ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 23:37
  Той дзень я запомніў на заўсёды Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Калі мне быў адзін год, мая маці выйшла замуж за судабоўскага селяніна Івана Іосіфавіча Разумовіча. Ён вельмі любіў мяне, а я яго. Але так атрымалася, што я заставаўся запісаным на сваім прозвішчы Каласоўскі, што і выратавала мне жыццё...

Восень 1941 г. і зіма—вясна 1942 г. былі вельмі цяжкія. Пачалі насаджацца нямецкія гарнізоны і паліцэйскія ўчасткі. Паліцэйскія зверствавалі не меней за фашыстаў. Сабралі ўсе яўрэйскія сем'і Лібавых, Малкіных, Альтшулераў і іншых і потым расстралялі. Быў павешаны селянін з Жодзіна, што падабраў кінутага каня, які, як потым высветлілася, належаў акупантам. Жудасныя карціны назіралі мясцовыя жыхары, калі фашысты гналі калоны нашых палонных. Знясіленых і адстаючых канваіры расстрэльвалі. Балюча было глядзець, як вялі палонных у лёгкай адзежы, а на дварэ мароз і снег.

Усё гэта выклікала гнеў і нянавісць да акупантаў. Самі сабой фарміраваліся групы аднадумцаўпатрыётаў. Стварылася такая група і ў Судабоўцы. У яе ўвайшлі Іван Адамавіч Маслоўскі, Уладзімір Якаўлевіч Капцялевіч, Дзмітрый Мікалаевіч Кудраўцаў, Пётр Шчалканаў, Васіль Васюкоў і я, тады камсамолец.

Мне было даручана працаваць з моладдзю. Я двойчы хадзіў у Барысаў, прыносіў лістоўкі, якія потым распаўсюджвалі сярод насельніцтва. Наша група займалася і збо

рам зброі для партызан, хоць гэта і было вельмі складана.

У красавіку 1942 г. падпольшчыкі з Барысава, з якімі мы трымалі сувязь, пайшлі ў партызаны. Нам яны растлумачылі, як іх знайсці ў выпадку пагрозы правалу.

У маі 1942 г. мы звязаліся з разведчыкамі толькі што створанага атрада «Разгром». Сталі выконваць іх заданні: збіралі звесткі аб руху нямецкіх эшалонаў, аб гарнізонах у вёсках, аб людзях, што пайшлі на службу да фашыстау.

У жніўні 1942 г. нас выдаў ляснік, усю нашу групу. 25 жніўня, у пятніцу (той дзень я запомніў назаўсёды), фашысты з паліцэйскімі прыехалі ў Судабоўку. Іх машына спынілася на перакрыжаванні вуліц Азёрнай і Нагорнай. Я выйшаў з хаты з думкай, што яны пачнуць зараз, як звычайна, выменьваць яйкі на цыгарэты. Але немец паклікаў мяне, дастаў блакнот і пачаў пытацца, дзе можна знайсці Маслоўскага, Капцялевіча, Кудраўцава, Шчалканава, Васюкова і Разумовіча, гэта значыць мяне (ляснік не ведаў, што ў мяне засталося прозвішча Каласоўскі). Я сказаў, што ўсе яны на рабоце: хто ў полі, хто ў Жодзіне б'е камень, які немцы адгружалі для ўмацаванняў. Гэта была неверагодная ўдача, што немцы запыталіся пра нас менавіта ў мяне. Немец спытаў маё прозвішча. Ён яшчэ паўтарыў: «Колесовскі, аўсвайс?»

Я адказаў: «Дома. Прынесці?» «Найн, найн», прагаварыў ён. «Прыязджайце, пан, у нядзелю, сісазаў я. Усе, пра каго вы пыталіся будуць дома». Акупанты забілі з дзесятак курэй і паехалі. Я хуценька папярэдзіў сяброу. У нядзелю немцы прыехалі з лесніком, і ён ім паказаў дамы Маслоўскага і Капцялевіча. Але нас у вёсцы ўжо не было. Каля в. Стрыева нас прымаў у атрад І.Л.Сацункевіч, камісар атрада. 3 маімі сябрамі праблем не ўзнікла, таму што ўсе яны раней служылі ў арміі, а вось мне сказаў: «А ты, пацан, куды ідзеш? Ведаеш, тут могуць і забіць». Але я адказаў, што я камсамолец, дапрызыўнік і мой абавязак змагацца з ворагам.

Нас прывялі ў атрад. Я трапіў у аддзяленне Паўла Стрыжнёва, які сказаў мне: «Косця, я зраблю з цябе добрага кулямётчыка...» Я удзельнічау ва усіх аперацыях свайго узвода і атрада: па знішчэнні гарнізонау у Пеліцы, Шыпянах, Плісе, Рудне, Зялёнках, Забашавічах, дыверсіях на чыгунцы і інш.

Наша сустрэча з Чырвонай Арміяй адбылася у раёне Пацічова Кляннік. Гэта была незабыуная і шчаслівая падзея. Мясцовыя жыхары і мы радаваліся, як дзеці. Потым нас сабралі на парад у г. Мінек. Пасля парада мне прапанавалі пайсці у міліцыю на тэрыторыі Заходняй Беларусь Я адмовілася, і мяне адправілі служыць у 282і запасны стралковы полк у Бабруйск, адтуль я трапіу у г. Барысау, дзе стау курсантам 32га вучэбнага танкавага палка. Вярнууся я дамоу у 1946 г.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024