Як
легендарны Антэй ад зямлі,
народныя
мсціўцы
набіраліся сілы, вопыту і мудрасці ў народа.
Свабодалюбівы
беларускі народ
нічога
не
шкадаваў
для
сваіх
абаронцаў. Насельніцтва перадавала ў атрады вопратку, прадукты, узбраенне,
сабранае на
палях баёў.
У
партызаны ішлі
лепшыя сыны
і
дочкі народа,
ішлі
сем'ямі. Многія станавіліся сувязнымі. У
раёнах дыслакацыі
партызанскіх брыгад, у
так званых партызанскіх
зонах,
вёскі
былі надзейным прытулкам для
лясных байцоў,
іх тылам,
а
насельніцтва —
рэзервам
партызанскіх атрадаў.
У
партызанскім
раёне, дзе дыслацыра
валася
брыгада
«Смерць
фашызму»,
паміж
вёскамі Антаполле і Сутокі на
р. Гайна
гадоў можа 100 таму
быў пабудаваны млын. У
савецкія
часы
ён таксама
працаваў. У
1943 г. партызанскае камандаванне
вырашыла зрабіць капітальны рамонт млына. Жыхары вёсак Антаполле
і
Сутокі прыносілі на
рамонт дошкі,
брускі, бляху,
жалеза,
цвікі. Асабліва стараліся мясцовы каваль Ліхтаровіч і былы мельнік Акім
Задруцкі.
Вось
яшчэ
прыклад. Партызану
атрада імя Кутузава Грубскаму, які ўцёк з палону, радыкуліт нечакана адняў ногі.
Яго ўважліва аглядзела ўрач атрада
Женя Рагенбоген.
Пасля сваімі думкамі, меркаваннямі падзялілася з камандзірам атрада Іванам
Міхайлавічам Дзёміным і камісарам Яфімам Якаўлевічам Ліхцерам:
—
У атрадзе яго
вылечыць нельга, няма адпаведных умоў. Мая
думка такая: адвезці
хворага ў вёску і палячыць народным!
метадамі.
Так
і
вырашылі. Грубскага адвезлі ў в.
Антаполле
да
Вярбіцкіх
і папрасілі пад
лячыць.
За
тры тыдні
яго паставілі на
ногі.
Аналагічны
выпадак здарыўся з парты
занам
спецгрупы Пятром Сіняўскім.
Вяртаючыся
з задания,
група рашыла
заначаваць у
в. Тачылішча.
Было
гэта 13 лютага
1943 г.
Боты Пеці
патрабавалі рамонту. Жыхар вёскі Сцяпан Філіповіч усадзіў у
боты капылы і
прыняўся за
рамонт.
У
гэты час вартавы падняў
трывогу: «Фашысты
акружаюць!»
Пётр
схапіў
кажух, аўтамат і босы
выбег на двор.
Партызаны
кінуліся
ў бок
лесу, які,
на
шчасце, быў
непадалёку. Пётр
пры 15градусным марозе босы дабег да в. Юр'ева (каля 3 кіламетраў).
Ногі здорава памарозіў. Жанчыны вёскі хавалі яго
ад паліцэйскіх,
немцаў і лячылі ногі. Мацярынскія клопаты праяўлялі Марыя Філіповіч, Ірына
Якаўлеўна Федаровіч і іншыя.
На
вуліцы
Меліярацыйнай у
Смалявічах
жыў сувязны падпольнага райкома
М.Сцефановіч.
Яго
дом стаяў
паблізу лясгаса, недалёка
ад чыгункі.
3 Вялікай
зямлі ў партызанскую брыгаду прыслалі радыстку, якая павінна была
перадаваць звесткі
аб руху нямецкіх эшалонаў. Да
каго яе
пасяліць на
кватэру? Выклікалі
Сцефановіча, расказалі аб становішчы. Ён згадзіўся ўзяць да
сябе ў
дом
радыстку. Яна пражыла
ў яго
сем месяцаў,
перадаючы звесткі аб
руку эшалонаў
на
чыгунцы на Вялікую
зямлю.
Усенародная
вайна супраць фашыстаў з кожным
днём набывала ўсё
большы размах.
Толькі
ў лясах Смалявіцкай зоны
былі
людзі з вёсак Пліса, Лаўля, Туры,
Плішчына,
Чорная Сцежка, Чырвоны Сцяг, Трубянок, Судабоўка, Прыбор'е, Кал
юга і
іншых.
