ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 19.04.2024, 20:57
  Гарэлі агні ў вёскі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Зінаіды Аляксандраўны Камінскай (Лойка), 1926 года нараджэння, былой жыхаркі в. Хаценава

Наша веска падзялялася на дзве часткі — Хаценава1 і Хаценава2. Я жыла ў першай, яна была крыху меншай і стаяла некалькі ў баку.

Калі пачалася вайна, мне было 15 гадоў, і я адной з першых стала кандыдатам на адпраўку ў Германію. Многа маіх аднагодкаў было вывезена ў Нямеччыну. Я з некалькімі сяброўкамі хавалася ў лесе. Часта пра аблавы нас папярэджвалі знаёмыя, але часцей за ўсё даводзілася камусьці сядзець на Азорынскай гары і пры набліжэнні фашыстаў папярэджваць жыхароў вёскі. Тады маладзейшыя хаваліся ў балотах, а старых немцы не чапалі.

Але ў той час усё было не так. У вёску прыехалі карнікі са смалявіцкага і лагойскага гарнізонаў. Мы з сяброўкамі паспелі збегчы ў лес, таму пра ўсё, што потым адбывалася, ведаю са слоў бацькі.

Фашысты сагналі ўсіх мужчын з другой вёскі і пагналі аднаўляць мост цераз Усяжу, які быў узарваны партызанамі. Потым яны прывялі іх назад, загналі ўсіх у лазню і падпалілі яе. Карнікі пайшлі па вёсцы, выводзілі ўсіх, хто бьгў у хатах, і расстрэльвалі, а жылыя і гаспадарчыя пабудовы палілі. Не шкадавалі ні дзяцей, ні старых. Усё Хаценава 2е было знішчана ў той дзень...

На наступны дзень, калі немцы выехалі з вёскі, мы вярнуліся з лесу і разам з уцалелымі жыхарамі Хаценава пачалі хаваць родных, блізкіх, суседзяў. Мужчын, якіх спалілі ў лазні, пахавалі ў адной брацкай магіле, астатніх —на могілках. Паколькі фашысты маглі вярнуцца ў любы момант, мы стараліся як мага хутчэй перадаць целы нявінных ахвяр зямлі. На адпраўленне памінальных абрадаў часу не было...

3 успамінаў Уладзіміра Пятровіча Кранцэвіча, 1931 года нараджэння, жыхара в. Крывая Паляна

9 красавіка 1943 г. пасля абеду ў нашу вёску наляцелі эсэсаўцы і паліцаі, якія адразу пачалі падпальваць хаты. Жыхары былі загадзя папярэджаны партызанамі і схаваліся ў лесе. Аднак, як потым высветлілася, не усе здолелі схавацца. Нехта паведаміў, што немцы ідуць у лес, таму жыхары вёскі перабраліся цераз Усяжу і схавал іся ў траве, а пад вечар вырашылі вярнуцца да родных хат і нарваліся на карнікаў. Тыя адкрылі агонь. Пайшоў моцны снег, які перашкаджаў ім весці прыцэльны агонь. Людзі пераправіліся назад цераз Усяжу і схаваліся хто ў лугах, хто ў лесе. Але немцы не супакоіліся. Здаецца, 13 красавіка яны зрабілі аблаву, у якую трапіла шмат людзей. Сагнаўшы ўсіх у калону, карнікі павялі іх у в. Сухі Востраў, дзе спалілі жывымі. Толькі трое змаглі выбрацца з таго пекла: дваіх я помню Брылеўская Юзэфа і Шабан Міхаіл. Паводле расказа Міхаіла Шабана, гітлераўцы загнал! людзей у дом Фраловічаў і пачалі расстрэльваць, потым абклалі яго саломай і падпалілі.

Калі ўсё заціхла, мы, хто застаўся ў жывых, вярнуліся на родныя папялішчы. Там мы ўбачылі расстраляных каля сваіх хат аднавяскоўцаў сям'ю Рабецкіх, Паула і Вольгу, і чатырох іх дзяцей, сям'ю Навумовічаў (фашысты забілі не толькі бацькоў, але і пяцёра іх дзяцей: Любу, Сашу, Валю і гадавалых двайняшак). На двары Паўла Шабана побач з ім ляжалі яго жонка і двое іх дзяцей.

Нам з цёткай Анэляй было вельмі страшна. Мы адшукалі зямлянку і схаваліся ў ёй. Праз некалькі дзён у вёсцы зноў з'явіліся немцы. Яны знайшлі нас, але, на шчасце, не расстралялі, а сказалі перабірацца ў вёску Юр'ева. Так мы засталіся ў жывых. Мне вядома таксама, што фашысты расстралялі і спалілі жывымі ў в. Сухі Востраў 55 чалавек. Сярод іх мае родныя і суседзі. Гэта Кранцэвічы: Агаф'я (бабуля), Пётр Рыгоравіч (дзед), браты Леанід 1932 т.н., Аляксандр 1935 г. н., Анатоль, Генадзь 1940 г. н., Сям'я Ляховічаў: Гаўрыла, Настасся і іх трое дзяцей; Брылеўскі Іван і двое дзяцей; Дабравольскі Міхаіл, Дабравольскі Леанід, Рабецкі Павел, сям'я Кошаляў і іх двое дзяцей.

