханя, а іх аказалася васемнаццаць, і колькі дзядзька Нічыпар Кудрык — так назваў сябе селянін возьме за фурманку. Дзядзька Нічыпар аказаўся чалавекам памяркоўным, настолькі памяркоўным, што Лабановіч у мыслях рашыў накінуць яму яшчэ адзін рубель, хоць гэтых рублёў было і

не так многа, прыемна ж зрабіць чалавеку нейкую хоць невялікую радасць.

Дарога то падымалася на ўзгоркі, то спускалася ў лагчыны, разгортваючы ўсё новыя і новыя малюнкі. Мясцовасць тут мела зусім іншы выгляд і рэзка адрознівалася ад палескай роўнядзі, з якой звыклася вока маладога настаўніка за гады яго побыту на Палессі. Але кароткі зімні дзень быў хмурны. Неба, усцяж засланае бялёсымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна і, нізка навісшы над прасторамі зямлі, надавала ім пануры выгляд, накладала пячаць аднастайнай паныласці. Усё гэта пакідала адбітак на настроі настаўніка. Не вабілі вока блізкія і далёкія сялянскія сядзібы, параскіданыя па заснежаных прасторах палёў то хутаркамі, то невялічкімі вёсачкамі. Няветла пазіралі стрэхі будынкаў з цэлымі пластамі снегу, пачарнелыя сцены хат і вокны, выбеленыя зімняю сцюжаю, і гэта сцюжа, здавалася, яшчэ ніжэй прыгінала да зямлі людскія сялібы. Над хатамі сямтам узнімаліся дрэвы. Аголеныя бязлістыя шат ры іх, як шкілеты, яшчэ мацней падкрэслівалі паныласць усяго краявіду. Лабановіч адчуваў у сэрцы журботу аб Палессі, па тых вобразах, што далека засталіся ззаду...


[2]



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024