Калі
дазвалялі абставіны і ўмовы, арганізоўваліся калектыўныя сходы, мітынгі,
слуханні радыё мясцовым насельніцтвам. Установяць партызаны
радыёпрыёмнік
на
вуліцы,
уключаць на
поўную
моц —
і
адразу
народ пачынае збірацца.
Радасцю
напаўняліся
сэрцы прысутных, калі яны слухалі паведамленні аб перамогах Чырвонай Арміі і
стратах
ворага. Кожнаму
хацелася ўнесці свой
уклад у агульную справу барацьбы
з ворагам. I
партызанскія
атрады раслі, атрымлівалі новае папаўненне. Толькі за
1943 г. у раёне звыш 1 тысячы
чалавек сталі народнымі мсціўцамі. У
1944 г. паток
жадаючых стаць у
партызанскі
строй
яшчэ больш
павялічыўся.
У
гісторыі
партызанскай брыгады
«Смерць
фашызму»
было
адзначана, што
побач з баявой дзейнасцю брыгады вялікае значэнне надавалася абароне мірнага
насельніцтва, вёсак.
Не даць ворагу
магчымасці пранікнуць у
раён вёсак, не даць яму атрымаць
ні грама збожжа —
пад
такім лозунгам
ваявалі
партызаны.
Немцы імкнуліся
прарвацца ў вёскі Мглё, Расошнае, Востраў. Ім процістаялі атрады імя Будзённага
і імя Кутузава.
Узвод.
Амінава ў колькасці 30 чалавек,
на
ўзбраенні
якога акрамя вінтовак знаходзіліся 4 кулямёты
і некалькі гранат,
на працягу
пяці гадзін вёў бой
з праціўнікам
і адстаяў в. Востраў.
Пад
прыкрыццём партызан у 1943 г. быў
сабраны ўраджай жыта ў в.
Антаполле з
80 га,
жыта і
ярыны ў в.
Будагова з 102 га,
у в. Тадуліна
з 40 га.
У
1944 г. напярэдадні
вызвалення рэспублікі перад партызанамі была
пастаўлена
задача:
поўнасцю
засеяць яравы клін, каб сустрэць Чырвоную Армію хлебам.
I
партызаны
гэта зрабілі.
Правялі сходы
ў
вёсках, растлумачылі задачу.
Знайшлі
насенне, угнаенні і пад
аховай партызан і
з іх дапамогай былі засеяны
ўсе
яравыя палеткі ў тагачасных Юр'еўскім, Емяльянаўскім, Жажэлкаўскім, Пліскім,
Курганскім, Воратаўскім, Верхменскім, Драчкаўскім сельсаветах.
Акупанты
ведалі
пра тую
ролю, якую адыгрывала
мясцовае насельніцтва ў пашырэнні і ўмацаванні партызанскага руху. Яны
неаднаразова прадпрымалі спробы разарваць сувязі партызан
з насельніцтвам,
запалохаць апошняе рэпрэсіўнымі мерамі. Птлераўцы праводзілі ў раёнах дзеяння
партызан
карныя аперацыі,
вынікам якіх былі спаленыя вёскі, часта
разам з
жыхарамі, загубленае мірнае насельніцтва, разрабаваная маёмасць,
жывёла.
Зімой
1943 г.
акупанты праводзілі
дзікія расправы
над мірнымі
жыхарамі. Так
в. Арэшнікі
акружылі, жанчын і дзяцей пазганялі ў хаты і спалілі. Каля 100 мужчын
і падлеткаў вывезлі
за
вёску і
расстралялі. Толькі нямногім удалося выратавацца. Актывістаў гэтай вёскі
прывезлі ў Смалявічы і павесілі. У
красавіку
1943 г.
фашысцкія карнікі спалілі в. Сухі Востраў і 42 яе
жыхароў. Пазверску закатавалі жыхароў в.
Хаценава. У агні
палаючых дамоў гэтай вёскі яны спалілі 179 чалавек.
Так
«цывілізатары»
насаджалі на
тэрыторыі
Смалявіцкага раёна «новы
парадак».
Будучы
не
ў
сілах справіцца з партызанамі наземнымі войскамі, фашысты практыкавалі
паветраныя налёты.
Бамбілі
вёскі Бабін Лес,
Хаценава, Мглё,
Сухі Востраў, Алесіна і Верхмень.
Аднак
сваёй палітыкай «уміратварэння»
акупанты дасягалі процілеглага вышку.
У лес ішлі
не
толькі
сем'ямі, а цэлымі вёскамі. Папаўняліся рады
народных мсціўцаў.
За
кроў
і слёзы
блізкіх,
за
папялішчы
на
месцы родных хат народзмагар жорстка
помсціў ворагу.
І.І.Сіняўскі.