ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 22.01.2025, 08:36
  Грошы для партызан Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Васіль Сіланцьевіч Восіпаў уладкаваўся на работу ў нямецкае Цэнтральнае гандлёвае таварыства. Немцы разлічвалі на яго як на чалавека вопытнага, маючага вышэйшую адукацыю. А месца ў Васіля

Сіланцьевіча было, як гавораць, цёплае. Грошы ў яго атрымлівалі розныя людзі, часта надзеленыя немалымі паўнамоцтвамі. Нярэдка Васіль Сіланцьевіч у час выдачы грошай чуў такія размовы, якія было вельмі важна перадаць партызанам. I ён іх перадаваў. Пераслаў ён і спісы нямецкіх паслугачоў.

А потым пачаў рыхтаваць і больш «буйную» справу. Сабраў спачатку 500 тысяч марак, затым яшчэ атрымаў у Мінску амаль столькі ж і прывёз іх у Смалявічы. Гэта было якраз перад нядзеляй. Днём за Восіпавым прыйшла партызанская фурманка. Падазрэння гэта не магло выклікаць, таму што ў гэты дзень быў кірмаш. Васіль Сіланцьевіч прынёс дамоў у мяху з работы каля мільёна марак, паклаў іх на калёсы, туды ж паклаў тры вінтоўкі, пасадзіў сям'ю і паехаў днём да партызан. Hi ў нямецкіх патрулёў, ні ў паліцаяў ён не выклікаў падазрэння і без усялякіх здарэнняў прыехаў у партызанскі атрад. Зброя, а асабліва грошы былі вельмі неабходны партызанам. Грошы — гэта прадукты, а галоўнае, з дапамогай іх можна было актыўна весці разведку сярод немцаў, а іншы раз літаральна падкупляць паліцаяў і нават немцаў, каб выведаць у іх тайны.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Январь 2025  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 9
Гостей: 9
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2025