ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 14:09
  Лёсам звязаны с краем Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ГIСТОРЫК, ПIСЬМЕННІК, ПЕДАГОГ

Беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пісьменнік, педагог Аляксандр Здановіч нарадзіўся 26.2.1808 г. у засценку Белькавічы Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён) у небагатай шляхецкай сям'і. Вучыўся спачатку ў Антапольскай парафіяльнай школе, потым у базыльянскай школе ў Лядах, якая была адкрыта пры Благавешчанскім манастыры ў 1809 г. Школа давала сярэднюю адукацыю і грунтоўныя веды.

А.Здановіч закончыў школу ў 1825 г., паступіў у Віленскі універсітэт. У 1831 г. пры заканчэнні універсітэта атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю, потым узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі ў Віленскім шляхецкім інстытуце (1834 1863). Працаваў таксама ў Віленскай духоўнай семінарыі, каталіцкай семінарыі, у рэдакцыі газеты «Віленскі веснік». Займаўся літаратурнай і навуковай дзейнасцю. Прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы. Аўтар падручнікаў «Храналагічнагістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V веку да нашых дзён» (1844), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (1857), «Агульная гісторыя для школьнай моладзі» (1861), «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» (т. 15, 1874 1878), дапаможнікаў па французскай мове і іншых выданняў. Яго сын Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстання 18631864 гг. у Літве і Беларусі, бліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, быў публічна павешаны ў Вільні. Гэта падзея вельмі паўплывала на здароўе А.Здановіча. Памёр 29.5.1868 г.

Падрыхтаваў М.З.Башлакоў.

МАНЮШКІ I ВАНЬКОВІЧЫ НА СМАЛЯВІЧЧЫНЕ

У XIX ст. значная частка зямель сучаснай Смалявіччыны знаходзілася ва ўласнасці Манюшкаў. Ім належалі вёскі Шыпяны, Студзёнка, Туры, Заброддзе, Дабраводка, Верхмень, Алесіна, Дуброва, Роткаўшчына (знішчана ў Вялікую Айчынную вайну і не адрадзілася). Тутэйшыя месцы цесна звязаны з імем вялікага беларускага і польскага камйазітара, заснавальніка польскай і беларускай нацыянальных оперных школ Станіслава Манюшкі.

У 1й палавіне XIX ст. Роткаўшчына (Радкаўшчызна) маёнтак Дамініка Манюшкі (6.7.1788 26.9.1848), дзядзькі кампазітара. Дамінік быў чалавекам незвычайным. Ён закончыў Віленскі універсітэт, атрымаў ступень доктара права. Прымаў удзел у Айчыннай вайне 1812 г. У 1816 г. звольніўся са службы і пасяліўся ў спадчынным маёнтку Роткаўшчына. Ён бачыў, якім ярмом для народа было прыгоннае права, таму ўсё сваё жыццё прысвяціў паляпшэнню становішча сялян. Дамінік спрабаваў праводзіць рэформы, разлічваў, што яны зменяць жыццё сялян. Свой маёнтак ён раздаў у карыстанне сялянам, сабе пакінуў толькі невялікі ўчастак. Кожны селянін атрымаў асобную сядзібу з ворнай зямлёй, лугам і дзялянкай лесу.

У Роткаўшчыне Манюшка заснаваў агранамічную школу для мясцовых сялян (праіснавала да 1839 г.), якая мела два аддзяленні падрыхтоўчы клас і вышэйшую школу. Дасягненні гэтай навучальнай установы адзначаў этнограф Адам Кіркор у выданні «Живописная Россия... Литовское и Белорусское Полесье» (рэпрынтнае выданне 1882 г. Мн., 1993. С. 325). Тут выкладалі Закон Божы, славянскую, рускую, польскую мовы, арыфметыку, садоўніцтва, аграномію, лесаводства, пчалярства, пачатковыя веды па медыцыне, анатомію і ветэрынарыю, каліграфію, чарчэнне, рукадзелле і розныя рамёствы. У вышэйшых класах найбольш здольныя выхаванцы дадаткова вывучалі гісторыю і каморніцтва.

У 1824 г. у Роткаўшчыне заснаваны прытулак для сялянскіх дзяўчынак. Былі абсталяваны аптэка, лабараторыя, для практычных заняткаў існавалі батанічны, агароднінны і фруктовы сады. Дзеці, якія закончылі школу, былі адукаваныя і добра выхаваныя.

Краязнавец Ігар Гатальскі знайшоў у адным з артыкулаў Аляксандра Карлавіча Ельскага ў «Геаграфічным слоўніку каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх» звесткі пра тое, што ў Роткаўшчыне дзейнічалі шпіталь, хімічная лабараторыя, вялікая бібліятэка, фізічны кабінет. Лепшым настаўнікам у школе быў мясцовы селянін Андрэй Кляніцкі (магчыма, жыхар в. Кляннік). Добрая слава пра школу дайшла нават да цара Мікалая I. Па яго распараджэнні ў Роткаўшчыну прыязджаў генерал Сяргей Рыгоравіч Строганаў, вядомы мецэнат, калекцыянер, археолаг, высокаадукаваны чалавек, які даў высокую ацэнку школе. Не выключана, што наведаў ён і суседнія маёнткі Алесіна і Шыпяны, якія належалі памешчыкам Ваньковічам. Нездарма сярод жывапісных твораў беларускага мастака XIX ст. Валенція Ваньковіча з'явіўся і партрэт С.Строганава.

