ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 16:47
  Гісторыя газетным радком Приветствую Вас Гость | RSS

 
 
 

4 чэрвеня   1933 г.

ЧЫСТКА ПАРТЫІ ЯШЧЭ БОЛЫІІ УМАЦУЕ НАШЫ РАДЫ

Пятровіцкі сельсавет у мінулым годзе адзін з адсталых сельсаветаў раёну, у гэтым годзе ў правядзенні веснавой сяўбы мае рад вялізарных посьпехаў. У выніку арганізаванай работы калгасаў, паўсядзённай жорсткай барацьбы з клясавым ворагам і яго ўплывам калгасы ў тэрмін і поўнасцю скончылі сяўбу яравых, значна пашырыўшы свае рады.

Да канца сяўбы арганізавана 5 новых калгасаў. Акрамя гэтага, значная колькасць аднаасобнікаў уступіла ў старыя калгасы. Гэтых посыіехаў партыйная ячэйка дасягнула, маючы ў сваім складзе невялічкую колькасць партыйцаў (3 члены і 2 кандыдаты і баявую камсамольскую ячэйку), расставіўшы партыйцаў і камсамольцаў па рашаючых вучастках... Разгортванне сацспаборніцтва паміж калгасамі і брыгадамі, клясавая пільнасць, ачыстка калгасаў ад пралезшых клясававарожых элементаў, работа па лепшай арганізацыі працы ўнутры калгасаў — дала магчымасць умацаваць калгасную дысцыпліну.

Асноўны недахоп, які мае Пятровіцкая партыйная ячэйка, падыходзячы да чысткі партыі гэта нізкі ўзровень работы па палітвыхаванню партыйцаў і калгаснага актыву і слабая партыйнамасавая работа.

Адсутнасць партвучобы камуністаў і балыпавіцкай іх загартаванасці прывяла да таго, што асобныя камуністы няздольны былі весці складаную барацьбу, барацьбу з клясавым ворагам. Аднаго члена партыі і аднаго кандыдата партыйная ячэйка выключыла з партыі ў перыяд веснавой сяўбы. Гэта нам дапамагло шчыльней умацаваць свае рады і выйсці з перамогай на пасяўным фронце.

Пятровіцкая партыйная ячэйка ўпэўнена, што чыстка партыі яшчэ больш умацуе рады партарганізацыі, яшчэ болып згуртуе працоўныя масы вакол партыі на вырашэньне далейшых гаспадарчапалітычных задач на вёсцы...

К.Шакура,

сакратар Пятровіцкай парт'ячэйкі.

31 ліпеня

АБ ПАБУДОВЕ ЭСКАДРЫЛЛІ САМАЛЁТАЎ ІМЯ КАГАНОВІЧА

Пленум РК і РКК КП(б)Б, сабраўшыся напярэдадні міжнароднага пралетарскага дню барацьбы супроць імпэрыялістычнай вайны — 1 жніўня для прыняцьця баявых мерапрыемстваў, забясьпечваючых балыйавіцкае правядзенне ўборачнай і паставак збожжа, бульбы і іншых сельгаспрадуктаў дзяржаве, на падставе апошніх рашэнняў пленума ЦК і ЦКК КП(6)Б, абавязвае ўсю партарганізацыю працаваць непакладаючы рук над далейшым умацаванем абароназдольнасці нашай краіны...

Пленум далучаецца да ініцыятывы перадавых раёнаў БССР аб хутчэйшай пабудове новай эскадрыльлі самалётаў імя т. Кагановіча і абавязваецца сабраць сярод працоўных раёну ня менш як 35 тысяч рублёў на пабудову самалёта «Калгасьнік Смалявіччыны», які павінен увайсьці ў склад эскадрыльлі імя Кагановіча.

* ♦*

Уносім на пабудову самалёту «Калгасьнік Смалявіччыны» для эскадрыльлі імя тав. Кагановіча па 30 руб. кожны і выклікаем пасьледваць нашаму прыкладу наступных таварышаў: Козінцава, Суравікіна, Кудмана, Мажанскага, Баравіка, Лазарчыка, Самадаева, Чэркуна, Вайнэра, Азерскага і Сьнежына.

Картусаў, Мірончык, Шалкавец.

Калектыў работнікаў газеты «Ш.К.» у ліку 3 чалавек уносіць на пабудову самалёту «Калгасьнік Смалявіччыны» 50 руб. і выклікае работнікаў: РК КП(б)Б, РВК, РК КСМ, Райпрафсавету, РКК PCI i ўсіх рабочых, калгаснікаў і працоўных аднаасобнікаў раёну.

