ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 05:40
  Імя ім – патрыёты Приветствую Вас Гость | RSS

 
 


Усенародны подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны складваўся з гераічных учынкаў і мужнасці канкрэтных людзей. У партызанах і ў падполлі, сярод тых, хто дапамагаў і спачуваў барацьбітам з фашызмам, было шмат простых людзей з мірнымі прафесіямі, якія ў адказны час праявілі непахіснасць, мужнасць і вернасць Айчыне.

Нямала такіх было і на Смалявіччыне. Пра некаторых з іх наш расказ.

3 восені 1941 г. перад акупантамі паўстала пытанне здабычы паліва, і яны вырашылі пачаць торфараспрацоўкі на прадпрыемстве «Чырвоны Сцяг». Сюды з Мінска даставілі каля 700 ваеннапалонных. Кіраваць здабычай торфу даручылі Мікалаю Адамавічу Зылю як былому начальніку тарфяных кар'ераў.

Неўзабаве ён сустрэўся з Антонам Міхайлавічам Байко, які быў ужо звязаны з барысаўскімі падпольшчыкамі. Зылю рэкамендавалі застацца на торфапрадпрыемстве, каб умелымі дзеяннямі весці 6арацьбу з ворагам.

Не раз Мікалаю Адамавічу даводзілася «шукаць» прычыны прастояў, якія рабіліся па яго ж загадзе. Ён пільна прыглядаўся да ваеннапалонных, гутарыў з імі. Гэта трэба было рабіць асцярожна, каб не заўважылі паліцаі.

Калі падполыпчыкі паведамілі, што ства

раюцца партызанскія атрады, М.А.Зыль вырашыў адпускаць у лес па 3 4 надзейныя хлопцы з ліку ваеннапалонных. Для іх сушылі сухары, даставалі сала. Паступовага знікнення ваеннапалонных паліцаі не заўважылі. У адзін дзень падаліся ў лес 60 чалавек. Гэта радавала Мікалая Адамавіча.

I вось аднойчы да яго прыбегла жанчына.

Мікалай Адамавіч, хвалюючыся, вымавіла яна. — У пасёлак Чарніцкі панаехала многа немцаў і паліцаяў. Сказалі паклікаць вас.

На вуліцы Зыль заўважыў натоўп людзей. Жандары ўжо закончылі допыт і чакалі прыходу Зыля. 3 ананімнага пісьма, якое трапіла ў іх рукі, яны даведаліся, што Зыль быў заўважаным, калі насіў у лес прадукты. Падазраваўся таксама ў гэтым і І.Цвірко.

Зыля і Цвірко адразу схапілі. Іх пачалі збіваць шомпаламі і прыкладамі. Але Мікалай Адамавіч не выдаў месца знаходжання партызан, а Цвірко наогул нічога аб гэтым не ведаў.

Каб запалохаць насельніцтва, фашысты расстралялі двух ваеннапалонных грузінаў, палічыўшы іх яўрэямі. Зыля і Цвірко, знясіленых і акрываўленых, павялі ў в. Ялоўка, што недалёка ад Жодзіна. Яны разлічвалі даведацца ад іх прозвішчы падпольшчыкаў і месца знаходжання партызан. Але мужныя патрыёты нічога не сказалі. Іх расстралялі каля Жодзіна.

Людзі добра памятаюць прозвішчы патрыётаў. Такія, як Мікалай Адамавіч Зыль, паклалі пачатак сапраўднай партызанскай барацьбе супраць лютага ворага.

***

Біяграфія Аляксандра Іларыёнавіча Смарговіча не складаная: родам з в. Юр'ева, у 1917 г. уступіў у партыю балыпавікоў, у 1918 г. стаў першым старшынёй Юр'еўскага валвыканкома, у 1924 г. абраны старшынёй Смалявіцкага валвыканкома. Пазней працаваў у зямельным аддзеле Мінскага аблвыканкома, вучыўся ў партыйнай школе. Перад вайной займаў пасаду старшыні райвыканкома ў адным з раёнаў Заходняй Беларусь

У першыя ж дні вайны Смарговіч страціў жонку і дзяцей. Вярнуўся ў родную вёску. Нягледзячы на небяспеку, якая чакала яго на кожным кроку, адкрыта хадзіў па вёсках і гутарыў з людзьмі, заклікаў не выконваць загадаў акупантаў, не падаць духам, даказваў, што рана ці позна Чырвоная Армія прагоніць гітлераўцаў з нашай зямлі. I гаварыў гэта з такой упэўненасцю, што людзі не маглі не паверыць яму.

