3 успамінаў
Аляксандра Мікалаевіча Лапуцькі, былога памочніка намесніка камандзіра
партызанскай брыгады «Разгром»
па разведцы і
контрразведцы
Да
вайны я працаваў
старшынёй Пліскага сельсавета. 24 чэрвеня
над
в. Пліса
з'явілася каля
двух дзесяткаў
варожых самалётаў. У
час бамбардзіроўкі
згарэла каля 50 дамоў,
загінула некалькі чалавек. На
станцыі
Чырвоны
Сцяг
стварылася пробка
з эшалонаў,
у
якіх
эвакуіраваліся савецкія людзі. Хто як
мог адыходзіў
на
ўсход.
Ноччу
25 чэрвеня
я разам з камуністамі
сельсавета
і
торфапрадпрыемства «Чырвоны
Сцяг»
пайшоў на
ўсход.
У
жніўні
1941 г.
у адным
з ваенкаматаў Курскай вобласці мяне залічылі ў роту сувязі запаснога
палка.
А
ўжо ў верасні таго ж
года быў
адкліканы і накіраваны на
кароткачасовыя курсы, дзе рыхтаваліся
людзі для
пасылкі
ў тыл
ворага
ў Беларусь.
У канцы кастрычніка
атрымаў задание:
перайсці
лінію фронту,
прабрацца ў
Чэрвеньскі і Смалявіцкі раёны, каб звязацца з раней пасланай туды групай Рыгора
Іосіфавіча Бяляўскага, весці растлумачальную работу
сярод
насельніцтва, мабілізаваць людзей на
барацьбу
з захопнікамі.
У
нашай групе
былі таксама Іван і Аркадзь Крупені. У
канцы лістапада
1941 г.
мы прыбылі
ў Чэрвеньскі раён. Мае
сябры
засталіся дзейнічаць на
месцы, а я пайшоу далей, каб устанавіць
сувязь з групай
Р. I.
Бя ляўскага.
Па
прыбыцці
ў Пліскі сельсавет неабходна
было прапісацца.
Гэта было
нялёгкай справай. Але пры дапамозе валаснога пісара
мне
ўдалося
паставіць у
пашпарце
штамп
прапіскі.
Так
з канца лістапада
я
перайшоў
на
паўлегальнае
становішча.
Аб
месцы знаходжання Бяляўскага
даведаўся ад
былога фінансавага
агента
Пліскага
сельскага Савета Уладзіміра Аляксандравіча Сіліча. Трэба было
арганізаваць
сустрэчу. Але Бяляўскаму
быў забаронены
выхад і
выезд
са Смалявіч.
Мне
ўсё
ж
удалося ў
пачатку
снежня прайсці ў дом
Бяляўскіх
нікім не
заўважаным.
Пры
сустрэчы я перадаў
далейшыя інструкцыі з
Вялікай
зямлі: пашыраць дыверсійную работу,
арганізоўваць
партызанскую
барацьбу. У сваю чаргу Бяляўскі
паведаміў, што на
тэрыторыі
раёна ўжо дзейнічаюць падпольныя групы,
ёсць свае людзі
нават
у камендатуры. Бяляўскі
назваў мне
нямала людзей, якія
любымі сродкамі
імкнуліся змагацца
з ворагам. Гэта былі
Мікалай Суша,
Клаўдзія
Міклашэўская,
Васіль
Федаровіч, Анатоль Шымановіч, Мікалай Ляшкевіч, Аляксандр Савіцкі, Пётр
Ціхановіч
і інш. 3 далейшай
гутаркі высветлілася, што Бяляўскаму далей
нельга заставацца
ў Смалявічах, таму што ён ужо быў пад арыштам і цяпер знаходзіцца пад строгім
наглядам паліцыі. Вырашылі, што
яму тэрмінова
неабходна ісці ў лес
для арганізацыі
партызанскай
барацьбы, што і
было
зроблена
праз некаторы час.
Тым
часам
надпольшчыкі
дзейнічалі. Напрыклад, на
торфапрадпрыемстве імя
Арджанікідзе яны сабатавалі адгрузку паліва Мінскай электрастанцыі. Камендант
Мілер прыйшоў у
лютасць, калі
даведаўся аб гэтым, і загадаў пакараць смерцю некалькі
ваеннапалонных.
На
торфапрадпрыемстве «Чырвоны
Сцяг»,
перайменаванае ў
торфазавод
«Пліса»,
акупанты патрабавалі ад
Малішэўскага,
якога назначылі кіраўніком, а
таксама ад галоўнага
інжынера Паўлюшчыка і галоўнага механіка Коршуна
(апошнія
два
потым перайшлі
да
партызан) павялічыць
адгрузку
паліва.
Але патрыёты і тут
сабатавалі
гэты загад.
Напярэданні
новага 1942 г.
да мяне ў
в.
Чорная
Сцежка прыйшлі Саня Савіцкі
і
Анатоль Шымановіч і сказалі: «У
нас ёсць
зброя. Мы
хочам біць
фашыстаў».
