ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 15:47
  Германская і польская акупацыя Приветствую Вас Гость | RSS

 
 
  

УТВАРЭННЕ БНР I БССР

Між тым становішча значна ўскладнялася зза нявырашанай сітуацыі на перагаворах у Брэсце паміж германскім камандаваннем і прадстаўнікамі Савецкай Расіі. Пасля зрыву гэтых иерагаворау аднавіліся ваенныя

янні. 18 лютага нямецкія войскі пачалі наступление. 19 лютага Мінск пакінулі Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронту.

Да прыходу нямецкіх войскаў (21 лютага) улада ў Мінску і наваколлі, у т. л. у Смалявічах, апынулася ў руках Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з'езда. 20 лютага ён выдаў 1ю Устаўную грамату, у якой абвяшчаў сябе вышэйшай часовай уладай на Беларусі «для кіравання краем і скліканнем, як можна хутчэй, У себе л арускага Устаноўчага Сойму». 21 лютага 1918 г. Выканком сфарміраваў урад — Народны Сакратарыят Беларусь Пасля падпісання 3 сакавіка 1918 г. Брэсцкага міру, які ігнараваў інтарэсы Беларусі і яе насельніцтва, Выканком Рады Усебеларускага з'езда прыняў 9 сакавіка 2ю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка. 25 сакавіка была прынята 3я Устаўная грамата, якой БНР абвяшчалася незалежнай дзяржавай. Аднак усе гэтыя акты не былі падмацаваны рэальнай сілай і вынікамі. Падобнае развіццё падзей не адпавядала ні інтарэсам Савецкай Расіі, ні інтарэсам Польшчы, якія лічылі Беларусь сваёй тэрыторыяй. Трэба дадаць, што на частку беларускіх зямель таксама прэтэндавалі Літва, Украіна і Латвія. Германія таксама не прызнала незалежнасці БНР, разглядаючы Беларусь як заклад пад кантрыбуцыю, якую ёй павінна была выплаціць Расія. Германскае ваеннае камандаванне разглядала Раду БНР як пасрэдніка паміж нямецкімі ўладамі і беларускім насельніцтвам. У кампетэнцыю Сакра

тарыята было перададзена кіраванне гандлем, прамысловасцю, сацыяльнай апекай, асветай і культурай.

У такіх надзвычайных умовах, з улікам распачатай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, нацыяналізацыі зямель на ўсходніх тэрыторыях Беларусі, пэўная частка насельніцтва самастойна ці выкарыстоўваючы сваё права ўласнасці прысвойвалі, прадавалі, куплялі зямлю, маёмасць і г. д. Так, сход грамадзян Смалявіч 21 лістапада 1918 г. вырашыў, што пытанне аб купліпродажы зямлі У.М.Шубам, адным з уладальнікаў маёнтка Смалявічы, павінна быць вырашана пасля правядзення Устаноўчага сходу, дзе будзе вырашана і пытанне аб зямлі. Таму яны звярнуліся з заявай ва ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, які праз Сакратарыят БНР падтрымаў сялян Смалявіч і адмяніў куплюпродаж зямлі з боку У.М.Шубы.

Дзеянні акупацыйных улад на Смалявіччыне, як і на ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі, вызначаліся рабаўніцкім характарам. Са Смалявіч у Германію было вывезена абсталяванне шклозавода, лесапільнага завода, фабрыкі шавецкіх цвікоў і капылоў, паравога млына.

У адказ на гвалт акупантаў у воласці ўспыхнуў партызанскі рух. Партызаны рабілі засады на дарогах, адбівалі ў ворага нарабаваную маёмасць, жывёлу, абсталяванне.

У выніку паражэння аўстрагерманскага блоку савецкі ўрад ануляваў Брэсцкі дагавор і часці Чырвонай Арміі паступова занялі тэрыторыю Беларусь Такім чынам, у пачатку снежня 1918 г. былі вызвалены Смалявічы, а 10 снежня Мінск.

У мястэчку і ў воласці была адноўлена савецкая ўлада. Праводзілася канфіскацыя памешчыцкіх зямель і раздача яе сялянам. Народ цярпеў вялікія цяжкасці з прадуктамі харчавання. Воласць і Смалявічы былі разбураны і абрабаваны. Устанаўліваліся цвёрдыя цэны на хлеб. Ствараліся камітэты беднаты. Яны бралі на ўлік запасы збожжа, размяркоўвалі прадукты і сельскагаспадарчы інвентар. Ва ўмовах вайны ў ліку найважнейшых задач улады была і мабілізацыя ў Чырвоную Армію. У яе рады ўліліся і многія смалевічане.

30 снежня 1918 г. IV ПаўночнаЗаходняя канферэнцыя РКП(б), екліканая ў Смаленску, аб'явіла сябе I з'ездам Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі. 1 студзеня 1919 г. быў апублікаваны Маніфест Часовага рабочасялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні БССР. На I Усебеларускім з'ездзе Саветаў (2 3 лютага  1919 г.) старшыня ВЦВК

Я.М.Свярдлоў абвясціў пастанову Прэзідыума ВЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР, была прынята і 1я Канстытуцыя Беларусі. Але вельмі хутка жыццё паказала, што ўсё гэта не болып, чым тактычны крок кіраўніцтва Савецкай Расіі, каб у процівагу ідэям БНР задаволіць памкненні беларусаў да самастойнасці.

