ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 01:41
  Баявыя сяброўкі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў І.П.Дзядзюлі, былога камісара партызанскаи брыгады «Смерць фашызму»

Вечна будуць жыць у сэрцах былых партызан Каця Мальцава, Соня Ламака, Маруся Абадоўская і іншыя, якія загінулі ў барацьбе з ворагам. Актыўна ўдзельнічалі ў баях Жэня Гарадзецкая, Валя Бондар, Надзя Лобач. Гэта яны ў 1943 г. на чале з Кацяй Мальцавай узарвалі варожы эшалон паміж станцыямі Жодзіна і Смалявічы, знішчыўшы паравоз і 4 вагоны з жывой сілай ворага. Узоры мужнасці праявілі і нашы сувязныя разведчыцы Шура Казак, Галя Трыфанава, Іра Глезар, Ліда Кірыльчык, Надзя Траян і многія іншыя. На варце здароўя партызан стаялі наша першая медыцынская сястра Леаніда Фраловіч, урачы Марыя Сіліч, Жэня Рагенбоген (загінула ў 1944 г.), медсястра Гарадзецкая і іншыя.

Каця Мальцава была прыкладам у нашай партызанскай сям'і. У любой баявой аперацыі яна вызначалася мужнасцю і храбрасцю. Напрыклад, газета «Смерть фашизму» орган падпольнага райкома партыі і брыгады «Смерць фашызму» пісала 6 красавіка 1943 г.: «Яна смелая, адважная і настойлівая... Кацю любяць і паважаюць таварышы».

Прыклад самаадданасці і гераізму праявіла Каця восенню 1943 г. пры абароне в. Востраў. Вораг пад моцным прыкрыццём браняпоезда кінуў на вёску тры танкі. Засыпаючы кулямі і снарадамі абарону партызан, яны рухаліся наперад. Процітанкавае ружжо выстраліла і замоўкла: гільза засела ў патронніку. Пярэдні танк спыніўся, працягваючы весці кулямётны агонь. Другі танк развярнуўся і паімчаўся ў абыход абароны. Над узводам партызан навісла небяспека. Партызаны разгубіліся. У гэты крытычны момант Каця выскачыла са свайго акопчыка і з гранатай у руцэ кінулася наперарэз танку. У няроўнай схватцы яна затрымала танк і цаной свайго жыцця выратавала ўзвод партызан ад гібелі.

25 кастрычніка 1943 г. на могілках каля в. Зарэчча партызанская брыгада аддала воінскія ўшанаванні слаўнай дачцэ беларускага народа, праводзячы яе ў апошні шлях. Газета «Смерть фашизму» пісала: «Каця загінула, але памяць аб ёй будзе жыць у сэрцы кожнага партызана і партызанкі».

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024