ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 21.11.2024, 13:23
  Лёсам звязаны с краем Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

ЮРЭВІЧЫ: СЕЙБІТЫ ВЕЧНАГА...

На ўрадлівай зямлі Смалявіччыны на працягу доўгіх гадоў рабілі свой умалотны засеў сейбіты вечнага, разумнага, добрага народныя настаўнікі Юрэвічы.

Міхась Нічыпаравіч Юрэвіч (нарадзіўся 12.1.1884 г.) пачаў настаўнічаць у дваццаць гадоў, спачатку на Ігуменшчыне (в. Паляны), пасля на Міншчыне (вёскі Дуброва, Раўбічы, зноў Дуброва). Закончыў настаўніцкую семінарыю ў Ашмянах. Паходзіў з сям'і патомнага земляроба, які меў сям'ю з 6 чалавек тры дачкі і тры сыны, а зямлі ўсяго дзесяць дзесяцін. Самаму малодшаму Міхасю выпадала ісці ў адыход, ён і выбраў сабе настаўніцтва.

Таццяна Мікалаеўна Юрэвіч (нарадзілася 14.1.1885 г.) паходзіла з сям'і настаўніка. Яе бацька Мікалай Фёдаравіч Турчановіч закончыў настаўніцкі інстытут у Нежыне на Палтаўшчыне. Настаўнічаць пачаў на Беларусі, у мястэчку Ракаў, дзе нарадзілася чарговая дачка Таццяна. Усяго ў сям'і было чатыры дачкі і адзін сын. Вандраваў Мікалай Турчановіч са школы ў школу. Пасля Ракава пераехаў у в. Бяларучы, дзе было народнае вучылішча, потым у в. Дуброва. Старэйшыя дочкі павыходзілі замуж за багатых гаспадароў. Таццяне ж наканавана было закончыць пе

дагагічныя курсы пры Мінскай духоўнай семінарыі. Настаўніцай пачатковых класаў яна з'явілася ў в. Раўбічы, што непадалёку ад Дубровы, дзе настаўнічаў Міхась Юрэвіч. Неўзабаве яны пажаніліся.

У РудніПрылепскай яны з'явіліся ўжо сям'ёй, у якой было два сыны: Алесь, якому пайшоў шосты год, і Уладзімір, якому мінула толькі два месяцы. Прыехалі на самым пачатку восені 1916га. Школьныя заняткі ва ўсіх чатырох класах давялося весці аднаму, гаспадару сям'і. Маці трэба было падгадаваць немаўля.

Пачатковая школа месцілася ў яшчэ амаль новым тыпавым будынку: два вучэбныя памяшканні, класы і дзве кватэры для настаўнікаў. Паколькі настаўнікамі з'яўляліся прадстаўнікі адной сям'і, у школе было прасторна і ў час заняткаў, і пасля іх. Ужо гэта адно цешыла маладых настаўнікаў, апантаных сваёй працай.

Узяўся настаўнік, акрамя галоўнага вучыць дзяцей, яшчэ і за клопат пра іх здароўе, пра рацыянальнае харчаванне. Ведаў: будзе на сядзібе сад завядуцца і пчолы, а да пчол і кветак пабольшае каля хаты. Пахарашэюць вёскі, папрыгажэюць душы людзей, дзяцей. Лягчэй будзе і ў школе працаваць.

Да халадоў яшчэ заставалася трохі часу, і Міхась вырашыў цвёрда закласці школку. Так называлі плодагадавальнік. Сустрэўся каля млына з дзядзькамі, запрасіў тых, з кім трэба было пазнаёміцца як з бацькамі дзяцей, да сябе ў школу. Адчуў, што руднянцы і ўсяжцы падтрымліваюць задуму завесці каля кожнай хаты садок, а ў ім пчол. Адвялі каля школы добрыя гоні былога бульбянішча, вывез л і трохі гною, растрэслі, зааралі, паскародзілі і ў пульхную глебу кінулі насенне яблынь, груш, вішань, сліў. Вучні старэйшых класаў (тады гэта былі хлопцы па 1618 гадоў) вясной так упадабалі працу на «школцы», што заставаліся пасля ўрокаў... Усёй гэтай складанай і далікатнай справе Міхась Юрэвіч навучыў сваіх выхаванцаў. I ўжо, калі пазней перавялі настаўніка за тры кіламетры ў Тадулінскую пачатковую школу, руднянцы і ўсяжцы часта завітвалі да яго, каб аддзячыць за плён яго працы.

