ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 26.07.2017, 07:24
  Приветствую Вас Гость | RSS

 
  Чарговая кніга шматтомнага выдання гісторыкадакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі пад агульнай назвай «Памяць» прысвечана Смалявіцкаму раёну і гораду Жодзіна. Яе аснову склалі разнастайныя дакументальныя матэрыялы, навуковыя даследаванні, шматлікія публікацыі ў кнігах, часопісах, газетах, успамны ўдзельнікаў і сведкаў шматлікіх падзей. У ёй раскрываецца багатая гісторыя Смалявіччыны і маладога горада Жодзіна, расказваецца пра людзей, якія праславілі гэты край і самі сталі яго гонарам.

Асаблівая ўвага нададзена ў кнізе падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значную частку хронікі склалі спісы загінуўшых воінаўземлякоў, партызан, падполынчыкаў і мірных грамадзян — ахвяр фашысцкага тэрору, а таксама воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі і пахаваны на тэрыторыі раёна. Прыводзяцца таксама звесткі пра землякоў, што падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны, пра іншых сучаснікаў, што загінулі пры выкананні вайсковага абавязку, ут.л. і ў Афганістане.

У кнізе шмат матэрыялаў пра знакамітых землякоў — герояў вайны і працы, вучоных, дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў, мастакоў, спартсменаў, даецца апісанне багатай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа, гісторыі населеных пунктаў.

Кніга «Памяць» — гэта вынік калектыўнай працы многіх людзей. У яе стварэнні прымалі ўдзел работнікі архіваў і бібліятэк, раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, ваенкамата, іншых устаноў, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, настаўнікі, журналісты, пісьменнікі, выдаўцы і інш.

Складальнікі хронікі не прэтэндуюць на паўнату і вычарпальнасць прыведзеных у ёй матэрыялаў: пэўныя падзеі і імёны згубіліся ў напластаваннях часу, нешта засталося паза ўвагай з прычыны сваёй недаследаванасці і адсутнасці дастатковай інфармацыі. Але пошукавая праца не спыняецца з выхадам гэтай кнігі, і трэба спадзявацца, што выданне хронікі падштурхне энтузіястаўкраязнаўцаў да новых даследаванняў і адкрыццяў, і новыя старонкі «Памяці» ўбачаць свет, стаўшы працягам гэтага выдання.

Раённая і гарадская камісіі па напісанні кнігі «Памяць» выказваюць шчырую падзяку ўстановам, арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі садзейнічанне і дапамогу ў пошуку, зборы і падрыхтоўцы матэрыялаў, а таксама выданні кнігі «Памяць».

СМАЛЯВІЦКІ РАЁН размешчаны ў цэнтры Мінскай вобласці за 40 км на ўсход ад г. Мінск. Утвораны 17.7.1924 г. Плошча 1,4 тыс. км2. Населеных пунктаў 190, у т.л. гарады Смалявічы (цэнтр раёна) і Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання), пасёлак гарадскога тыпу Зялёны Бор, пасёлкі Акцябрскі, Чарніцкі. Адміністрацыйна раён падзяляецца на 11 сельскіх і 1 пасялковы Савет. Насельніцтва раёна (без г. Жодзіна) складае (1999) 46 377 чал., у т.л. у Смалявічах 14 048. У г. Жодзіна пражываюць 59 322 чалавекі.

Паверхня раёна ўзгорыстараўнінная, амаль уся яго тэрыторыя знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша, толькі паўднёваўсходняя частка — у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 160 — 200 м. Найвышэйшы пункт 266 м — на поўдзень ад в. Дуброва Прылепскага сельсавета, найменшая адзнака — 161 м урэз р. Пліса на паўночны ўсход ад г. Жодзіна.

Карысныя выкапні: 7 радовішчаў торфу, 4 радовішчы пясчанажвіровага матэрыялу, 3 радовішчы будаўнічых пяскоў, сыравіна для вырабу цэглы, сапрапель і інш.

Клімат. Сярэдняя тэмпература студзеня 6,9 °С. ліпеня — 18,1 °С. Ападкаў выпадае 657 мм за год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Гайна з прытокам Усяжа, Пліса, Уша, Волма (басейн Бярэзіны — прытока Дняпра). Азёры Судабле (Судабль), Вялікае, Малое, Связец; вадасховішчы Смалявіцкае, Пятровіцкае, Лубраўскае.

