У
1809 г. пры Лядаўскім
манастыры было
заснавана чатырохкласнае
вучылішча. Заснавальнікам і першым начальнікам быў ігумен манастыра
іераманах
М.Сержпутоўскі. Настаўнікамі былі асобы выключна манаскага звання. Вучылішча
змяшчалася ў двух
манастырскіх
будынках і ўтрымлівалася на
сродкі
манастыра
і
за
кошт працэнтаў
з завешчаных у
розныя
часы
на карысць вучылішча
грошай і зямельных угоддзяў. Тым не
менш фундуш вучылішча
і фундуш манастыра былі непадзельныя.
Вучылішча
падпарадкоўвалася Віленскаму універсітэту і першапачаткова было
свецкім.
У
ім
вучыліся дзеці дваран і іншых саслоўяў. Выкладаліся Закон
Божы,
духоўная навука, расійская, польская,
лацінская,
нямецкая і французская
мовы, геаметрыя,
прыродазнаўства, чыстапісанне і маляванне. Пераўтварэнне Лядаўскагаў
1834 г.
3 гэтага
часу
яно прызначалася для дзяцей уніяцкага
духавенства і было
перададзена
ў загадванне грэкауніяцкай духоўнай калегіі з бліжэйшым падпарадкаваннем
Полацкай уніяцкай епархіяльнай семінарыі. Наглядчыкам быў прызначаны кандыдат
філасофіі іераманах С.Франкоўскі.
3 пераходам
вучылішча ў духоўнае ведамства колькасць прадметаў значна екарацілася.
Пераўтворанае вучылішча ўяўляла сабой
злучэнне двух вучылішчаў:
павятовага, якое мела
два аддзяленні
з двухгадовым у
кожным з
іх курсам,
і
прыходскага, якое
мела два класы з аднагадовым
курсам.
У
прыходскім
вучылішчы дзяцей вучылі расійскаму і славянскаму чытанню і чыстапісанню,
кароткаму катэхізісу, гісторыі Старога і Новага запаветаў, рускай граматыцы і
арыфметычным дзеянням над
цэлымі
лікамі. У
павятовым вучылішчы
вывучаліся расійская і славянская
граматыкі,
царкоўнае песнапенне з царкоўным статутам,
катэхізіс,
грэчаская і
лацінская
мовы, свяшчэнная гісторыя, усеагульная і расійская геаграфія, спевы. Асаблівую
ўвагу звярталі на
прадметы, звязаныя
з духоўнай адукацыяй і царкоўнай службай.
Вучылішча
моцна залежала
ад манастыра,
які не
толькі
аддаваў пад яго памяшканні свае
будынкі,
але і ўтрымліваў фундушавых і паўфундушавых вучняў, даваў жалаванне і кватэры з
ацяпленнем настаўнікам і нёс
іншыя
выдаткі па ўтрыманні вучылішча. А паколькі манастыр быў небагаты, то
вучні
павінны былі задаволіцца бедным
сталом, настаўнікі
—
заставацца
без
жалавання.
У
1839 г. адбылося ўраўнаванне
вучэбнага курса
уніяцкага
вучылішча з праваслаўнымі, а ў 1840 г.
і яго ўтрымання. Наглядчыку вучылішча было
прызначана
185 руб.
71 кап., двум старэйшым настаўнікам
па
128 руб. 57 кап., двум малодшым настаўнікам
па
114 руб. 28 кап.
3 верасня
1840 г. Лядаўскае
вучылішча падпарадкоўваецца Мінскай духоўнай семінарыі. У
1842 г. у ведамства Міністэрства
дзяржаўных маёмасцей адышлі фундуш і капітал Лядаўскага вучылішча. Замест
адабранага на
ўтрыманне
вучылішча выдзялялася 1848 руб.
32 кап. у год. Манастыр і
вучылішча паранейшаму
складалі
непадзельнае цэлае: мелі агульную
эканомію,
кухню,
сталовую і
г.
д. 3 26 сакавіка
1844 г.
вучылішчная
эканомія была
аддзелена ад манастырскай, а ў
верасні 1848 г.
вучылішча
было
пераведзена ў
Шнск, дзе праіснавала да
пачатку XX
ст.
Наглядчыкі
Лядаўскага вучылішча: С.Франкоўскі, 1834 г.
—24 кастрычніка
1838 г.;
А.Цеблючынскі,
25 кастрычніка
1838 г.
7 сакавіка
1839 г.;
Пій
Маеўскі, 8 сакавіка
1839 г.
—
1843 г.; Павел Зарчынскі.
С.М.Васовіч.
|