3 улікам распачатага польскімі войскамі наступления 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб утварэнні ЛітоўскаБеларускай ССР. Смалявічы ўвайшлі ў склад новаўтворанай Мінскай губерні. Але такое становішча захоўвалася нядоўга.

 10 жніўня 1919 г. польскія войскі падышлі да Смалявіч. На подступах да мястэчка адбыўся ўпарты боў. Мястэчка абаранялі стралковая брыгада і браніраваны цягнік. Бой працягваўся два дні. I толькі пас ля артылерыйскага абстрэлу, калі пачалі гарэць жылыя дамы ў Смалявічах, чырвонаармейцы вымушаны былі адысці да Барысава. На тэрыторыі Смалявіцкай воласці, як і па ўсёй акупіраванай тэрыторыі Беларусі, былі ліквідаваны ўсе набыткі савецкай улады. На фабрыках і заводах адраджаліся капіталістычныя парадкі, забараняліся рабочыя арганізацыі, памешчыкам вярталіся землі, у сялян адбіраліся сабраны ўраджай, жывёла, вывозілася сыравіна і абсталяванне прадпрыемстваў. На тэрыторыі воласці падрапежніцку высякаліся лясы. Беларускія школы забараняліся, дзяржаўнай мовай была аб'яўлена польская. Турмы і канцлагеры былі перапоўнены савецкімі патрыётамі.

У Смалявічах польскімі легіянерамі быў створаны буйны канцэнтрацыйны лагер палонных чырвонаармейцаў. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, барацьба супраць акупантаў не спынялася. Беларускія партызаны пускалі пад адхон варожыя эталоны, захоплівалі боепрыпасы, псавалі сувязь. Асабліва гэта адчувалася ў прыфрантавой паласе, у тым ліку і ў наваколлі Смалявіч і Барысава. Так, напрыклад, 4 мая 1920 г. каля станцыі Жодзіна партызанамі было ўзарвана чыгуначнае палатно, што ў значнай меры ўскладніла адступленне польскіх войскаў. 9 ліпеня 1920 г. акупанты былі адкінуты часцямі Чырвонай Арміі ад Смалявіч. Бой за мястэчка вёў 242і Волжскі полк 27й Омскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, якім камандаваў герой грамадзянскай вайны Сцяпан Сяргеевіч Вастрацоў. Пры адыходзе легіянераў з Жодзіна ў выніку баявых дзеянняў з войскамі Чырвонай Арміі ў вёсцы ўзнік пажар, быў узарваны чыгуначны мост.

11 ліпеня была вызвалена сталіца Беларусі Мінск. На вызваленай ад акупантаў тэрыторыі БеЛарусі зноў адраджалася савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі». Ваеннарэвалюцыйны камітэт БССР на чале з А.Г.Чарвяковым з'яўляўся вышэйшым органам улады на тэрыторыі рэспублікі да склікання з'езда Саветаў. Ствараліся рэўкомы ў паветах і валасцях.

Адразу ж пасля вызвалення мястэчка ў Смалявічах быў адноўлены валасны рэўком на чале са старшынёй М.Ермаковічам      і      сакратаром

Я.Кранцэвічам. Рэўком ажыццяўляў дэкрэты савецкай улады, займаўся нарыхтоўкай хлеба для Чырвонай Арміі і рабочых, арганізоўваў дапамогу галадаючым, кіраваў усімі гаспадарчаарганізацыйнымі справамі, адраджэннем разбуранай гаспадаркі, школ, мастоў, дарог, праводзіў палітычную работу сярод насельніцтва.

Ва ўмовах прынятай да выканання палітыкі ваеннага камунізму за карыстанне памешчыцкай зямлёй неабходна было аддаваць 1/2 частку ўраджаю, па харчразвёрстцы ў сялян забіралі ўсе лішкі прадукцыі.

5 кастрычніка 1920 г. быў утвораны Смалявіцкі валаском. Воласць была падзелена на 26 сельсаветаў: АзярыцкаСлабадскі, Астроўскі, Будагоўскі, Высакалядскі, Вяліказалужскі, Градскі, Дамашанскі, Дубраўскі, Дынараўскі, ЕмяльянаваКашынскі, Жажэлкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Загорскі, Калюжскі, Каменскі, Люткаўскі, Малазалужскі, Масцішчанскі, Мікалаеўскі, Пліскі, Прысынкаўскі, Старьшскі, Чарналіпскі, Чэрнікаўскі, Яловіцкі. (Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці. Ф. 31. Воп. 1. Спр. 3.30. Л 5.)

А тым часам сітуацыя на савецкапольскім фронце з сярэдзіны жніўня

1920  г. рэзка змянілася. У выніку контрнаступления польскіх войскаў Чырвоная Армія пачала адступаць. 15 кастрычніка польскія часці нават на кароткі час захапілі Мінск. Але ва ўмовах    дагавора    аб    перамір'і (падпісаны 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе) ваенныя дзеянні павінны былі спыніцца 18 кастрычніка. Паколькі па ўмовах перамір'я Мінск заставаўся на савецкім баку, польскія войскі пакінулі сталіцу Беларусі.  Пагроза новай акупацыі Смалявіччыны часова мінула. I толькі з падпісаннем 18 сакавіка

1921   г. Рыжскага дагавора жыхары воласці сталі мець болыпменш спакойнае жыццё.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024