Праца як стымул навучання, асабліва ў пераросткавым узросце, станавілася тым адзіна выпрабаваным метадам, што гарнула маладых да школы. Хлопцы і дзяўчаты не толькі авалодвалі граматай, але і станавіліся спрактыкаванымі гаспадарамі ў сваім доме.Таццяна Юрэвіч знаходзіла час, каб надвячоркам праводзіць заняткі па дамаводстве. Як весці хатнюю гаспадарку гэта быў асноўны клопат сям'і, асабліва, калі дачка на выданні. Дзяўчатпераросткаў ткаць вучылі дома, а шыць адзенне, плесці карункі або вышываць ручнікі гэты клопат брала на сябе настаўніца.

За працайвучобай спявалі песні. Заўзятыя актывістыноварэжымнікі данеслі ў воласць, што настаўнікі доўга трымаюць дзяцей у школе. Прыехаў інспектар з акругі, з Менска, разабраўся, што ды як. Прыдраўся да Міхася Нічыпаравіча, які яшчэ і ў царкву вадзіў хлопчыкаў спяваць. Што ж благога? Умеў настаўнік іграць на скрыпцы, чаму ж не аб'яднаць тых, хто цягнуўся да спеваў. Сапраўдных, з разуменнем нотнай граматы. Набралася такіх каля дзесятка дыскантаў і альтоў, іх і вадзіў настаўнік Юрэвіч на клірас у Прылепы, дзе была царква. I яны спявалі разам з дарослым хорам у час абедні ці вячэрні па нядзелях або ў вялікія, прастольныя святы. Маючы ў руках скрыпку, настаўнік не мог жыць у спакоі, калі яна не спявае.

Перавялі М.Н.Юрэвіча ў суседнюю в. Тадуліна, таксама ў пачатковую школу. Толькі школай не назавеш парабкоўс^л дом з падслепаватымі вокнамі, без падлогі (земляная, выбітая, як у таку была). Пераехалі. У былым панскім маёнтку месцілася сельскагаспадарчая камуна «Звязда», цікавая па людскім складзе. Тыя беларусы, што ў пачатку стагоддзя апынуліся без зямлі і выехалі за акіян, у Злучаныя Штаты Амерыкі, набылі там рабочыя спецыяльнасці, а калі адбылася ў Расіі рэвалюцыя, вярнуліся дамоў і арганізаваліся ў камуну. Гэта былі людзі без вялікіх прэтэнзій (не голыя прыехалі), але з адным жаданнем працаваць, гадаваць дзяцей.

У адной палавіне таго дома класны пакой. Настаўнік на свае грошы купіў дошак і з дапамогай бацькоў вучняў паслаў падлогу. У другой палавіне, разгароджанай на дзве часткі, сям'я настаўніка падсялілася да мнагадзетнай сям'і былога панскага фурмана Юзафа Ляшкевіча. Перазімавалі так дзве зімы, паку ль Юрэвіч не дамогся пастановы сельскай рады, каб перадалі

пад школу пуставаўшы дом былога арандатара млына ў Кудрышчыне і правялі самаабкладанне сярод бацькоў, чые дзеці хадзілі ў Тадулінскую школу. Праз год новая школа вітала сваіх выхаванцаў прасторнымі класамі і вялікімі вокнамі.

А насуперак тым, хто паўстаў супраць хору хлопчыкаў у Рудні, Юрэвіч разгарнуў у камуне актыўную культурнаасветніцкую дзейнасць, ладзіў кожную су боту прадстаўленні ў камунарекай сталоўцы, дзе змайстравалі з дапамогай мінскіх шэфаў з абутковай фабрыкі такую ецэну, што дзіву даваліся сяляне з наваколля.

Зноў загучала скрыпка настаўніка, даючы тон самадзейнаму хору або суправаджаючы асобныя сцэны ў спектаклях па творах беларускай драматургіі. 3 якім запалам ігралі ў спектаклях маладыя таленты з камуны, з вёсак Вялікія і Малыя Калодзезі, Кавалеўшчына, Малафеевічы, хутара Бацяноўшчына... Настаўнікавы сыны Алесь і Уладзімір кожную суботу прымалі ўдзел у вечарынах дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, сатыру і гумар з «Беларускай вёскі», «Маладогааратага», «Узвышша», «Маладняка», бралі ўдзел у наеденным друку камуны і школы.

