ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 15:01
  Падпольныя Арганізацыі торфпрадпрыемства “Чырвоны сцяг” Приветствую Вас Гость | RSS

 
      

Дзейнічала ў жніўні 1941 г. ліпені 1944 г. Складалася з 2 груп, якія аб'ядноўвалі 53 чалавекі, у тым ліку 17 камуністаў і камсамольцаў. У ліку першых у барацьбу супраць акупантаў уключыліся В.З.Пчанскі, М.М.Гнёт, М.А.Зыль, А.П.Карэўка, А.Я.Коўрык, Я.С.Мікульскі, Г.В.Цярэшка. Яны ўстанавілі сувязь з камуністамі Р.І.Беляўскім і А.М.Лапуцькам, якія прыбылі зза лініі фронту і аказалі патрыётам дапамогу ў наладжванні падпольнай работы. Кіраўніком групы на торфапрадпрыемстве быў выбраны Карэўка, пасля яго гібелі ў студзені 1943 г. групу ўзначаліў С.В.Раждзественскі. У кастрычніку 1941 г. паўзгадненні з падполыычыкамі А.Л.Запольскі перабраўся на жыхарства ў Мінск, дзе прыцягнуў да падпольнай работы свайго брата Я.Л.Запольскага, Г.І.Лапінскага, А.М.Гіцкую, камсамолак В.П.Карабушэнка і М.Ф.Чакановіч і інш., якія склалі групу падполля (кіраўнік А.Л.Запольскі). Пад

польшчыкі торфапрадпрыемства дзейнічалі ў цесным кантакце з партызанскім атрадам, пазней брыгадай «Разгром», падтрымлівалі сувязь з групай Мінскага падполля на ЦЭЦ2.

Патрыёты праводзілі палітычную работу сярод насельніцтва, мелі 2 радыёпрыёмнікі, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, вывелі са строю 18 торфаздабываючых машын, зрывалі вываз торфу на мінскія электрастанцыі, забяспечвалі партызан адзеннем, зброяй, харчамі, медыкаментамі. У студзені 1943 г. падпольшчык I. I. Канаразаў вывез з амбулаторыі ў атрад «Разгром» медыкаменты, перавязачны матэрыял, інструментарый і медыцынскае абсталяванне. Падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанам звесткі aj6 гарнізонах і апорных пунктах ворага. Мінская група перадала карты і схемы ваенных аб'ектаў Мінска і ваколіц. У кастрычніку 1942 г. і лютым 1943 г. Падполь шчыкі ўдзельнічалі ў ліквідацыі фашысцкага гарнізона ў пас. Цэнтральны, у сакавіку 1943 г. учынілі дыверсію на электрастанцыі. У маі 1944 г. узарвалі аўтамашыну з гітлераўцамі.

У барацьбе супраць нямецкафа

шысцкіх захопнікаў загінулі М.М.Гнёт, М.М.Яўсеенка, В.С.Завістоўскі, І.П.Задруцкі, М.А.Зыль, А.П.Карэўка, А.Я.Коўрык, I.А.Паўлюшчык, Г.В.Цярэшка, В.У.Ушакоў.


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024