Першыя
дзесяцігоддзі
савецкай улады
ўвайшлі
ў гісторыю не
толькі
як
гады вялікіх
эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, але і як
час небывалых па працягласці
і маштабах неабгрунтаваных масавых
палітычных
рэпрэсій, якія разгарнуў сталінскі рэжым супраць свайго народа.
Шматлікія
праявы беззакония,
парушэння
элементарных
чалавечых правоў,
атмасфера падазронасці і страху,
даносы, паклёпы,
сфальсіфікаваныя судовыя справы
і
г.д. сталі характэрнай асаблівасцю савецкай
рэчаіснасці,
асабліва ў канцы
1920—
1930х
гадоў. Рэпрэсіўная машына таталітарызму працавала і пасля вайны. На Беларусі
былі вынішчаны лепшыя прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, многія нацыянальна
свядомыя савецкія і партыйныя дзеячы, ваенныя работнікі, настаўнікі, рабочыя,
сяляне і інш. Тысячы ні ў чым
не вінаватых
людзей былі беспадстаўна абвінавачаны ва ўяўных злачынствах і асуджаны хто
да
высылкі,
хто да
зняволення
на
працяглы тэрмін
у
папраўчапрацоўныя
лагеры, а
хто і
да
расстрэлу. Не абышла гэта чорная навала і
Смалявіччыну.
Першая хваля масавых рэпрэсій
пракацілася па
раёне ў
сувязі з
раскулачваннем у пачатку 1930х гадоў.
Закранула яна
ў
асноўным сялянаднаасобнікаў. У
адміністрацыйным
парадку
яны высяляліся
цэлымі сем'ямі на
Поўнач
ці ва ўсходнія раёны
СССР. Усяго праз некалькі
гадоў новая
хваля масавых рэпрэсій
абрынулася на
людзей. Людзі
розных
узростаў
і прафесій, розных
нацыянальнасцей, поглядаў
і веравызнанняў, людзі, поўныя сіл і энергіі, жадання працаваць, гадаваць
дзяцей, поўныя надзей на
лепшую будучыню
раптоўна траплялі ў шэрагі «ворагаў
народа»,
беспадстаўна
абвінавачваліся ў самых
розных злачынствах,
страчвалі свабоду, а
часам і
жыццё. Якія толькі справы
не фабрыкавалі
тагачасныя апрычнікі! Якіх толькі абвінавачванняў не
навешвалі
яны
на сваіх
ахвяр —
гэта
і «антысавецкая»
ці «антыкалгасная»
агітацыя, «шкодніцтва»,
распаўсюджванне
«контррэвалюцыйных
настрояў»
ці «йравакацыйных
чутак аб вайне, голадзе і паражэнні ўлады»,
«стварэнне
дыверсійнай
арганізацыі»,
«шпіянаж
на
карысць
Польшчы»,
«контррэвалюцыйная
нацыяналістычная
агітацыя»,
«антысавецкія
выказванні»,
«удзел
у
контррэвалюцыйнай шпіёнскапаўстанцкай
польскай арганізацыі
вайсковай»
і дзесятках іншых не
менш аб
сурдных
абвінавачванняў.
Дастаткова было
арыштаванаму
мець польскія карані ці нават прозвішча, падобнае на
польскае, як яму было гарантавана абвінавачванне
ў шпіянажы на
карысць
Полыпчы ці ўдзеле ў «польскай
арганізацыі
вайсковай»,
што, звычайна,
цягнула за
сабой вышэйшую меру пакарання.
Многія
з гэтых бязвінных ахвяр былі рэабілітаваны ў 1950—
1960я
гады, калі
адбылося развянчанне і асуджэнне культу
асобы
Сталіна, астатнія —
у апошняе дзесяцігоддзе,
калі на
дзяржаўным
узроўні пачалася планамерная работа
па пераглядзе
сфабрыкаваных спраў і рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій.
Ніжэй
прыводзіцца спіс жыхароў Смалявіцкага раёна, якія сталі ахвярамі беспадстаўных
палітычных рэпрэсій і пазней былі рэабілітаваны, падрыхтаваны спецыяльна
для
кнігі
«Памяць»
супрацоўнікамі
Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь
па архівах
і справаводстве У.І.Адамушкам, В.У.Біруковай і Ю.А.Кладухіным. У
гэтым
спісе прозвішчы нашых рэабілітаваных землякоў, якія былі вядомы на
момант стварэння
кнігі «Памяць».
Але пошукавая работа на гэтым не спыняецца. Праца ў
архівах працягваецца, людзям
вяртаюць іх
чэсныя імёны.