Яны паведамілі, што з імі гатовы дзейнічаць Мікалай Ляшкевіч, Пётр
Ціхановіч,
Мікалай Скуратовіч, Анатоль Кошаль і інш. Хутка была
ўстаноўлена
сувязь з Бяляўскім і партызанамі.
Немцы
патрабавалі
ад насельніцтва для
«вялікай
Германіі»
хлеб,
бульбу, мяса, малако,
агародніну і іншыя прадукты. Бургамістры і валасныя старасты, іх намеснікі, каб
выслужыцца перад сваімі гаспадарамі і ў той
жа час баючыся
падпольшчыкаў і партызан, бегалі па дварах і ўпрошвалі насельніцтва везці
прадукты
на нарыхтоўчыя
пункты.
Але людзі
не
слухалі
нямецкіх паслугачоў. Каб пазбегнуць лішніх рэпрэсій, перад падпольшчыкамі
Смалявіч была
пастаўлена
задача:
дастаць чыстыя
бланкі квітанцый на
здачу зерня, бульбы і
іншых прадуктаў. Неўзабаве сувязны У.Сіліч даставіў мне
некалькі
дзесяткаў квітанцыйных кніжак.
I мы
распачалі
«нарыхтоўку».
На
працягу
некалькіх дзён былі выпісаны квітанцыі на
многія
дзесяткі тон
зерня і
бульбы жыхарам вёсак Пліса, Чорная Сцежка, Студзёнка, Верхмень, Сакаўка, Ліпкі і
інш.
Разам з партызанамі мы выкарыстоўвалі любую магчымасць, каб зрываць забеспячэнне фашысцкай арміі.
Вясной
1943 г.
падпольшчык Васіль Федаровіч паведаміў, што
на станцыю Смалявічы
прыйшоў вагон
солі
для
немцаў.
Ён сказаў, што М.Суша і У.Пяцько прапануюць забраць гэту соль
для партызан.
Вырашылі
накіраваць партызанскія падводы на
станцыю і
пад выглядам перавозкі солі ў магазіны адправіць яе ў партызанскі лагер. Раніцай
падводы
з вёсак
Алесіна, Чорная
Сцежка, Верхмень, Ліпкі
прыбылі ў Смалявічы. Возчыкі называлі пароль
«снег»,
а
кладаўшчык Пяцько адказваў «тае»,
калі побач не
было немца ці
паліцэйскага, і адпускаў соль.
Праз некалькі
гадзін каля 10 тон
солі
было
ў партызанскай
зоне.
Гэтай аперацыяй
па рашэнні камандавання партызанскага атрада «Разгром»
кіраваў
Уладзімір Мікалаевіч Альшэўскі, камендант в. Алесіна (у
партызанскай зоне ў
кожнай вёсцы быў камендант).
Пяцько ў
той
жа дзень з сям'ёй пайшоу у партызаны. Так не раз зпад самага носа немцаў
мы
забіралі
прадукты,
вопратку, медыкаменты і
нават жывёлу.
I гэта
быў
не
адзіны
факт
узаемадзеяння падпольшчыкаў
і партызан.
Наш сувязны ў
Мінску Віктар Паўлавіч Шульга дастаў праз
знаёмага работніка
Мінскай управы
тапаграфічную
карту
Мінска.
Утраіх —
Шульга, браты Яўген
і Анатоль
Запольскія
—
нанеслі
на
яе агнявыя кропкі
ворага.
Карта была перададзена ў
партызанскі атрад «Разгром».
Крыху пазней падпольшчык А.Запольскі
змог дастаць
нямецкую тапаграфічную
карту
з нанесенымі
на
ей месцамі
знаходжання гарнізонаў
і абарончых збудаванняў ворага.
Гэтую карту прывёз у Чорную Сцежку Віктар
Паўлавіч Шульга.
На карту падпольшчык! таксама нанеслі
агнявыя
кропкі
немцаў. Як
першую, так і
другую
карту неадкладна перадалі
камісару атрада
«Разгром» Р.Бяляўскаму,
а
ён —
у штаб брыгады «Разгром».
Адтуль карты самалётамі
даставілі ў Беларускі штаб
партызанскага руху. Праз некалькі
дзён адбыўся
масіраваны
налёт
нашай авіяцыі
на
Мінск,
у
выніку
якога былі знішчаны важныя
аб'екты ворага.
Даныя
аб руху варожых войскаў
па
чыгунцы сістэматычна
перадавалі сувязныя
Т.Лашук, браты Іван
і Сямён Хацкевічы і іншыя, якія працавалі тады на
чыгуначнай станцыі
Пліса (Чырвоны Сцяг). Гэтыя
таварышы неаднаразова прымацоўвалі
да
цыстэрнаў
з гаручым магнітныя міны, якія ўзрываліся ў дарозе.
Многа
спраў
на
баявым рахунку былых падпольшчыкаў
і партызан.
Яны ўнеслі
дастойны
уклад у перамогу над ворагам.