ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 12:28
  Раён ў пачатку 1930х гадоў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

СМАЛЯВІЦКІ РАЁН

Раён размяшчаецца паміж 53°46' 54°14' паўночнай шырыні і 27°46' 28°35' ходняй даўжыні. Раённы цэнтр  м. Смалявічы. Бліжэйшая чыгуначная станля Вітгенштэйнская (Смалявічы) знаходзіцца ў 3 км ад раённага цэнтру. Раён падзяляецца на 14 сельсаветаў; мяжуе на поў>чы з Лагойскім і Барысаўскім, на захалзе з Лагойскім і Менскім, на поўдні — з Пухавіцкім і на ўсходзе з Чэрвеньскім і Барысаўскім раёнамі.

Агульная тэрыторыя раёну роўна 137.683 га. У тым ліку: зямель сельскагасладарчага прызначэньня — 67,8% і лясоў — 31,5%. 3 зямель сельскагаспадарчага прызначэньня ўжыткоўнай — 83,21% : няўжыткоўнай — 16,79%. Усяго насельніцтва ў раёне 54.840 чал. 3 іх беларусоў — 96,1%, яўрэяў — 0,73%, палякаў 76%, расійцаў 0,18 і інш. 1,23%.

Па тытульнаму сьпісу за 1931 год мелася 88 прамысловых прадпрыемстваў, у

іх рабочых 1.187. У ліку прадпрыемстваў налічвалася: электрастанцый — 2, торфазаводаў — 2, торфарцеляў — 5, кузьняў — 22, мэталяапрацоўчых арцеляў 1, смалакурных арцеляў — 1, цагельных заводаў — 5, цагельных арцеляў — 1, чарапічных арцеляў — 1, вапняных арцеляў — 1, цыркулярак — 7, лесапілак 1, гонтарэзак — 1, гонтарэзкацыркулярка — 1, майстэрняў па вырабу калёс — 6, абутковая арцель — 1, кравецкатрыкатажная — 1, мэблевых арцеляў — 2, вадзяных млыноў — 12, нафтавых млыноў 7, цукеркавапатачная арцель — 1, крухмальны завод 1, броварны завод 1, ваўначосак — 6. Значная частка дробных прадпрыемстваў да пачатку 1932 г. зьлілася або спыніла сваё існаваньне.

У 1932 г. па раёне існавала 14 дзяржаўных, 47 коопэрацыйных і 3 грамадзкіх, а ўсяго — 64 прамысловых прадпрыемствы. 3 іх знаходзілася ў падпарадкаваньні Наркомцяжпрому — 2, Наркомлегпрому — 2, Наркомснабу — 1, Наркомзему 5, РВК і Гарсавету — 3, інш. дзяржаўн. 1, прамкоопэрацыі — 15, колгасаў — 31, і інш. прам. коопэрацыі — 1 і прамысловасьці грамадзкіх організацый — 3. Пэрсонал усіх гэтых прадпрыемстваў на 1 ХІІ32 г. 2.673 адзінкі, у гэтым ліку рабочых (без вучняў і МАП) — 2.497, служачых — 161, апрача таго, працуючых па хатах 1 асоба. Сярэдняя колькасьць рабочых за першае паўгодзьдзе 1932 г. складала 1.699 асоб. Сума асноўных фондаў была раўна 1.203.878 р. Калі валавая продукцыя ў аптоваадпускных цэнах адпаведнага году за 1931 г. складала 1.449.363 р., то толькі за першае паўгодзьдзе 1932 г. яна ўжо складала 1.199.235 руб. 14 прадпрыемстваў мелі рухавікі.

Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі раёну зьяўляюцца: тарфяны завод ст. Смалявічы ў падпарадкаваньні Наркомцяжпрому, з лікам рабочых у сярэднім за паўгодзьдзе 1932 г. — 273 і валавой продукцыяй за гэты час у цэнах 26 27 г. 114,27 т. р.; торфзавод «Чырвонае знамя», у падпарадкаваньні Наркомцяжпрому, з лікам рабочых 448 і валавой продукцыяй 98,99 т. р.; тарфяная арцель «Зорка Рэволюцыі» — в. Малае Залужжа, з лікам рабочых 34 і валавой продукцыяй 36,05 тыс. руб.; торфарцель «Сталіна» — с. Верхмень з агульнай колькасьцю рабочых 166 і валавой продукцыяй 27,86 тыс. р.; торфарцель імя Сталіна пас. ВысокаЛяды, з агульнай колькасьцю рабочых 110 і валавой продукцыяй 44,00 т. р.; арцель «Чырвоны Кастрычнік» па рамонту сг. інвентару, з лікам рабочых 22 і валавой продукцыяй 46,18 тыс. р.; лесазавод з лікам рабочых 32 і валавой продукцыяй 89,6 тыс. р.; вінзавод з лікам рабочых 89 і валавой продукцыяй 56,62 тыс. р.; смалакураны завод з лікам рабочых 46 і валавой продукцыяй 1,59 тыс. р. у цэнах адпаведнага 1932 г.; бандарнасталярная арцель з лікам рабочых 34 і валавой продукцыяй 62,39 тыс. р.; скураабутковая арцель, з лікам рабочых 51 і валавой продукцыяй 97,38 тыс. p. i арцель восьнікаў, з лікам рабочых 37 і валавой продукцыяй 155,62 тыс. р.