Рэдакцыя «Ш.К.».

18 лютага   1934 г.

ВЫКЛІКАЕМ НА СПАБОРНЩТВА 4Ы ЎЧАСТАК

Адбыўшаяся нарада кавалёў 1га участка МТС у адзнаку 17га з'езда ВКП(б), абавязалася пабольшэвіцку і добраякасна закончыць рамонт сельскагаспадарчага інвентару ў вызначаны тэрмін.

Паміж кавалямі заключаны соцумовы. Кавалі Маслоўскі П. і Бароўскі М. абавязаліся закончыць рамонт у калгасах «Чырвонае Жодзіна» і «Уперад» да 20 лютага. Кавалі Навадворскі і Кузнецоў абавязаліся да гэтага ж тэрміна забяспечыць рамонт па калгасах «Чырвоная Зорка» і «Чырвоны Штандар».

Кавалі 1га участка МТС выклікаюць на соцспаборніцтва па падрыхтоўцы да сяўбы кавалёў 4га участка.

Еўстаф'еў.

13 сакавіка

ПЯТРОВІЦКІ, ПРЫМАЙ ВЫКЛІК

Нарада актыва Забалоцкага сельсовета, абгаварыўшы пытанне закупкі насеннай бульбы для брацкай Вінніцкай вобласці, узяла на сябе абавязак да 1 .IV закупіць не менш 50 тон. Для лепшага правядзення гэтай работы актыў пастанавіў арганізаваць па сельскаму совету 10 прыёмачных пунктаў, забяспечыў іх прыёмшчыкамі.

Да паселішчаў прымацаваны адказныя т. т. за закупку бульбы...

Нарада выклікае на соцспаборніцтва Пятровіцкі ссовет.

Куліковіч, Савіцкі, Мардовіч.

26 верасня

РАЗГОРТВАЦЬ ЗАКУПКУ ХЛЕБА

Па Драчкаўскаму сельсовету з дапамогай палітаддзела саўгаса «Вызваленне» разгортваецца работа па закупцы хлеба. На 24е у сельпо паступіла 8 тон хлеба. 25га наладжан выезд фургонаў сельпо з промтаварамі. На нарадзе актыва лепшыя аднаасобнікі далі згоду прадаць хлеб дзяржаве.

Перадавікі Барадаўка Трафім, Шабуневіч Кастусь, Рак, Прыстром Ягор (дапрызыўнік), Процька Пракоп далі згоду прадаць дзяржаве хлеб у размеры 60 проц. ад абавязковых хлебапаставак.

На гэтай нарадзе сабатажнікамі аказаліся настаўнік Маліноўскі (бацька — аднаасобнік), начальнік пажарнай (веска Драчкава), якія ні аднаго кілаграма не згадзіліся прадаць дзяржаве.

Упаўнаважаны па Драчкаўскаму сельсовету Кубар, замест практычнай работы ўвесь час сядзеў у сваей жонкі — аднаасобніцы (веска Грыва) і літаральна нічога не рабіў. I толькі работнікі палітаддзела выкрылі яго бяздзейнасць. Перад палітаддзелам Кубар імкнуўся апраўдацца тым, што веска Грыва «не мае чаго прадаваць».

Мы здзіўляемся толькі, якім чынам кулацкі агент Кубар прабраўся ў аппарат загатзярно і безнаказана працягвае праводзіць лінію класавага ворага.

Лемяшэвіч, Эльперын.

23 лютага 1935 г.

НА РАЁННЫМ ЗЛЁЦЕ РАБСЕЛЬКОРАЎ

21 лютага адбыўся раённы злёт рабселькораў Смалявіччыны. Удзельнічала на злёце адных рабселькораў 112 чалавек. Даклад аб задачах большэвіцкага друку і падрыхтоўцы да вясенняй сяўбы рабіў рэдактар газеты «Ш.К.» тав. Старасценка.

Па дакладу разгарнуліся ажыўлёныя спрэчкі. Выступалі 12 рабселькораў...

3 вялікай, непаслабнай увагай злёт заслухаў выступление сакратара РК КП(б)Б тав. Кудмана, які асаблівую ўвагу звярнуў на неабходнасць павышэння класавай пільнасці.

10 мая 1936 г.

