ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 29.03.2024, 15:14
  Сямья Мужных Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Да вайны гэта сям'я нічым не адрознівалася ад многіх іншых працоўных сем'яў. Гаспадар Фёдар Іванавіч працаваў на райпрамкамбінаце млынаром, яго жонка Варвара Пятроўна была занята хатнімі справамі, дзеці (два сыны і дачка) вучыліся ў школе. Калі надышоў час цяжкіх выпрабаванняў, ва ўсёй паўнаце і яркасці праявіўся патрыятызм сям'і Казлоўскіх.

Вайна застала Фёдара Іванавіча на пасадзе загадчыка млына ў Антаполлі. Месца было глухое, аддаленае ад раённага цэнтра. Сям'я знаходзілася ў Смалявічах. Толькі пачынаў разгортвацца партызанскі рух. У раёне возера Палік базіравалася група П.Р.Лапаціна, якая паступова разгортвалася ў брыгаду «Дзядзькі Колі». Члены групы ўстанаўлівалі сувязі з насельніцтвам, узмацнялі і расшыралі свае рады. Адзін са шляхоў гэтай групы ляжаў у Юр'еўскі сельсавет.

Аднойчы ў млын зайшлі незнаёмыя людзі. Фёдар Іванавіч не бачыў іх дагэтуль, але па паводзінах і некаторых іншых прыкметах адзначыў, што гэта свае, што яны, мабыць, прыйшлі зза лініі фронту. Далейшая размова пацвердзіла гэта. Сэрца яго напоўнілася радасцю. I таму, калі партызаны прапанавалі яму забяспечваць іх хлебам, крупамі, ён ахвотна згадзіўся. У далейшым млын стаў месцам сувязі і сустрэч партызан.

Дома Фёдар Іванавіч адразу паведаміў жонцы, што з'явіліся партызаны.

У тую ноч у доме Казлоўскіх не спалі. Цяпер з'явілася магчымасць не адзіночных дзеянняў, а болып асэнсаванай, шырокай барацьбы. Яшчэ перад гэтым Варвара

Пятроўна дапамагала параненым ваеннапалонным, якія ляжалі ў бальніцы, тайна насіла туды хлеб, малако.

Гэта было звязана з вялікай рызыкай. Варвара Пятроўна была сама сведкай пакарання смерцю некалькіх чалавек са Смалявіч толькі за тое, што яны былі западозраны ў сувязі з савецкімі ваеннапалоннымі. Такое магло здарыцца і з ей. Але нішто не палохала жанчыну. У бальніцы яна пазнаёмілася з медсястрой Ганнай Касарэўскай. Калі некалькі чалавек крыху паправілася, Варвара Пятроўна пад покрывам ночы перавяла іх у Антаполле, адкуль яны пайшлі ў партызанскі атрад. Сярод іх былі Доктараў, Грыгар'ян і іншыя. Потым яны дзейнічалі ў партызанскай брыгадзе «Дзядзькі Колі».

Непадалёку ад дома Казлоўскіх знаходзіўся лагер ваеннапалонных. Варвара Пятроўна атрымала ад партызан задание весці сярод палонных прапаганду, дапамагаць ім уцякаць.

Старэйшыя дзеці Казлоўскіх — сын Жэня і дачка Клава былі камсамольцамі. Яны актыўна дапамагалі маці.

Па розных матывах Казлоўскія пранікалі ў лагер і дастаўлялі ваеннапалонным хлеб, малако. Партызаны ўжо звязаліся з Мінскім падполлем, праз сувязных даставалі лістоўкі, газету «Звязда». Усё гэта перадавалі ваеннапалонным, якія цяпер ведалі пра становішча на франтах, аб разгортванні партызанскага руху.

Неўзабаве Варвара Пятроўна ноччу вывела групу ваеннапалонных у Антаполле. Сярод іх былі Шыняеў, Фамін, Рубцоў, Полагаў. У брыгадзе «Дзядзькі Колі» яны пра явілі сябе смелымі, актыўнымі партызанамі.

Немцы ўзмацнілі рэпрэсіі, шукалі падполыпчыкаў. Нягледзячы на гэта Казлоўскія працягвалі свае дзеянні. Варвара Пятроўна даставала праз Касарэўскую медыкаменты і насіла іх партызанам. Перадавала ім соль і іншыя прадукты. Але пагроза навісла над гэтай сям'ёй. Неўзабаве пасля таго, як браты Касарэўскай пайшлі ў партызаны, немцы арыштавалі іх маці, якую пазней расстралялі. Яны ўжо аб нечым дагадваліся. Прамая нітка цяпер цягнулася да Казлоўскіх. Жэня і Клава ўжо былі ў партызанскім атрадзе. Баючыся, што немцы прымусяць сілай даць некаторыя звесткі, Варвара Пятроўна ноччу з малодшым сынам Мішам падалася ў лес.

Наступіла новае жыццё, поўнае цяжкасцей, нечаканасцей, штодзённай барацьбы. Муж Варвары Пятроўны, дзеці Жэня і Клава хадзілі на заданні разам з іншымі. Варвара Пятроўна стала поварам у атрадзе.

Вялікай павагай сярод партызан карысталіся Жэня і Клава Казлоўскія. Гэта былі смелыя байцы. Нездарма ў 1943 г. Смалявіцкі падпольны райком партыі вылучыў Клаву на пасаду інструктара падпольнага райкома камсамола.

Жэня Казлоўскі заўсёды рваўся на 6аявыя заданні. Неяк непадалёку ад партызанскай зоны размясцілася на адпачынак вайсковая чэхаславацкая часць. Жэня з Лёнем Касарэўскім устанавілі з ей сувязь і, рызыкуючы жыццём, праводзілі агітацыю сярод салдат. У сё гэта дало добрыя вынікі. Узвод чэхаславакаў у колькасці 32 чалавек перайшоў на бок партызан.

У 1943 г. зза лініі фронту была перакінута спецгрупа для дыверсійнай работы. Туды быў патрэбны смелы, рашучы чалавек, які б добра ведаў мясцовасць. Партызанскае камандаванне без хістання спыніла свой выбар на Жэні Казлоўскім. Многа разоў хадзіў ён на заданні. У час выканання чарговай аперацыі Жэня загінуў.

Гэта было першае выпрабаванне для сэрца маці. Але наперадзе чакалі іншыя. У 1944 г. немцы блакіравалі партызанскі лагер у раёне возера Палік. Людзі змагаліся ў невыносна цяжкіх умовах: не хапала хлеба, боепрыпасаў. Вырашана было ісці на прарыў. У баі загінула Клава.

Пасля вайны трагічна загінуў і муж Варвары Пятроўны. Засталася яна з малодшым сынам Мішам...

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024