Спажыўкоопэрацыя раёну мае 10 сельпо, з гандлёвай сеткай у 37 адзінак. Пайнікаў спажыўкоопэрацыі   12.660 чал.

У раёне выяўлены наступныя карысныя выкапні: гліны розныя — ур. Навасёлкі; долёміты і долёмітаваныя вапнякі в. Амільянава, в. Шпакоўшчына; валуны вапняковыя — в. Каменка, в. Шпа

коўшчына, в. Амільянава, в. ЧарніцыВапнікі, в. Замосьце. Маецца 8.604 га балот са значнымі запасамі торфу.

Сельская гаспадарка ў раёне спэцыялізуецца ў жывёлагадоўчабульбяным напрамку. Саўгасаў у раёне 6: «Зарэчча», са сьвінагадоўчай спэцыялізацыяй, з тэрыторыяй 2.247 га і 184 рабочымі; «Антанопаль», са сьвінагадоўчай спэцыялізацыяй, з тэрыторыяй 616,48 га і 71 рабочых; «Вызваленьне», са сьвінагадоўчай спэцыялізацыяй, з тэрыторыяй 2.028 га, з лікам рабочых 31; «Пяцігодка», са сьвінагадоўчай спэцыялізацыяй, з тэрыторыяй 1.239 га, з 53 рабочымі; «Леніна», 2.026 га, 125 рабочых, з садаводнагароднай спэцыялізацыяй; «Шыпяны», з насеннаводнай спэцыялізацыяй, з тэрыторыяй 1.340,79 га і 136 рабочымі. На 26/IV у раёне маецца 8.485 гаспадарак, з іх: на 1/1 1933 г. колектывізавана 3.242, што складае 38,02%. Усяго колгасаў у раёне 104, якія па плошчы сенапахаці займаюць 33,9%. У колгасах раёну ёсьць наступныя фэрмы: сьвінаводчых наі/V — 61, з агульнай колькасьцю пагалоўя 2.324; малочнатаварных 21, з пагалоўем на 1/V33 г. 1.759; па вырашчваньні маладняка (цялят) 16 фэрм, з пагалоўем 681 і каняводная фэрма 1,з пагалоўем — 39.

У колгасах раёну маецца наступная колькасьць складаных сельскагаспадарчых машын: сенакасілак — 39, конных грабляў — 34, жняяраксамаскідак 130, жняяракснопавязалак 6, бульбакапалак 4, сеялак радковых 49 і складаных малатарняў — 2. Акрамя таго, у раённай МТС маецца 37 трактараў, альбо 400 HP, складаных малатарняў — 16, ільнацерабілак 9, сеялак радковых 6. Уся пасеўная плошча раёну ў 1932 г. складала 46.101 га, у тым ліку; па збожжавых культурах 70,2%, па бульбе 12,6%, тэхнічных культурах 3,1% і па палявых травах   11,2%.

Нарыхтоўкі за 1932 г. на 1/П 1933 г. характарызуюцца наступнымі лічбамі ў тонах: ільнавалакна — 51, панькі — 12, ільнасемя — 96, канапе ль 8 і саломы 1.177.  Сетка навучальных устаноў на 1/133 г. налічвала: 4годак 71, у іх настаўнікаў 147, вучняў 6.879; ШКМ 15, у іх настаўнікаў — 45, вучняў — 1.393. Процант пісьменнасьці раёну 94,6.

Парторганізацыя раёну складаецца з 20 ячэек, з агульнай колькасьцю комуністаў 316, з якіх членаў КП(6)Б — 208, кандыдатаў

у члены КП(б)Б 108 чал. Комсамольская організацыя раёну складаецца з 53 ячэек з агульнай колькасьцю комсамольцаў 575. У раёне выдаецца газэта «Шлях колектывізацыі». Працуе палітаддзел, організаваны пры МТС.

Друкуецца па кн.: Усе раёны БССР. Мн., 1933 С. 234236.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024