Вясной 1942 г. Смарговіч нейкі час жыў у хаце юр'еўскага фельчара Аляксея Якаўлевіча Фларовіча ў в. Сухі Востраў, якая знаходзілася ў лесе. Аднойчы на ўскрайку лесу сустрэўся ён з жыхаром Юр'ева. Папрасіў, каб той прынёс нямецкія газеты. Але подлай аказалася душа ў гэтага чалавека, данёс ён у паліцыю. На ўмоўленае

месца замест здрадніка прыйшлі паліцэйскія. У сутычцы Смарговіч быў цяжка паранены: куля трапіла ў жывот. Паліцаі доўга здзекаваліся з яго: дапытваліся пра партызан, у каго жыў. Але мужны патрыёт нікога не выдаў. Паліцэйскія вырашылі адвесці Смарговіча ў Юр'ева. Па дарозе ён памёр. Пасля вайны А.І.Смарговіча перапахавалі ў брацкую партызанскую магілу ў в. Юр'ева.

3 успамінаў Станіслава Кавецкага, жыхара в. Астравы

Сям'я лесніка Карла Кавецкага была вялікая і дружная. Жылі яны ў лесе, за 2 кіламетры ад нашай вёскі. Калі пачалася вайна і ў нашых мясцінах з'явіліся партызаны, К.Кавецкі стаў іх сувязным. Але пра гэта ніхто тады не ведаў.

Аднойчы, летам 1942 г., жыхары вёскі пачулі шум нямецкіх матацыклаў. Усе, хто мог, пабеглі хавацца ў лес. Немцы ехалі з боку в. Забашавічы, дзе стаяў іх гарнізон. Да Астравоў не даехалі, спыніліся. Праз некаторы час людзі ўбачылі чорны дым над тым месцам, дзе знаходзіўся дом Карла Кавецкага. Адразу ніхто не рашыўся падысці да месца трагедыі. А калі немцы паехалі, найбольш смелыя вяскоўцы пабегл! туды. Хаты Кавецкіх не было, каты забілі і спалілі гаспадароў і іх шасцёра дзяцей.

* * *

Сын настаўніцы Жажэлкаўскай школы Віктар Шлатовіч да вайны працаваў у райваенкамаце. У час акупацыі звязаўся з падполлем і сістэматычна выконваў баявыя заданні: наведваў Мінск, Барысаў, дзе ўстанаўліваў сувязь з падполынчыкамі; паліцаям падкідваў партызанскія лістоўкі; даставаў у раённай управе бланкі аўсвайсаў.

Аднойчы каля станцыі Смалявічы сабралася некалькі таварных цягнікоў, якія везлі на перадавую зброю і боепрыпасы. Цягнікі стаялі, бо мінулай ноччу паміж Смалявічамі і Плісой партызаны аж у двух месцах учынілі дыверсіі, і чыгунка выйшла са строю. Падполынчыкі па рацыі звязаліся з Масквой, перадалі аб фашысцкіх цягніках, што стаялі каля станцыі. Віктар Шлатовіч павінен быў ліхтарыкам даваць сігналы савецкім бамбардзіроўшчыкам. 3 гэтай задачай ён справіўся паспяхова: нашы самалёты разбамбілі фашысцкія таварнякі.

Пасля гэтага Віктар вырашыў наведаць родных... Але там яго чакала засада. Сагналі ўсіх жыхароў вёскі і на іх вачах Шлатовіча катавалі, а потым расстралялі.

Такі ж лёс напаткаў яго маці Надзею Сямёнаўну Залескую. Яна была партызанскай сувязной. Аднойчы разам з малым сынам Колем (яму было ўсяго дзевяць гадкоў) пайшла ў мястэчка, каб перадаць паліцэйскім партызанскія лістоўкі. Але ей не пашанцавала. Адзін з паліцаяў выдаў настаўніцу гітлераўцам. Яе і сына дапытвалі, катавалі, жадаючы дазнацца, хто даў лістоўкі. Не дабіўшыся нічога, акупанты павесілі жанчыну і яе сына на цэнтральнай вуліцы Смалявіч.

НАДЗЕЯ ВІКТАРАЎНА ТРАЯН

Герой Савецкага Саюза (29.10.1943). Нарадзілася 24.10.1921 у г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. Беларуска. Закончыла 1ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1947). У час Вялікай Айчыннай вайны на падпольнай рабоце ў Смалявічах. 3 яе

ўдзелам тут была створана падпольная камсамольская арганізацыя, якая перапраўляла людзей да партызан, збірала разведданыя, дапамагала партызанскім сем'ям. 3 ліпеня 1942 г. Н.В.Траян разведчыца партызанскай брыгады «Дзядзькі Колі». Прымала ўдзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні замаху на генеральнага камісара Беларусі гаўляйтэра В.Кубэ. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў Маскве. Кандыдат медыцынскіх навук (1962).

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024