Пад лесам 33% тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць на паўднёвым усходзе. Пераважаюць хваёвыя 161%) лясы, ёсць елка, бяроза, вольха, асіна і інш.

Сельскагаспадарчых угоддзяў 71 890 га, у т. л. ворыва 57 964 га. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярновападзолістыя (69,3°»), дзярновападзолістыя забалочаныя (12,4%), дзярновабалотныя (3,1%), тарэянабаіотныя і алювіяльныя (15,2%); паводле механічнага складу сугліністыя (68,8%), супясчаныя (29,2%), глсчаныя (2%). Якасная ацэнка сельскагаспадарчых угоддзяў 37 балаў.

3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, на тэрыторыі раёна сустракаюцца тронга ручаёвая, жаўтушка тарфянікавая, пярэсна еўрапейская, пралеска высакародная, гладыш шыракалісты, іночак персікалісты, купальнік горны, сон шыракалісты, наперстаўка буйнакветная, тафільдыя чашачкаая, шпажнік чарапіцавы, чараўнік двухлісты.

Прамысловыя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў асноўным у Смалявічах і Жодзіне. Найбольшыя з іх Беларускі аўтазавод, заводы цяжкіх кавальскіх штамповак, дарожных і меліярацыйных машын. Жодзінская ЦЭЦ, ААТ «Світанак» (Жодзіна), заводы жалезабетонных вырабаў, шасцерань, доследнамеханічны, камбікормавы, сілікатных вырабаў, торфабрыкетны, па перапрацоўцы торфу, рамонтнамеханічны, эайпрамкамбінат і іншыя (Смалявічы і раён). Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная магістраль міжнароднага значэння Брэст — Масква. Чыгуначныя станцыі Смалявічы, Чырвоны Сцяг, Жодзіна. На тэрыторыі раёна размешчаны Нацыянальны аэрапорт Мінск2 і г.п. Сокал, які адміністрацыйна падпападкоўваецца Кастрычніцкаму раёну г. Мінск, станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».

У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзяць 11 калгасаў, 2 саўгасы, 3 эксперыментальныя базы, бройлерная тушкафабрыка, ААТ «Райаграпрамзабеспячэнне», «Райаграпрамтэхніка», «Сельгасхімія», ЗАТ «Сельгасэнерга». Раён спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса, у т.л. птушкі, зерня, бульбы, агародніны, яек.

У раёне (без г. Жодзіна) 3 банкі, 7 будаўнічых арганізацый, 3 прадпрыемствы аўтатранспарту, 110 ганпёвых прадпрыемстваў; дзейнічаюць 28 АТС, цэнтральная раённая і адна ўчастковая бальніца, 8 сельскіх . рачэбных амбулаторый, 14 ФАПаў, прафтэхвучылішча, 29 школ, 2 дзіцячаюнацкія спартыўныя школы, 31 дзіцячая дашкольная ўстанова. Працуе 71 установа культуры, у т.л. 11 дамоў культуры, 17 сельскіх клубаў, Дом народнага мастацтва, 39 бібліятэк, музычная школа з 2 філіяламі, 2 дзіцячыя школы мастацтваў.

Выдаецца раённая газета «Край смалявіцкі».

Адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел раёна

г. Смалявічы, г. Жодзіна

Пліскі сельсавет: цэнтр — в. Зарэчча, вёскі ВерхВозера, Восава, Дзямідава Жэсць, Лаўля, Ліпкі, Малыя Ліпкі, Палявая, Пліса, Сакаўка; пасёлкі Акцябрскі, Пеліка, Цэнтральны, Чарніцкі.

Прылепскі сельсавет: цэнтр — в. Усяжа, вёскі Аношкі, Вішня, Высокае, Дуброва, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня, Тадуліна.

Пятровіцкі сельсавет: цэнтр — в. Пятровічы, вёскі Быкачана, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор'е, Задвор'е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукова, Першамайская, Плюшчай, Узбарогі, Чырвоны Лужок; хутар Самсонаўка.

