ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 24.11.2017, 10:37
  Устанаўленне савецкай улады Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Падзеі першай сусветнай вайны, блізкасць да лініі фронту, а таксама да Мінска — буйнога адміністрацыйнага, прамысловага і палітычнага цэнтра Беларусі, аказалі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва прылеглага рэгіёна. У выніку складанай ваеннапалітычнай сітуацыі гаспадарчыя, культурный сувязі былі спынены. Востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, паліва, сыравіны, развал транспартнай сістэмы і павышэнне цэн у спалучэнні з інфляцыяй, пашырэнне беспрацоўя балюча ўдарылі перш за ўсё па працоўных. Адсутнічалі ўмовы для развіцця гаспадаркі, працавалі толькі тыя галіны прамысловасці, якія абслугоўвалі патрэбы фронту. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка: не хапала інвентару, коней. Мабілізіцыя абумовіла недахоп працоўнай сілы. Частка насельніцтва, у тым ліку і са Смалявіцкай воласці, была мабілізавана на фронт і апынулася надоўга адарванай ад родных мясцін. Пры гэтым сельскае і гарадское насельніцтва выконвала вялікі аб'ём розных работ для фронту.

У такіх умовах сярод насельніцтва найболыи актыўна вялі работу балыыавікі, сацыялістырэвалюцыянеры, меншавікі з ліку салдат і афіцэраў Заходняга фронту. Спакваля мацнела расчараванне ў рэвалюцыі, што адбылася, і адначасова нарастала сацыяльнае напружанне, настрой на новыя рэвалюцыйныя дзеянні. Пры гэтым частка насельніцтва прытрымлівалася погляду аб скліканні Устаноўчага з'езда, другая, ва ўмовах безуладдзя, самастойна спрабавала вырашаць свае праблемы.

3 часам паступова ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў узмацняліся пазіцыі балынавікоў. У час майскіх перавыбараў Мінскага Савета ў яго прэзідыуме ім належала 4 з 5 месцаў. У чэрвені 1917 г. Савет зацвердзіў пастанову супраць летняга наступления на фронце, якое рыхтаваўурад. Выконваючы пастанову, 11 палкоў 2й арміі, 2гі каўказскі корпус, шэраг палкоў 10га армейскага корпуса, 724ы полк 181й дывізіі 3й арміі адмовіліся ад наступления. Гэта рашэнне значна паўплывала на настроі насельніцтва і салдат, што знаходзіліся на Смалявіччыне.

У час пераходу ўлады да Часовага ўрада пад уздзеяннем Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль за работай павятовых органаў. Сяляне выступалі супраць выбараў валасных і павятовых земстваў. Яны стваралі органы самакіравання, выносілі пастановы аб зняцці з пасад асоб мясцовых у лад. У другой палове 1917 г. былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту.

5 кастрычніка 1917 г. у Мінску адбылася 2я надзвычайная ПаўночнаЗаходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б). Яна палічыла жыццёва неабходнай задачай узяцце Саветамі ўлады. Гэта падтрымалі і салдацкія прадстаўнікі. Улічваючы пагражальнае становішча, 25 кастрычніка выканком Мінскага Савета выдаў загад № 1 «Да насельніцтва гор. Мінска і ваколіц», у якім заявіў аб пераходзе ўлады да Саветаў. 27 кастрычніка 1917 г. быў утвораны Ваеннарэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (ВРК), які абвясціў сябе ўладаю на тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.

У той жа час палітычная дзейнасць іншых партый і плыняў, якія прытрымліваліся антыбалынавіцкіх напрамкаў развіцця, пагражала прынятым рашэнням, але калі Мінскі Савет падтрымалі вайсковыя фарміраванні 10й і 2й армій, сітуацыя стала зразумелай. Перамогу атрымалі прадстаўнікі Саветаў. ВРК Заходняга фронту выдаў 3 лістапада 1917 г. загад з патрабаваннем выконваць толькі распараджэнні СНК, сфарміраванага II Усерасійскім з'ездам Саветаў. У канцы лістапада быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў   рабочых,    салдацкіх    і

сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.

Такім чынам, у ходзе фарміравання органаў савецкай улады былі утвораны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі і іншых грамадскіх саюзаў былі утвораны Саветы салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія прадстаў ля л і дзяржаўныя органы ўлады. Для кіравання рознымі галінамі гаспадарчапалітычнага жыцця былі створаны земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі, якія падпарадкоўваліся Савету. У мясцовыя самаўправы пасылаліся прадстаўнікі Саветаў для сувязі. На тэрыторыі павета была распачата іх дзейнасць па нацыяналізацыі прамысловасці, уводзіўся 8гадзінны рабочы дзень, фабрычназаводскія камітэты і прафсаюзы ўстанаўлівалі рабочы кантроль над вытворчасцю.

Паўставала пытанне і аб самавызначэнні Беларусі. Створаныя беларускімі арганізацыямі ў кастрычніку — лістападзе ў Мінску Вялікая Беларуская рада і Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў ініцыіравалі правядзенне ў Мінску Усебеларускага з'езда, які і павінен быў, на іх думку, вырашыць пытанне аб самавызначэнні і дзяржаўнасці Беларусь З'езд пачаўся 7 снежня 1917 г. у будынку гарадскога тэатра (цяпер Нацыянальны Акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). 18 снежня з'езд прыняў першы пункт рэзалюцыі, у якім абвяшчалася стварэнне Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але завяршыць сваю работу з'езд не змог: ён быў распушчаны СНК Заходняй вобласці і фронту, прэзідыум з'езда быў арыштаваны. Рада з'езда, працягваючы дзейнічаць, стварыла 22 снежня Выканаўчы камітэт.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017