ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Вторник, 16.04.2024, 21:03
  Экіпаж машыны баявой Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Апанас Захаравіч Папковіч нарадзіўся ў 1893 г. ув. Чарніца ў шматдзетнай сялянскай сям'і.^У 1914 г. ён быў прызваны ў армію, служыў шафёрам бронемашыны. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на фронце каля г. Дзвінск, у рэвалюцыйных падзеях 1917 г. У 1918 г. камітэт салдацкіх дэпутатаў дазволіў яму наведаць родныя мясціны, але адпачываць не давялося, бо Смалявіччыну акупіравалі германскія войскі. Разам з сябраміаднавяскоўцамі        Іванам

Рыгоравічам і Уладзімірам Ігнатавічам Папковічамі, якіх ён загітаваў ісці разам з ім, А.З.Папковіч перайшоў каля Оршы лінію фронту. Сябры дабраліся да Масквы. У Цэнтраброні іх залічылі ў кадравы састаў. Апанас атрымаў бронемашыну, а яго сяброў накіравалі на падрыхтоўку. Пазней яны ўсе разам ваявалі ў 22м аўтабронеатрадзе. Змагаліся на Украіне з дзянікінцамі, у Крыме з войскамі барона Урангеля. У гэтых баях вызначыўся экіпаж Папковічаў. У час жорсткіх баёў на Перакопскім напрамку быў цяжка паранены і памёр у шпіталі кулямётчык У. I. Папковіч. А.З.Папковіч, начальнік бронемашыны, быў удастоены ордэна Чырвонага Сцяга. У 1924 г. А.З.Папковіч дэмабілізаваўся, жыў у Маскве, працаваў у майстэрнях па рамонце аўтабронемашын, удзельнічаў у абароне сталіцы ў 1941 г. Пасля вайны часта наведваў родныя мясціны, дзе і пахаваны.

Камісар бронемашыны І.Р.Папковіч пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам завода ў Кіеве, потым вярнуўся на Беларусь, працаваў у пракуратуры Мінскага раёна. Загінуў на фронце ў 1944 г. Вось так склаўся лёс маіх землякоўаднавяскоўцаў.

Як дарагую рэліквію захоўваем мы прысланы ў 1981 г. па нашым запыце з Цэнтральнага дзяржархіва Савецкай Арміі дакумент выпіску з загада рэўваенсавета рэспублікі па асабоваму складу арміі за 212 ад б чэрвеня 1921 г., дзе гаворыцца наступнае: «Награждают

ся орденом Красного Знамени 22го автобронеотряда ... начальники бронемашин ... тов. Попкович Афанасий Захарович ... за то, что в боях на Перекопском направлении с 7 по 12 июня 1920 г. они, несмотря на весьма тяжелую обстановку, своей храбростью, мужеством и стойкостью не дали восторжествовать врагу, набросившемуся на наши части с танками и офицерскими частями.

В бою под Чаплинкой, когда неприятель стремился захватить нашу батарею, названные товарищи со своими броневиками заставили противника отступить, несмотря на его превосходство в силах и наличие у него танков.

12 июня в бою за обладание Днепровским мостом бронемашины отбили все ожесточенные атаки противника и дали возможность нашим частям свободно переправиться через Днепр...».

У.М.Папковіч.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024