ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 24.11.2017, 10:38
  Працавалі самааддана Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Міхаіла Васільевіча Гершмана, былога першага сакратара Смалявіцкага райкома КП(б)Б

На адказную пасаду кіраўніка Смалявіцкага райкома партыі я быў накіраваны ў канцы 1939 г. Да гэтага працаваў у аддзеле прапаганды і агітацыі Мінскага абкома КП(б)Б. Ужо першыя тыдні работы ўпэўнілі мяне ў тым, што мне

давядзецца кіраваць раёнам з шэрагам складаных і цяжкіх асаблівасцей.

Адзначу толькі некаторыя з іх. Папершае. Размяшчэнне раёна бліз такіх буйных прамысловых цэнтраў, як Мінск і Барысаў, прывялі да таго, што з многіх калгасаў,асабліва слабых, людзі пайшлі працаваць на прадпрыемствы ў горад. Пры гэтым шмат рабочых рук патрабавалася для здабычы торфу на смалявіцкіх буйных заводах «Чырвоны сцяг», імя Арджанікідзе і інш. Безумоўна, што такое становішча, пры крайне слабай тэхнічнай забяспечанасці (у 3 смалявіцкіх МТС налічвалася не больш як паўсотні слабасільных трактароў) не дазваляла ў кароткі тэрмін падняць адстаючыя калгасы. 3 агульнай колькасці 90 калгасаў і 5 саўгасаў адстаючых было працэнтаў 2530.

Падругое. Найвастрэйшай была кадравая праблема. Ніводнага старшыні калгаса і дырэктара саўгаса не было са спецыяльнай адукацыяй. Па ўзроўню адукацыі і развіцця яны амаль нічым не адрозніваліся ад агульнай масы. Нават другі і трэці сакратары райкома партыі С.М.Апаровіч і І.І.Ясіновіч мелі толькі пачатковую адукацыю. Існуючы разрыў паміж узроўнем падрыхтоўкі кадраў і наяўнасцю шматлікіх і складаных задач, якія яны павінны былі вырашыць, быў відавочным.

Гэта адмоўна адбівалася на справах у раёне і прыносіла неймаверныя цяжкасці кіраўніцтву, перш за ўсё першаму сакратару райкома партыі, з якога ў той сталінскі час маглі строга спытаць за ўсё і за ўсіх. Вось чаму даводзілася літаральна выкладвацца, працаваць з усіх сіл, не ведаючы спакою і стомленасці. Мой працоўны дзень пачынаўся з 7 8 гадзін раніцы (а ў час ад веснавой сяўбы да заканчэння ўборкі ўраджаю, як правіла, у 6 7 гадзін раніцы) да 2 гадзін ночы, па ўстаноўленаму тады абавязковаму распарадку дня.

Патрэцяе. Успамінаючы складанасці і цяжкасці таго часу, нельга не ўлічваць, што ў 1940 г. і тым больш у першыя месяцы 1941 г. ужо склаліся суровыя ваенныя абставіны і, што называецца, у паветры пахла ваеннай пагрозай.

Рэзка павялічыліся розныя планы і дзяржаўныя нарыхтоўкі (вываз торфу і лесу), здачы сельгаспрадуктаў, сума падпіскі на пазыку, збор і вывазка камянёў для будаўніцтва дотаў і дзотаў на заходняй мяжы, абавязковасць у арганізацыі дасылкі людскіх рэсурсаў для паспешнага будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. Мінскага аўтазавода і г.д.

У склаўшыхся абставінах неабходна было прад'яўляць асабліва цвёрдыя патрабаванні да работнікаў на ўсіх участках работы і разам з тым чулы і ўважлівы падыход да іх патрэб. Напрыклад, мы арганізавалі для ўсіх старшынь калгасаў спецыяльны продаж мануфактуры, дэфіцыт якой асабліва востра адчуваўся перад вайной, і інш. Стараліся сфарміраваць пачуццё не толькі высокай адказнасці, але і ўласнай годнасці чым я горшы за іншых, разгарнуць дзелавое сацыялістычнае спаборніцтва за першынство ў выкананні планаў і задач. У выніку такіх мер за паказчыкі 1940 г. раён быў зацверджаны кандыдатам на Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку.

Зразумела, што акрамя эканомікі і сацыяльнага развіцця райком абавязаны быў паўсядзённа займацца ўсім унутраным партыйным жыццём, арганізацыйнапартыйнай работай па ўдасканальванні стылю работы апарата райкома, умацаванні пярвічных партарганізацый, росту партыйных радоў, партыйнага кіраўніцтва камсамолам, паляпшэння партыйнай і камсамольскай вучобы і шматлікімі іншымі задачамі, аховай здароўя, адукацыяй, прафсаюзамі і г.д.

Спашлюся толькі на два канкрэтныя прыклады. Будучы ў калгасах Юр'еўскага сельсавета, вырашыў зазірнуць у мясцовы дзіцячы дом. Аказалася, што ён запушчаны да нецярпімасці. Дзеткі абраслі брудам, у лахманах, кепска накормленыя і дагледжаныя. Дырэктар — стары і сумленны камуніст прымірыўся з такімі абставінамі і апусціў рукі. Разгледзеўшы сітуацыю на пасяджэнні бюро райкома партыі, з прыцягненнем прадстаўнікоў наркамасветы, мы намецілі дакладную праграму карэннага паляпшэння становішча ў дзіцячым доме. Абнавілі кіраўніцтва ў ім, і становішча радыкальна палепшылася.

I другі прыклад. Раённы пракурор Бохан у гутарцы са мной расказала, што яна выступала з абвінавачваннем на судовым пасяджэнні па справе аб буйной растраце ў смалявіцкім кніжным магазіне. Прысуд, які вынеслі загадчыцы магазіна, яшчэ маладой жанчыне з дзіцем на руках, пазбаўленне волі на 3 гады з неадкладнай яе адпраўкай пасля суда ў барысаўскую турму яна ўспрыняла блізка да сэрца. Высветлілася, што загадчыцай жанчына працавала толькі 4 месяцы, а памер растраты быў роўны амаль палове ўсёй сумы выручкі за гэты час. Тады я заявіў пракурору, што тут шмат загадак і, напэўна, спатрэбіцца больш дэталёвы паўторны разгляд. Неадкладна пазваніў пракурору Мінскай вобласці Бондару з просьбай аб распараджэнні вызваліць жанчыну з турмы да паўторнага судовага разгляду, што і было зроблена.

Пазней новая рэвізія паказала, што растраты яна не дапусціла, а пры прыёме спраў была аблічана аферыстам. Гэта прыклад аб недапушчальнасці раўнадушша і верхаглядства і што чужога гора, як і чужой радасці, не бывае.

Мы, натуральна, мелі шмат недахопаў, але ўсе ведалі, што працавалі самааддана. Таму кіраўніцтва Мінскага абкома і ЦК КП(б)Б вялікіх прэтэнзій да нас не прад'яўляла, больш таго, ставіла ў прыклад іншым раёнам


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017