АПТСАМАЛЁТ У СМАЛЯВІЧАХ

8га мая, у 18 гадзін 30 мінут прыляцеў самалёт з эскадрыллі імя Максіма Горкага на торфазавод імя Гея.

Самалёт зрабіў некалькі прывітальных кругоў, раскідваючы лістоўкі, і апусціўся на тэрыторыі Забалоцкага сельсовета. Торфазавод сустрэў прылёт самалёта перавыкананнем дзённага задания торфаздабычы

7мі брыгадамі (усіх 8). Брыгада Кудзіна пры норме 44 тысячы цаглін у змену давала выпрацоўку да 70 300. Кудраўцава сустрэла прылёт самалёта на варочцы торфу выкананнем нормы да 200 проц.

На мітынгу, прысвечаным прылёту самалёта, высгупілі з прывітаннем рабочыя торфзавода. Сярод выступаючых брыгадзір перадавой брыгады т. Кудзін, які абавязаўся ўзняць выпрацоўку торфу да 80 тысяч цаглін у змену, знатны чалавек торфу Гарачая Елена Аляксандраўна абавязалася ўзняць выпрацоўку сваей брыгады на варочцы торфу ў два разы. На мітынгу прысутнічаў кіраўнік Белторфа т. Кузнецоў. Пас ля мітынга на самалёце катал і стаханаўцаў: Кудзіна, Калтовіча, Бег, Гарачую, Цофіна, Снаруніна і інш.

М.Жук.

15 мая

ГУКАВОЕ КІНО НА АЎТАМАШЫНЕ

10га мая на ўчастак лесасплава в. Сутокі (Юраўскі сельсавет) прыбыла аўтамашына з гукавым кіно. Сплаўшчыкі, рабочыя саўгаса «Антапольле» і калгаснікі калгасаў імя Варашылава і «Ураджай» прагледзелі выдатны фільм «Чапаеў».

Беляўскі.

1 сакавіка 1938 г.

НІЯКАЙ ЛІТАСЦІ ВОРАГАМ НАРОДА

(Рэзалюцыя мітынга рабочых і служачых Смалявіцкай МТС)

Мітынг рабочых і служачых першай МТС з чуствам вялікага гнева кляймяць пазорам подлых здраднікаў радзімы «праватрацкісцкі блок».3драдніцтва гэтых бандытаў, шпіёнаў і дыверсантаў цудовішчныя. Гэта яны вырвалі светлы мозг вялікага пісьменніка Максіма Горкага, вырвалі жыццё з жалезных радоў болыпэвіцкай партыі т.т. Куйбышэва, Межынскага, Кірава выдатных дзеячоў соцыялістычнай радзімы.

Мы патрабуем ад Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда бязлітаснай расправы над гэтымі подлымі здраднікамі. Мы патрабуем, каб яны былі фізічна знішчаны.

Мы клянёмся нашаму вялікаму Сталіну, што памножым усе нашы сілы і веды, каб у найкарацейшы тэрмін ліквідаваць вынікі шкодніцтва. Да канца выявіць шкоднікаў, шпіёнаў і дыверсантаў. Лепш падрыхтуемся і правядзем веснавую сяўбу першага года трэцяй Сталінскай пяцігодкі.

23 чэрвеня

ІДУЦЬ У КАЛГАСЫ

Камсамольская арганізацыя калгаса імя Куйбышэва Варатоўскага сельсовета паставіла перад сабой задачу, каб найлепш падрыхтавацца к дню выбараў Вярхоўнага Совета БССР.

3 сваёй задачай комсамольцы справіліся. Разам з вывучэннем Палажэння аб выбарах і Канстытуцыі БССР комсамольцы знаёмяць выбаршчыкаў з бягучай палітыкай, з пастановамі партыі і ўрада. У выніку 13 аднаасобнікаў прынята ў калгас.

Кузміч.

26 чэрвеня

НЕБЫВАЛЫ ЎРАДЖАЙ

5 чэрвеня калгасы пачалі збор насення коксагызу. Калгас «Пяцігодка» ўжо сабраў насення (сырых) 40 кгр., калгас «Чырвоны штандар» Пліскага сельсовета замест планавых 10 кгр. мяркуе сабраць 70 кгр. насення з гектара.

Узор на праполцы паказваюць калгасніцы калгаса «Энергія» Лаўрэцкая Марыля, Лаўрэцкая Ксеня, Кулінковіч Марыя, Бутар Ксеня і другія. Яны пры норме 0,03 га прапалываюць па 0,06 га.

Аграном Філін.



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024