3 успамінаў Міхаіла Васільевіча Гершмана, былога першага сакратара Смалявіцкага райкома КП(б)Б
На
адказную пасаду
кіраўніка Смалявіцкага райкома
партыі
я
быў
накіраваны ў канцы 1939 г.
Да гэтага працаваў
у
аддзеле прапаганды
і агітацыі Мінскага абкома КП(б)Б. Ужо першыя тыдні работы
ўпэўнілі
мяне ў тым, што
мне
давядзецца
кіраваць раёнам з шэрагам складаных і цяжкіх асаблівасцей.
Адзначу
толькі некаторыя з іх. Папершае. Размяшчэнне раёна бліз такіх буйных
прамысловых
цэнтраў, як Мінск і Барысаў, прывялі да
таго, што з многіх
калгасаў,асабліва
слабых,
людзі
пайшлі працаваць на
прадпрыемствы
ў горад. Пры гэтым шмат рабочых рук
патрабавалася для здабычы торфу на смалявіцкіх
буйных
заводах «Чырвоны
сцяг»,
імя Арджанікідзе і інш. Безумоўна, што такое
становішча,
пры
крайне слабай
тэхнічнай забяспечанасці (у 3 смалявіцкіх
МТС налічвалася не
больш як паўсотні
слабасільных трактароў) не
дазваляла
ў кароткі тэрмін падняць адстаючыя калгасы. 3 агульнай
колькасці 90 калгасаў
і 5 саўгасаў
адстаючых было
працэнтаў
2530.
Падругое.
Найвастрэйшай была кадравая
праблема. Ніводнага старшыні калгаса і дырэктара саўгаса не
было са спецыяльнай
адукацыяй. Па ўзроўню адукацыі і развіцця яны амаль нічым не
адрозніваліся
ад
агульнай масы. Нават
другі і трэці сакратары райкома
партыі
С.М.Апаровіч і І.І.Ясіновіч мелі толькі пачатковую адукацыю. Існуючы разрыў
паміж узроўнем падрыхтоўкі кадраў і наяўнасцю шматлікіх і складаных задач,
якія
яны павінны былі вырашыць, быў відавочным.
Гэта
адмоўна адбівалася на
справах у раёне
і прыносіла неймаверныя цяжкасці кіраўніцтву, перш
за ўсё
першаму сакратару райкома
партыі,
з якога ў той
сталінскі
час
маглі
строга
спытаць за ўсё
і за
ўсіх.
Вось чаму даводзілася літаральна выкладвацца, працаваць
з усіх
сіл, не
ведаючы спакою
і стомленасці. Мой
працоўны
дзень пачынаўся з 7 —
8 гадзін
раніцы (а ў час
ад веснавой сяўбы
да
заканчэння
ўборкі ўраджаю, як правіла, у
6 —
7 гадзін
раніцы) да
2 гадзін
ночы, па ўстаноўленаму тады абавязковаму распарадку дня.
Патрэцяе.
Успамінаючы складанасці і цяжкасці таго часу,
нельга не ўлічваць,
што ў 1940 г.
і тым больш
у першыя месяцы 1941 г.
ужо склаліся
суровыя ваенныя абставіны і, што
называецца, у паветры пахла ваеннай пагрозай.
Рэзка
павялічыліся розныя планы
і
дзяржаўныя нарыхтоўкі (вываз торфу
і
лесу),
здачы сельгаспрадуктаў,
сума падпіскі на
пазыку, збор
і вывазка камянёў для
будаўніцтва
дотаў і дзотаў на
заходняй
мяжы, абавязковасць у
арганізацыі
дасылкі людскіх рэсурсаў для
паспешнага
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, у
т.л. Мінскага
аўтазавода і г.д.
У
склаўшыхся
абставінах неабходна было
прад'яўляць
асабліва цвёрдыя патрабаванні да
работнікаў
на
ўсіх
участках
работы і
разам
з тым чулы і
ўважлівы падыход да
іх
патрэб. Напрыклад, мы
арганізавалі
для
ўсіх
старшынь калгасаў спецыяльны продаж
мануфактуры, дэфіцыт
якой асабліва востра
адчуваўся
перад вайной, і інш. Стараліся сфарміраваць пачуццё не
толькі
высокай адказнасці, але і ўласнай годнасці —
чым
я
горшы за іншых,
разгарнуць дзелавое сацыялістычнае спаборніцтва за
першынство
ў выкананні планаў і задач.
У выніку
такіх мер
за паказчыкі
1940 г.
раён быў
зацверджаны кандыдатам на
Усесаюзную сельскагаспадарчую
выстаўку.
Зразумела,
што акрамя эканомікі і сацыяльнага развіцця райком
абавязаны быў
паўсядзённа займацца ўсім унутраным партыйным жыццём, арганізацыйнапартыйнай
работай
па ўдасканальванні
стылю работы
апарата райкома, умацаванні
пярвічных партарганізацый, росту
партыйных
радоў, партыйнага кіраўніцтва камсамолам,
паляпшэння
партыйнай і камсамольскай вучобы і шматлікімі іншымі задачамі, аховай здароўя,
адукацыяй,
прафсаюзамі
і г.д.
Спашлюся
толькі на
два канкрэтныя прыклады.
Будучы ў калгасах Юр'еўскага сельсавета, вырашыў зазірнуць у
мясцовы дзіцячы
дом.
Аказалася,
што ён запушчаны да
нецярпімасці.
Дзеткі абраслі брудам, у
лахманах,
кепска накормленыя і дагледжаныя. Дырэктар —
стары і
сумленны камуніст —
прымірыўся
з такімі абставінамі і апусціў рукі. Разгледзеўшы сітуацыю на
пасяджэнні
бюро
райкома партыі,
з прыцягненнем прадстаўнікоў наркамасветы, мы
намецілі
дакладную праграму карэннага паляпшэння
становішча
ў дзіцячым доме.
Абнавілі
кіраўніцтва ў ім, і становішча радыкальна палепшылася.
I другі
прыклад. Раённы пракурор Бохан у
гутарцы са мной расказала, што яна
выступала
з абвінавачваннем
на
судовым пасяджэнні
па
справе аб буйной растраце ў
смалявіцкім кніжным магазіне. Прысуд, які вынеслі загадчыцы магазіна, яшчэ
маладой жанчыне з дзіцем на
руках, —
пазбаўленне
волі на
3 гады з
неадкладнай яе адпраўкай пасля суда
ў
барысаўскую турму —
яна
ўспрыняла блізка да
сэрца. Высветлілася,
што загадчыцай жанчына працавала
толькі 4 месяцы,
а памер растраты быў
роўны амаль палове ўсёй сумы выручкі за
гэты час. Тады я заявіў
пракурору,
што тут шмат загадак і,
напэўна, спатрэбіцца
больш дэталёвы паўторны разгляд. Неадкладна пазваніў пракурору Мінскай вобласці
Бондару з просьбай аб распараджэнні вызваліць жанчыну з турмы да
паўторнага
судовага разгляду, што і было
зроблена.
Пазней
новая рэвізія
паказала, што
растраты яна
не
дапусціла,
а
пры прыёме
спраў была
аблічана
аферыстам. Гэта —
прыклад
аб недапушчальнасці раўнадушша і верхаглядства і што
чужога гора, як і
чужой
радасці,
не
бывае.
Мы, натуральна, мелі шмат недахопаў, але ўсе ведалі, што працавалі самааддана. Таму кіраўніцтва Мінскага абкома і ЦК КП(б)Б вялікіх прэтэнзій да нас не прад'яўляла, больш таго, ставіла ў прыклад іншым раёнам