ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 23.04.2024, 22:18
  Лядаўскі манастыр Дабравешчання Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

    У пачатку XVIII ст. жонка мінскага ваяводы Завішы Тэрэза Тышкевіч, якая атрымала вылячэнне ад цудатворнага   Жыровіцкага абраза Багародзіцы, ахвяравала у Лядаўскую царкву копію таго абраза. Павага да абраза Прасвятой Багародзіцы і чуткі аб новых цудах, якія здзяйсняліся перад гэтым абразом, схілілі вотчынную ўладальніцу і яе дзяцей пабудаваць у Лядах на месцы старой новую царкву і пры ей заснаваць уніяцкі манастыр для базыльян. Для павелічэння сродкаў на ўтрыманне манастыра Тэрэза Завіша (Тышкевіч) у 1732 г. завяшчала яму вёскі Слабодку і Грыву з сялянамі і ўгоддзямі, капітал у 4000 польскіх злотых і права малоць штогод на смілавіцкім млыне 30 карцаў збожжа. Дзякуючы і іншым дабрачынцам Лядаўскі манастыр да канца XVIII ст. валодаў ужо значнымі капіталамі і ўгоддзямі. На павелічэнне сродкаў манастыра істотна паўплываў і прывілей караля Аўгуста II на празядзенне ў Лядах двух кірмашоў: у дзень Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (25 сакавіка) і ў дзень нараджэння св. Іаана Прадцечы (24 чэрвеня).

У 1809 г. пры манастыры было заснавана чатырохкласнае вучылішча. У 1830 г. да Лядаўскага манастыра былі далучаны БрагінаСелецкі манастыр і фундуш Лагойскага манастыра. У 1830я гады Лядаўскі манастыр не быў скасаваны, паколькі меў вялікае выхаваўчае значэнне ў краі, а падругое, манахі не выступалі супраць духоўнаадміністрацыйных памкненняў, накіраваных да збліжэння уніі з праваслаўем. Ужо да 1837 г. у царкоўным уладкаванні Лядаўскага манастыра адбыліся карэнныя змены: царкоўнае богаслужэнне праводзілася па статуце праваслаўнай царквы, былі прыняты кнігі маскоўскага вьщання, знішчаны арган, вынесены лаўкі. Пасля такой падрыхтоўкі сам акт уз'яднання з праваслаўем у Лядаўскім манастыры адбыўся мірна. У 1842 г. манастырскія вёскі Грыва і Слабодка, а таксама капітал у колькасці да 30 000 руб. перайшлі ў казённае ведамства, а на ўтрыманне манастыра было назначана ад казны 1540 руб. гадавога штатнага акладу і 8 пастаянных штатных служыцеляў. У 1861 г. па пастанове Дзяржаўнага савета было дабаўлена 300 руб. у год. У выніку на ўтрыманне манастыра адпускалася 1840 руб. у год, у тым ліку на жалаванне ігумену 225 руб., пяці іераманахам 150 руб., двум іерадыяканам 50 руб., пяці паслушнікам 100 руб. і дабавачных: казначэю 20 і рызнічаму 15 руб.; на ежу 400 руб.; на рамонт манастыра і рызніцы 200 руб.; на ацяпленне і асвятленне 320 руб., на жалаванне служыцелям 300 руб. і на канцылярскія патрэбы 60 руб. 3 былых манастырскіх маёнткаў засталіся манастыру 70 дзесяцін вор

най зямлі, 80 десяцін сенажаці і 124 дзесяціны лесу. У 1842 г. Лядаўскі манастыр адпаведна прызначаным на ўтрыманне сродкам быў прылічаны да трэцяга класа. Штат манахаў і паслушнікаў павінен быў складацца з ігумена, 5 іераманахаў, 3 іерадыяканаў і 5 паслушнікаў. Часам колькасць браціі вырастала да 20 чалавек. У 1871 г. па хадайніцтве мінскага епіскапа Аляксандра для павелічэння сродкаў манастыру былі выдзелены рыбныя ловы ў Шнскім павеце, якія давалі даход 535 рублёў, і два млыны ў Мазырскім павеце (даход ад іх — 128 рублёу).

Кіравалі манастыром да 1856 г. непасрэдна самі ігумены. 3 1856 па 1874 г. рэктары Мінскай духоўнай семінарыі праз скарбнікаў і аканомаў. 3 1874 г. манастыром зноў сталі кіраваць самі ігумены. Закрыты манастыр у 1918 г.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024