ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Суббота, 20.04.2024, 12:31
  Змагаліся ўсёй сям’ёй Приветствую Вас Гость | RSS

 
     

Гісторыя ўсенароднай барацьбы з гітлераўскімі акупантамі налічвала не адзін выпадак,

калі ў падполлі ці партызанскіх атрадах змагаліся з ворагам цэлымі сем'ямі.

Былі такія прыклады і на Смалявіччыне.

Адзін з іх — сям'я Сушаў са Смалявіч.

3 успамінаў Р.І.Бяляўскага, былога камісара партызанскага атрада «Разгром»

Мы рэкамендавалі Мікалаю Сушу ўладкавацца на работу ў гандлёвую кропку. Суша да вайны працаваў у магазіне. Немцы арганізавалі так званае Цэнтральнае гандлёвае таварыства. I вось Суша пачаў гандляваць. Праз падпольшчыка Васіля Федаровіча ён перадаваў партизанам масла, соль, мануфактуру. Перадаваць было што, бо ў ларку накоплівалася нямала розных тавараў, якія немцы рыхтавалі для сваей арміі. Каб заахвоціць насельніцтва здаваць прадукты, немцы абяцалі выдаваць сахарын і папяросы. Для атрымання гэтых рэчаў служылі спецыяльныя талончыкі. Суша і Федаровіч дасталі пад

робленыя талончыкі і, прыкладаючы іх да справаздач, паказвалі немцам, як «паспяхова» ідзе нарыхтоўка хлеба, яек і іншых прадуктаў. На самай жа справе ніякіх прадуктаў не было і ў паміне, а сахарын і папяросы падпольшчыкі перапраўлялі партызанам.

Аднойчы Суша прывёз партызанам адразу 5,5 кг сахарыну і 5 скрынак папярос.

У ларку, дзе гандляваў Суша, атрымлівалі пайкі паліцаі і тыя, хто працаваў на немцаў употай ад іншых. Мікалай Барысавіч зрабіў падрабязны спіс нямецкіх паслугачоў. Гэты дакумент быў асабліва важным для падполынчыкаў і партызан.

Сям'я Сушы, уключаючы яго жонку, двух сыноў і дзвюх дачок, актыўна ўдзельнічала ў падполлі. Калі пачаў дзейнічаць партызанскі атрад «Разгром», мы парэкамендавалі сынам Сушы Івану і Косцю паступіць спачатку ў самаахову, потым у паліцыю. Там яны былі нам болып патрэбны. Аднак малодшы сын Косця ад мовіўся пайсці ў паліцыю, а дапамагаў іншым шляхам. Браты перадавалі партызанам важныя звесткі аб дзеяннях ворага, канцэнтрацыі яго сіл, здабывалі прадукты, зброю і дастаўлялі партызанам.

Вельмі многа каштоўных звестак здабывала дачка Мікалая Сушы Таня, якая крыху ведала нямецкую мову. Пазней уся сям'я патрыётаў была арыштавана, зведала жахі і турмы, і канцлагера.

3 успамінаў Таццяны Мікалаеўны Дуброўскай (Суша)

Вайна застала мяне на 2м курсе медыцынскага інстытута. Усе мы разумелі, што прыйшоў час трымаць іншыя экзамены.

У 1942 г. мой бацька, Мікалай Барысавіч . Суша, звязаўся з партызанамі. Яны прапанавалі нам уладкавацца на працу ў нямецкія ўстановы. Я стала працаваць медсястрой у бальніцы для цывільных асоб. У лютым 1943 г. узнікла неабходнасць даставіць партызанам сабраныя намі разведданыя, медыкаменты, перавязачны матэрыял і зброю. У небяспечны шлях адправілася я, тым больш, што з бальніцы выпісваўся хворы, якога неабходна было суправаджаць. Замаскіравалі ў санях патаемнае дно, куды паклалі 3 вінтоўкі, патроны, медыкаменты, сахарын, бінты. На прапускных пунктах я адказвала панямецку, што вязу хворага ў в. Праходка. 22 лютага з в. Праходка разам з партызанам Сяргеем Дзеркачом я прыехала ў в. Чарнава Чэрвеньскага раёна, дзе ўжо была партызанская зона і дзейнічала савецкая ўлада.

Там прайшоў урачысты сход, прысвечаны 25й гадавіне Чырвонай Арміі. 23 лютага мой шлях пралёг у в. Пацічова, каля якой базіраваўся атрад «Сцяг» брыгады «Разгром». Камандаванне атрада цікавілася кожнай дробяззю ў рабоце падпольшчыкаў. Яно перадало са мной пісьмо майму бацьку, якое захавалася да нашых дзён.

У канцы жніўня многія падпольшчыкі былі арыштаваны, у тым ліку і наша сям'я.

Шматлікія допыты і жорсткія катаванні зведалі мы ў фашысцкім засценку, але не зламаліся і не выдалі таварышаў. 3 турмы нас, маладых, адпраўлялі ў Германію. Каб не трапіць туды, я засыпала вочы махорачнай трухой. Вочы моцна запаліліся, і на медкамісіі мне паставілі дыягназ — трахома. Так мне ўдалося пазбегнуць адпраўкі ў Германію. Сястра Ніна і брат Іван уцяклі з турмы і адразу пайшлі ў партызаны. Бацька з братам Канстанцінам былі вывезены ў Германію ў канцлагер, але, на шчасце, вярнуліся дамоў у 1945 г.


3 ПІСЬМА КАМАНДАВАННЯ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА М.Б.СУШУ

...Тов. Суша, за нами сегодня идет весь народ. Даже Таня может рассказать Вам, как взрослые люди просятся со слезами на глазах в партизанский отряд, а таких людей десятки и сотни в каждой деревне. Но дело все в оружии. Основное и самое главное сейчас для нас и для народа это оружие, оружие и еще раз оружие.

Отсюда поймите и сделайте вывод и направьте все силы на розыски оружия и дезорганизацию полицейских и немцев, организуйте и направляйте с оружием в партизаны. Это будет большое дело. Вот какова должна быть ваша задача. Работайте не покладая рук, не щадя сил, а если нужно и самой жизни для блага Родины и народа.

Рано или поздно вам всем нужно будет бросить свою работу в городе и перейти к нам, но в честь перехода нужно будет организовать умело, спокойно и выдержанно, чтобы не пострадала ваша семья и ваши ближние, какуюлибо диверсию.

Ничуть не сомневайтесь в отношении и устройства ваших семей. Мы всегда поможем и пойдем навстречу. Мы оценим ваши труды, направленные в интересах общего дела. Но просим не изменять делу народа и быть верным патриотом Родины.

Если Вам потребуется помощь с нашей стороны, просим обращаться без стеснения...

До свидания! Желаем хороших успехов в вашей работе и надеемся, что после этой нашей переписки активней развернете вашу деятельность.

С командирским приветом!

Командир отряда              Веер

Комиссар отряда               Соболев

Нач. штаба отряда             Лебедев

Член отряда                       Деркач

21 февраля 1943 года

 


 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024