Апанас
Захаравіч Папковіч нарадзіўся ў 1893 г.
ув. Чарніца ў шматдзетнай сялянскай сям'і.^У 1914 г.
ён быў прызваны ў армію, служыў шафёрам бронемашыны. Удзельнічаў у
баявых дзеяннях
на
фронце
каля г. Дзвінск, у
рэвалюцыйных
падзеях 1917 г. У
1918 г. камітэт
салдацкіх дэпутатаў дазволіў яму
наведаць родныя
мясціны, але адпачываць не
давялося, бо
Смалявіччыну акупіравалі германскія войскі. Разам
з сябраміаднавяскоўцамі Іванам
Рыгоравічам
і Уладзімірам Ігнатавічам Папковічамі, якіх ён загітаваў ісці разам
з
ім, А.З.Папковіч перайшоў каля Оршы лінію фронту.
Сябры дабраліся
да
Масквы.
У
Цэнтраброні
іх залічылі ў кадравы састаў. Апанас атрымаў бронемашыну, а яго сяброў
накіравалі на
падрыхтоўку.
Пазней яны ўсе разам
ваявалі
ў 22м
аўтабронеатрадзе. Змагаліся на Украіне
з дзянікінцамі, у
Крыме з войскамі
барона
Урангеля. У гэтых баях вызначыўся
экіпаж Папковічаў. У
час жорсткіх
баёў на
Перакопскім
напрамку быў цяжка паранены і памёр у
шпіталі
кулямётчык У.
I.
Папковіч.
А.З.Папковіч, начальнік бронемашыны,
быў
удастоены ордэна Чырвонага Сцяга. У 1924
г. А.З.Папковіч
дэмабілізаваўся, жыў у
Маскве, працаваў
у
майстэрнях па
рамонце аўтабронемашын, удзельнічаў у
абароне сталіцы
ў 1941 г.
Пасля вайны часта наведваў
родныя мясціны, дзе і пахаваны.
Камісар
бронемашыны
І.Р.Папковіч
пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам завода
ў
Кіеве, потым вярнуўся на
Беларусь, працаваў
у
пракуратуры
Мінскага раёна. Загінуў на
фронце ў
1944 г.
Вось так склаўся
лёс маіх землякоўаднавяскоўцаў.
Як
дарагую рэліквію захоўваем мы
прысланы
ў 1981 г.
па нашым запыце з Цэнтральнага дзяржархіва Савецкай Арміі дакумент —
выпіску
з загада рэўваенсавета рэспублікі па
асабоваму складу арміі
за
№ 212 ад
б чэрвеня 1921 г., дзе гаворыцца наступнае: «Награждают
ся
орденом Красного Знамени 22го автобронеотряда ... начальники бронемашин ... тов.
Попкович Афанасий Захарович ... — за то,
что в боях на Перекопском направлении с 7 по 12 июня 1920 г. они, несмотря на
весьма тяжелую обстановку, своей храбростью, мужеством и стойкостью не дали
восторжествовать врагу, набросившемуся на наши части с танками и офицерскими
частями.
В
бою под Чаплинкой, когда неприятель стремился захватить нашу батарею, названные
товарищи со своими броневиками заставили противника отступить, несмотря на его
превосходство в силах и наличие у него танков.
12 июня
в бою за обладание Днепровским мостом бронемашины отбили все ожесточенные атаки
противника и дали возможность нашим частям свободно переправиться через
Днепр...».
У.М.Папковіч.
|