ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 26.07.2017, 07:35
  Вернутыя імёны Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Першыя дзесяцігоддзі савецкай улады ўвайшлі ў гісторыю не толькі як гады вялікіх эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, але і як час небывалых па працягласці і маштабах неабгрунтаваных масавых палітычных рэпрэсій, якія разгарнуў сталінскі рэжым супраць свайго народа.

Шматлікія праявы беззакония, парушэння элементарных чалавечых правоў, атмасфера падазронасці і страху, даносы, паклёпы, сфальсіфікаваныя судовыя справы і г.д. сталі характэрнай асаблівасцю савецкай рэчаіснасці, асабліва ў канцы

1920 1930х гадоў. Рэпрэсіўная машына таталітарызму працавала і пасля вайны. На Беларусі былі вынішчаны лепшыя прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, многія нацыянальна свядомыя савецкія і партыйныя дзеячы, ваенныя работнікі, настаўнікі, рабочыя, сяляне і інш. Тысячы ні ў чым не вінаватых людзей былі беспадстаўна абвінавачаны ва ўяўных злачынствах і асуджаны хто да высылкі, хто да зняволення на працяглы тэрмін у папраўчапрацоўныя лагеры, а хто і да расстрэлу. Не абышла гэта чорная навала і Смалявіччыну. Першая хваля масавых рэпрэсій пракацілася па раёне ў сувязі з раскулачваннем у пачатку 1930х гадоў. Закранула яна ў асноўным сялянаднаасобнікаў. У адміністрацыйным парадку яны высяляліся цэлымі сем'ямі на Поўнач ці ва ўсходнія раёны СССР. Усяго праз некалькі гадоў новая хваля масавых рэпрэсій абрынулася на людзей. Людзі розных узростаў і прафесій, розных нацыянальнасцей, поглядаў і веравызнанняў, людзі, поўныя сіл і энергіі, жадання працаваць, гадаваць дзяцей, поўныя надзей на лепшую будучыню раптоўна траплялі ў шэрагі «ворагаў народа», беспадстаўна абвінавачваліся ў самых розных злачынствах, страчвалі свабоду, а часам і жыццё. Якія толькі справы не фабрыкавалі тагачасныя апрычнікі! Якіх толькі абвінавачванняў не навешвалі яны на сваіх ахвяр гэта і «антысавецкая» ці «антыкалгасная» агітацыя, «шкодніцтва», распаўсюджванне «контррэвалюцыйных настрояў» ці «йравакацыйных чутак аб вайне, голадзе і паражэнні ўлады», «стварэнне дыверсійнай арганізацыі», «шпіянаж на карысць Польшчы», «контррэвалюцыйная нацыяналістычная агітацыя», «антысавецкія выказванні», «удзел у контррэвалюцыйнай шпіёнскапаўстанцкай польскай арганізацыі вайсковай» і дзесятках іншых не менш аб

сурдных абвінавачванняў. Дастаткова было арыштаванаму мець польскія карані ці нават прозвішча, падобнае на польскае, як яму было гарантавана абвінавачванне ў шпіянажы на карысць Полыпчы ці ўдзеле ў «польскай арганізацыі вайсковай», што, звычайна, цягнула за сабой вышэйшую меру пакарання.

Многія з гэтых бязвінных ахвяр былі рэабілітаваны ў 1950 1960я гады, калі адбылося развянчанне і асуджэнне культу асобы Сталіна, астатнія — у апошняе дзесяцігоддзе, калі на дзяржаўным узроўні пачалася планамерная работа па пераглядзе сфабрыкаваных спраў і рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

Ніжэй прыводзіцца спіс жыхароў Смалявіцкага раёна, якія сталі ахвярамі беспадстаўных палітычных рэпрэсій і пазней былі рэабілітаваны, падрыхтаваны спецыяльна для кнігі «Памяць» супрацоўнікамі Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па архівах і справаводстве У.І.Адамушкам, В.У.Біруковай і Ю.А.Кладухіным. У гэтым спісе прозвішчы нашых рэабілітаваных землякоў, якія былі вядомы на момант стварэння кнігі «Памяць». Але пошукавая работа на гэтым не спыняецца. Праца ў архівах працягваецца, людзям вяртаюць іх чэсныя імёны.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Июль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017