3 успамінаў Міхаіла Раманавіча Смарговіча, 1930 года нараджэння, ураджэнца хутара Карамша

Да вайны мы прыехалі ў в. Юр'ева, таму што было указание пакінуць хутары, і пасяліліся на ўскрайку вёскі. Калі пачалася вайна, бацька ўзяў у калгасе фурманку і перавёз нас назад у Карамшу. Тады там было некалькі двароў, але апрача нас жыла толькі сям'я Ліпніцкіх.

Непадалёку ад Карамшы на сваім хутары жылі браты бацькі Антось і Мікалай са сваімі сем'ямі. Так як нашы хаты знаходзіліся далека ад вялікіх населеных пунктаў і дарог, да нас часта заходзілі партызаны. Дзядзька Антось быў звязаны з імі дапамагаў даставаць харчаванне, ажыццяўляў сувязь.

Апрача мяне ў нашай сям'і было яшчэ шасцёра дзяцей мае браты Іван, Аляксандр, Павел і Фёдар, а таксама сестры Анюта і Ніна. Старэйшы брат Аляксандр служыў у Мурманскай вобласці, яго лес мне невядомы, але я знаю дакладна ён загінуў.

Бацька мой таксама актыўна дапамагаў партызанам. I, мусіць, нехта пра гэта данёс. Летам 1943 г. з'явіліся немцы. Але, на дзіва, нікога не чапалі, толькі спыталі пра партызан і паехалі назад. Праз некалькі дзён яны вярнуліся зноў. Забралі бацьку, братоў і паехалі на хутар да дзядзькі Антося.

Я добра памятаю той дзень. Маці падаіла карову і адправіла мяне яе пасвіць, а ў гэты час і прыехалі немцы. Калі я вярнуў

ся, немцы нашых мужчын ужо забралі. У сенцах я ўбачыў немца, які біў маці і патрабаваў яйкі. Хутка вярнуліся астатнія фашысты з арыштаванымі. Апрача маіх родных, там былі і дзве незнаёмыя жанчыны. Аказваецца, калі немцы прыехалі на хутар, то ў лазні Ігната Сіліна наткнуліся на двух партызан, якія ўвязаліся ў бой. Адзін з іх быў забіты, а другі ўцёк у лес. Раззлаваныя гітлераўцы схапілі ўсю нашу сям'ю, а таксама сям'ю Ліпніцкіх і разам з тымі барысаўскімі жанчынамі (яны папаліся выпадкова збіралі ў лесе ягады) загналі ўсіх у хлеў. За намі ў хлеў увайшоў немец, мы збіліся ў кучу. Немец ускінуў аўтамат і пачаў страляць чэргамі. Праз некалькі хвілін усё было скончана. Нехта з маіх братоў застагнаў, і фашыст дабіў яго. Потым узяў сена, падпёр дзверы, абклаў хлеў сенам і падпаліў.

Мяне параніла ў руку, жывот, але я не страціў прытомнасць. Чую, нехта гюбач зашавяліўся. Гэта была маці, яе таксама параніла. Мы разам падпаўзлі да дзвярэй, і я пачаў рыць падкоп пад імі. Мне гэта ўдалося зрабіць, і мы выбраліся з мамай з гэтага пекла. Калі мы выпаўзлі, немцы ўсё яшчэ гаспадарылі на нашых дварах: грузілі скаціну, птушак. Мы адпаўзлі ў агарод і схаваліся ў бульбоўніку. Там мы спаткалі су седа Вінцэся Дзмітракова, які адвёў нас назад на хутар. Але там мы ўбачылі, што ўсе хаты спалены. Мяне мучыла смага, балелі раны. Вінцэсь напаіў мяне вадой, узяў на рукі і панёс у лес. Побач кавыляла мама. Ён нёс мяне, пакуль не стаміўся. Потым наламаў ельніку, улажыў нас на яго, а сам пайшоў за партызанамі. Пад вечар яны прыйшлі. 3 імі была медсястра. Яны прынеслі коўдры і ежу. Медсястра аказала нам першую дапамогу, але ў атрад нас не ўзялі. Мы засталіся ў лесе. Партызаны ўвесь час наведвалі нас, прыносілі прадукты. Калі я крыху ачуняў і акрэп, нас перавезлі ў Юр'ева.

Запісаў Ю.Я.Гіндзін.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024