ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 00:56
  Агонь маладых сэрцаў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

У ліпені 1941 г. у невялікай в. Задомля Прылепскага сельсавета была створана падпольная партыйнакамсамольская група. Яе кіраўніком быў Пётр Ігнатавіч Санковіч, які працаваў ветэрынарным урачом у Прылепах, а членамі дырэктар Задамлянскай школы Аляксандр Іванавіч Мрочак, былая піянерважатая гэтай школы Алімпіяда Бандарчык, Данііл Манулевіч і іншыя.

Падполынчыкі мелі радыёпрыёмнік. Хавалі яго ў калодзежы, што быў у двары Мрочака. Патрыёты слухалі зводкі Савецкага інфармацыйнага бюро, перапісвалі ад рукі паведамленні з Вялікай зямлі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва.

Але ў жніўні здарылася бяда. У лапы фашыстаў трапіў Мрочак. Нічога не даведаўшыся ад яго, гітлераўцы расстралялі падпо л ьшчыка.

Пасля яго смерці моладзь пакінула Задомлю і стварыла падпольную камсамольскую арганізацыю ў в. Прылепы. Сакратаром арганізацыі стала Алімпіяда Бандарчык, членамі Вольга Курыльчык з в. Каменка, Клава і Яўген Казлоўскія са Смалявіч, Ніна Гараўская з Крывой Бярозы і іншыя. Збіралася моладзь у хаце Бандарчыкаў.

Работы ў камсамольцаў было шмат. Збіралі і хавалі ў лесе зброю, якая была так неабходна народным мсціўцам. Дапамагалі таксама чырвонаармейцам, трапіўшым у акружэнне, забяспечвалі іх прадуктамі, адзеннем. Многіх накіроўвалі ў лес да партызан атрада, а пазней брыгады «Дзядзькі Колі» і брыгады «Смерць фашызму», з якімі мелі сувязь.

Камсамольцы ўдзельнічалі і ў дыверсіях. Так, у 1941 г. яны спалілі маеты на гравійных дарогах Слабада Астрашыцкі Гарадок і Смалявічы Лагойск.

На паўночнай ускраіне Смалявіч знаходзіўся часовы лагер ваеннапалонных. Брат і сястра Казлоўскія дапамагалі вязням чым маглі. Многіх удалося вывесці з лагера і накіраваць у партызанскую брыгаду «Дзядзькі Колі».

Летам 1942 г. да партызан перайшлі і члены падпольнай камсамольскай аргані

зацыі. Заставацца было небяспечна: фашысты напалі на іх след.

У брыгадзе, як і ў падполлі, камсамольцы працягвалі свае гераічныя справы. Восенню 1942 г. адправілася ў Мінск на задание Вольга Курыльчык. Адтуль яна ўжо не вярнулася. У 1943 г. загінуў Жэня Казлоўскі. А праз год Ніна Гараўская. У 1944 г. у час блакады на возеры Палік гераічна загінула Клава Казлоўская.

Падпольную камсамольскую арганізацыю, якая была створана ў Смалявічах у 1942 г., узначаліла сувязная брыгады «Дзядзькі Колі» Аляксандра Бароўская.

Камсамольцы перапраўлялі ў лес ваеннапалонных, збіралі звесткі аб размяшчэнні варожых войскаў у Смалявічах, Мінску і іншых населеных пунктах, распаўсюджвалі лістоўкі і газету «Смерть фашизму». Вялікую работу праводзілі падпольшчыкі сярод моладзі. Яны заклікалі яе не выконваць загады фашысцкіх захопнікаў і іх наймітаў, змагацца з ворагам днём і ноччу. I пасля задушэўных гутарак многія маладыя людзі ішлі ў партызаны. У лес адправілася і частка членаў падпольнай камсамольскай арганізацыі. Сярод тых, хто застаўся ў Смалявічах, была Саша Бароўская. У цяжкіх умовах, калі на кожным кроку чакае небяспека, яна паранейшаму трымала сувязь з партызанамі.

Але не ўбераглася Саша. Восенню 1943 г. яна трапіла ў рукі фашыстаў. Усё здарылася неяк нечакана. Разам з начальнікам асобага аддзела брыгады «Дзядзькі Колі» Уладзімірам Рудаком і некалькімі партызанамі Бароўская накіравалася на сустрэчу з групай нямецкіх салдат, якія, па іх словах, ненавідзелі фашызм і не хацелі ваяваць супраць савецкага народа. Аднак гэта было не што іншае, як удала замаскіраваная правакацыя. Калі партызаны пад'ехалі да месца сустрэчы, фашысты з засады адкрылі па іх агонь. Рудак і астатнія загінулі, а Бароўскую схапілі.

У гестапа Сашу доўга катавалі. Усё хацелі даведацца, дзе знаходзяцца партызаны, каго з сувязных яна ведае. Але мужная патрыётка нікога не выдала. Пасля доўгіх здзекаў і катаванняў фашысты расстралялі яе.

Нягледзячы на цяжкія страты, камсамольцы працягвалі сваю дзейнасць.

У канторы на чыгуначнай станцыі Смалявічы працавала камсамолка Марыя Шарамет. Дзяўчына мела дачыненне да дакументаў, па якіх выдаваліся прадукты з нямецкіх складоў. Праз сувязную брыгады «Смерць фашызму» Наталлю Казак, якая, дарэчы, узначальвала Емяльянаўскую

падпольную камсамольскую арганізацыю, партызаны ўстанавілі сувязь з Марыяй Шарамет. Па дакументах, якія ўмела падбірала Марыя, партызаны двойчы — у снежні 1943 г. і ў студзені 1944 г. атрымалі прадукты з варожых складоў.

Аперацыю партызаны правялі паспяхова. Але фашысты даведаліся, якую ролю адыграла ў гісторыі з прадуктамі дзяўчына з канторы. Марыю і ўсю яе сям'ю (яны жылі ў в. Уборкі) гітлераўцы расстралялі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024