Як сведчаць даследаванні А.К. Ельскага, маёнткі Шыпяны і Алесіна ў канцы XIX пачатку XX ст. былі пасагам кузіны кампазітара Станіслава Манюшкі Паліны Манюшка, якая параднілася з сям'ёй Ваньковічаў.

Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч нарадзіўся ў 1800 г. у в. Калюжыца Ігуменскага павета (цяпер Бярэзінскі раён). 3 1829 г. мастак жыў у Мінску. Найбольш вядомы як майстар партрэтаў, сярод якіх партрэты А.Міцкевіча, С.Строганава, незакончаны партрэт А.Пушкіна і інш. У канцы 1830х гадоў працаваў у Дрэздэне, Берліне, Мюнхене. Памёр у 1842 г. у Парыжы. Нашчадкі Ваньковіча атрымалі ў спадчыну маёнткі ў Шыпянах і Алесіне, валодалі імі да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Былыя гаспадары Шыпян пакінулі пра сябе добрыя ўспаміны. У маёнтках была арганізавана перапрацоўка бульбы на спірт, рабілі сметанковае масла. Часта бескарысліва яны дапамагалі сялянам, падтрымлівалі іх у цяжкія хвіліны. Былі выпадкі, калі са сваёй фермы аддавалі карову селяніну, у якога загінула жывёла. У апошняга шыпянскага памешчыка было двое дзяцей. Дачка выйшла замуж за аднаго з нашчадкаў Радзівілаў. Сын вучыўся ў Берліне, у гады 1й сусветнай вайны ў званні палкоўніка камандаваў браняпоездам. У кастрычніцкія дні 1917 г. увесь асабовы склад браняпоезда на чале з камандзірам перайшоў на бок чырвоных. Пас ля некаторы час Ваньковічмалодшы працаваў у Наркамаце шляхоў зносін, але ў 1924 г. эмігрыраваў у Францыю. У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у французскім супраціўленні.

Няма сумненняў, што Роткаўшчыну і яе наваколле неаднойчы наведваў Станіслаў Манюшка. Нарадзіўся ён у 1819 г. у фальварку Убель Ігуменскага павета (цяпер Чэрвеньскі раён).

Многія творы С.Манюшка стварыў і ўпершыню паставіў на беларускай зямлі. На пачатку 1840х гадоў завязалася дружба Манюшкі і ДунінаМарцінкевіча. У вышку на свет з'явіліся камічныя оперы «Рэкруцкі набор», «Чарадзейная вада» (спектакль у Мінску ішоў 21 раз), «Спаборніцтва музыкаў» і «Сялянка» («Ідылія»). Прэм'ера «Ідыліі» адбылася 9 лютага 1852 г. у Мінскім гарадскім тэатры. Менавіта гэты двухактавы твор можна лічыць першай беларускай операй, бо яна паклала пачатак нацыянальнаму опернаму мастацтву. Упершыню ў лібрэта побач з польскай была шырока ўжыта беларуская мова, а са сцэны загучалі нацыянальныя мелодыі, народная мудрасць.

Пасля смерці ў 1848 г. Дамініка Манюшкі Роткаўшчына перайшла ў спадчыну Чаславу Манюшку, бацьку кампазітара. 3 1850 г. бацькі Станіслава жылі ў гэтым маёнтку. Амаль штогод у гэты ціхі ўтульны куток прыязджаў і Станіслаў, каб адпачыць ад гарадской мітусні, удосталь надыхацца лясным паветрам, напоўніць душу новымі сіламі і натхненнем. Тут, на ціхіх вясковых могілках, побач з магіламі іншых жыхароў Роткаўшчыны, знайшла свой прытулак маці маэстра Альжбета Манюшка. Памерла яна ў 1850 г. і на яе просьбе была пахавана ў фамільным склепе. Апошні раз Станіслаў прыязджаў у Мінск з Варшавы ў 1864 г. Быў ён ужо знакамітым кампазітарам. Магчыма, тады ён наведаў і магілу маці... Як сцвярджаюць даследчыкі, каплічка Манюшкаў знікла яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны.

Некалькі гадоў таму краязнавец Ігар Гатальскі прайшоў па гэтых знакамітых запаведных мясцінах. Як напамінак аб месцы былой сядзібы ён убачыў кустоўе сярод поля з супрацьлеглага ад могілак боку каля дарогі Пекалін Верхмень, высокую лістоўніцу і ледзьве прыметныя ў зямлі каменні фундамента дома. Каля дарогі прыцягнулі ўвагу вялізныя валуны. Адзін з іх, з плоскай паверхняй, асабліва ўразіў. Хоць верхняя частка яго была адбіта, але ён заставаўся вышэй за чалавечы рост на плоскай паверхні захаваўся надпіс, які напамінае аб існаванні тут агранамічнай школы...

Пасля смерці Дамініка Часлаў атрымаў у спадчыну маёнтак, маёмасць брата, але ў яго не было здольнасцей і та ленту брата, каб прадаўжаць пачатую справу. Агранамічная школа перастала існаваць. Часлаў толькі ўвекавечыў памяць братаасветніка і падзвіжніка, устанавіўшы каменьабеліск, якому, на жаль, не наканавана было выканаць ролю помніка.

 

 

Э.І.Патапчык.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024