Закончыўшы сямігодку ў Астрашыцкім Гарадку, Алесь падаўся ў Мінск, паступіў на агульнаадукацыйныя курсы, дзе рыхтавалі моладзь да паступлення ў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Заняткі на курсах праходзілі вечарам, а ўдзень Алесь хадзіў на заробкі ў Беларускі гістарычны музей, у Дом Чырвонай Арміі, дзе разбіраў трафейныя багацці. Надышла пара радыёфікацыі, і Алесь, захапіўшыся канструяваннем дэтэктарных прыёмнікаў, устанаўліваў іх у хатах найбольш заможных тадулінцаў, якія мелі грошы, каб набыць патрэбныя матэрыялы для ўстаноўкі радыё. Так у Прылепскім сельсавеце з'явіліся першыя радыёпрыёмнікі ў хатах сялян і ў школе.

У летнія канікулы Алесь працаваў разам з камунарамі. На заробленыя грошы набыў чатырохлямпавы батарэйны прыёмнік, і неўзабаве ў камунарекай сталоўцы, за вячэрай і пас ля яе, каму нары слухалі радыё.

Бацькі скіроўвалі Алеся на сваю настаўніцкую прафесію, і ён паступіў у педагагічны тэхнікум. Закончыў яго датэрмінова і быў накіраваны настаўнікам у Дзяржынскі раён, працаваў адну зіму ў Коласаве, другую у Вертніках. Яшчэ калі вучыўся на другім курсе, прайшоў па конкурсе ў дыктары Беларускага радыё, неўзабаве стаў рэдактарам, выступаючы з уласнымі рэпартажамі па радыё.

Падаспела пара сталай вучобы і для малодшага сына Юрэвічаў Уладзіміра. Ён змяніў свайго брата Алеся перад мікрафонам. Вучыўся днём у Мінскім індустрыяльнапедагагічным тэхнікуме, а па вечарах чытаў самыя адказныя перадачы па радыё. Гэта была нялёгкая праца, але, маючы вопыт выступленняў на вечарынах у камуне «Звязда», Уладзімір Юрэвіч паступова набываў майстэрства ў гэтай рэдкай тады яшчэ прафесіі. Болып за шэсцьдзесят гадоў гучаў яго голас на хвалях Беларускага радыё, спачатку як дыктара, пас ля як галоўнага рэдактара літаратурнадрама

тычных перадач і, нарэшце, як нязменнага старшыні радыёклуба «Жывое слова».

У гады вайны голас У.М.Юрэвіча гучаў з Масквы над прасторамі роднай Беларуси якую дратавалі гітлераўскія захопнікі. Неаднойчы вылятаў на спецыяльна абсталяваным самалёце Уладзімір Юрэвіч у варожы тыл, пралятаючы над партызанскімі лагерамі пад Віцебскам, каля Бягомля, над востравам Зыслаў. Дыктар радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» Уладзімір Юрэвіч даносіў да людзей праз магутныя радыёўзмацняльнікі шчырыя словы народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, важнейшыя зводкі аб перамогах Чырвонай Арміі і беларускіх партызан.

Щкава, што ў гэты ж час яго старэйшы брат, зняты з воінскага ўліку, знаходзіўся ў дзеючай арміі і рабіў тое самае выязджаў з радыёвяшчальнай перасоўнай станцыяй на перадавую Калінінскага і Ленінградскага франтоў, каб весці там контрпрапаганду. Там, на фронце, Алесь Юрэвіч атрымаў цяжкае ранение пад час міннага абстрэлу, але, падлячыўшыся, вярнуўся зноў на фронт і ўзначаліў электрамінную лабараторыю пад Ленінградам. Там і напаткала яго смерць, якая перашкодзіла здзейсніць сваю мару папрацаваць інжынерам гуказапісу (у самы пярэдадзень вайны ён закончыў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў).

Перад самай вайной Юрэвічы настаўнічалі ў Мінску: Міхась Нічыпаравіч выкладаў матэматыку ў 1й беларускай сямігодцы, а Таццяна Мікалаеўна была настаўніцай пачатковых класаў у 37й школе. Тут іх і застала вайна. Увосень 1941 г. яны перабраліся пад Маладзечна ў родную вёску Міхася Нічыпаравіча Груздава, дзе і настаўнічалі пад час акупацыі.

У 1945 г. сын Уладзімір забраў бацькоў у Мінск, у барак, што стаяў у двары Беларускага радыёкамітэта. Тут яны і памерлі пасля цяжкай хваробы, здарожаныя вайной: у 1947 г. Таццяна Мікалаеўна, а праз год Міхась Нічыпаравіч. Працягваць працоўную славу нястомных беларускіх асветнікаў давялося малодшаму Юрэвічу.

І.І.Сіняўскі.

    


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Ноябрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024