Смалявіцкі райсавет: цэнтр — г. Смалявічы, вёскі Восава, Калюга, Крыніца, Плішчына, Рабы Слуп, Уборкі, Чорны Лес.

Усяжскі сельсавет: цэнтр — пасёлак Усяж, вёскі Емяльянава, Каменка, Вялікая Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Малая Каменка, Навадвор'е, Напалкі,Трубічына, Узбярэжжа, Шпакоўшчына.

Юр'еўскі сельсавет: цэнтр — в. Юр'ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава, Юзафова.

Населеныя пункты Смалявіцкага раёна, якія спынілі сваё існаванне

АзярыцкаСлабадскі сельсавет: вёска Пастухі (1979); пасёлкі Пасёлак (1976), 4ы, 5ы, 6ы, 7ы Пасёлкі (у 1975 г. перайменаваны ў в. Сасновая), 1ы пасёлак в. Пераезная (1975), 2і пасёлак в. Магістральная (1975); хутар Рэпішча (1978).

Драчкаўскі сельсавет: вёскі Краўча (1979), Лягушы (1977), Падкрыжжа (1971), Палянка (1980); хутар Машэннае (1967).

Жодзінскі сельсавет: вёскі Вуглы (1966), Дымкаўка (1966), Зарэчча (1958), Кассё (1966), Крушыннікі (1958), Масток, Судабоўка, Сухая Градзь (усе 1966).

Забалоцкі сельсавет: вёска Вадзіца (1978), Дубовы Лог (1978), Чарніца (1978).

Зеленаборскі пасялковы Савет: пасёлак Леспрамхоза (1965).

Курганскі сельсавет: вёскі Варанеўшчына (1978), Заглінне (1950), Міхейчыкі (1973); хутары Арцімовічы (1947), Баркуны (1939), Ваўчкі (1938), Дзеркачы (1968), Дуброўка (1975), Калюга (1973), Ліпнітшчына (1938), Мальцы (1977), Пятрычкі (1968), Прудок (1938), Тунічкі (1952), Юрочкі (1954).

Пекалінскі сельсавет: вёскі Белая Лужа (19411942), ВерхВозера (1969), Ворат (1949), Вялікі Лес (1978), Курашоўка (19421943), Лужкова (1977), Пабрацімаўка (1963), Роткаўшчына (1947); хутары Краўча (1955), Перытокі (1955).

Пліскі сельсавет: вёскі Астраўкі (1977), Высокія Ляды 1я (1977), Высокія Ляды 2я (1977), Жураўшчына (1977); пасёлкі Зарэчча (1977), Сілікатны (1989).

Прылепскі сельсавет: вёскі Верхалоўшчына (1977), Вялікія Калодзезі (1977), Гарадская Усяжка (1977), Карпілаўка (1983), Малыя Калодзезі (1977), Пагарэльцы (1977); хутар Шчуры (1977).

Пятровіцкі сельсавет: вёскі Бароўка, Слабада, Смыкі, Чырвоны Бераг (спынілі сваё існаванне ў 1975 у сувязі з будаўніцтвам вадасховішча), Заямнае 1е, 2е і 3е (зліліся ў 1973 у адну вёску), Уборкі(1939), Яскі(1945).

Смалявіцкі райсавет: вёскі Апутак (1973), Волака (1939), Выгода (1939), Дубнікі (1939), Кацейкі (1939), Крукаўшчына (1939), Куровішча (1939), Малыя Ліпкі (1973), Ялоўка (1939).

Усяжскі сельсавет: вёскі Жаўніно (1950), Жызнеўшчьша (1937), Садкі (1939), хутар Бароўшчына (1939).

Юр'еўскі сельсавет: вёскі Карамша (1943), Старына (1926), Сухі Востраў (1943), пасёлак ДРП20 (1981); урочышчы Голае (1927), Родзінаў Луг (1936); хутары Азяроды (1927), Вяжное (1927), Горнае (1924), Жыдова Навіна (1919), Зялёная Хвоя (1930), Іванаўка (1922), Карпаў Востраў (1930), Клятное (1922), Клятное 2е (1925), Паплавы (1925), Ярыжына Паляна (1923).

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Июль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017