ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 03:25
  Фронт у тыле ворага Приветствую Вас Гость | RSS

 
 
 

Вясной 1942 г. у паўднёвай частцы Смалявіччыны на невялікім сухім востраве сярод бал от, за некалькі кіламетраў ад в. Раваніцкая Слабада, размясціўся атрад з грознай назвай «Разгром». «Лагер выглядаў яшчэ даволі прымітыўна сапраўдныя цёплыя зямлянкі будаваць не ўмелі, узводзілі альбо будан, альбо невялікія, на трохчатырох чалавек, гэтакія ўкапаныя ў зямлю хлеўчукі. Карміліся за кошт праціўніка, а таксама з калгасных і саўгасных кладовак. Жылі цяжка. Прыходзілася эканоміць малыя запасы мукі. Хлеб выпякалі жанчыныпадпольшчыцы» (Сацункевіч I. Суровая быль. М., 1969. С. 56. На рус. мове).

25 ліпеня 1942 г. у раён зза лініі фронту прыбыла група колькасцю 45 байцоў пад камандаваннем лейтэнанта Паўла Сівакова. На ўзбраенні групы было 10 аутаматау, 30 вінтовак, кулямёт. Першым месцам базіравання гэтага атрада, які атрымау назву «Смерць фашызму», стау хутар Карамша. Раён дыслакацыі атрада меу важнае стратэгічнае значэнне: тут праходзіла аутамагістраль і чыгунка Мінск — Масква. Праз раён ішлі ваенныя грузы на фронт, тут знаходзіліся буйныя базы, склады, аэрадромы праціуніка.

Пра атрад хутка даведалася насельніцтва, сярод якога партызаны знаходзілі і верных памочнікаусувязных і папауненне сваіх радоу. Моладзь замест таго, каб ісці на мабілізацыйныя пункты ворага, ішла у лес. Аднымі з першых да партызан прыйшлі Іван Жагойка з в. Сухі Вострау, Дзмітрый Булаускі і Мікалай Сіліч з в. Бабін Лес, якія прывялі з сабой яшчэ 17 хлапцоу.

Ужо праз месяц пасля арганізацыі атрада у раёне былі паралізаваны усе мясцовыя рэгулярныя камунікацыі ворага. Для прыняцця контрмер супраць партызан і насельніцтва, якое іх падтрымлівала, гітлерауцы правялі шэраг карных экспедыцый, у час адной з якіх 29 жніуня 1942 г. карнікі спалілі разам з жыхарамі в. Карамша. Аднак нават жорсткімі карнымі акцыямі акупанты не маглі спыніць рост партызанскага руху. Да лістапада 1942 г. атрад «Смерць фашызму» вырас да 227 чалавек. Пад яго пастаяннымі ударамі знаходзілася аўтамагістраль Мінск — Масква. У лістападзе 1942 г. атрад у раёне в. Белая Лужа разграміў буйную аўтакалону, якая ішла ў бок фронту. Былі спалены 22 аўтамашыны, падарвана 2 танкі, забіта каля 80 гітлераўцаў, захоплены палонныя, зброя, боепрыпасы, медыкаменты, прадукты. Кіраваў аперацыяй І.М.Дзёмін.

Летам 1942 г. значная колькасць валасных упраў і дробных гарнізонаў у раёне былі знішчаны партызанамі. Гэта спрыяла актывізацыі барацьбы на варожых камунікацыях. Асабліва вялікі размах набылі дыверсіі на чыгунцы. Вораг ахоувау яе узмоцнена: праз 700 800 м дзот, пастаяннае патруляванне, замініраваныя падыходы да чыгуначнага палатна. Начнога руху амаль не было. Перад адпраўкай чарговага эталона са станцыі падаваўся сігнал ракетай. Але партызаны, добра ведаючы мясцовасць, абыходзілі ўсе засады, мінныя палі і праводзілі дыверсіі.

22 лютага 1943 г. атрад «Разгром» атакаваў варожы гарнізон на торфапрадпрыемстве «Чырвоны Сцяг». Былі знішчаны ўсе памяшканні, узарваны 2 паравозы, 5 аўтамашын, вузел вузкакалейкі, захоплены трафеі зброя, рэчы, 15 коней.

Колькасны рост партызанскіх атрадаў, пераход шматлікіх падпольных груп да ўзброенай барацьбы выклікалі неабходнасць каардынацыі іх дзейнасці і агульнага кіравання. Гэтыя функцыі былі ўскладзены на створаны 13 кастрычніка 1942 г. Смалявіцкі падпольны райком КП(6)Б.

Рост партызанскіх атрадаў хутка стаў адчувацца і з іншага боку. Атрадамі станавілася цяжка кіраваць, яны былі маламанеўранымі. У той жа час размах барацьбы патрабаваў цеснага ўзаемадзеяння і каардынацыі дзеянняў суседніх атрадаў. Паўстала задача стварэння партызанскіх брыгад. У кастрычніку 1942 г. на пасяджэнні Мінскага міжрайкома было прынята рашэнне аб'яднаць атрады «Разгром», «Камуніст», «Іскра» і «Сцяг» у партызанскую брыгаду «Разгром». У ліпені 1943 г. на базе атрада «Смерць фашызму» ўзнікла аднайменная брыгада. У жніўні 1942 г. была створана брыгада «Дзядзькі Колі», якая дзейнічалаў Барысаўскім, Лагойскім, Смалявіцхім і іншых раёнах.

У кастрычніку 1942 г. у Чэрвеньскім раёне аформіліся ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» тры атрады, аснову аднаго з якіх складала група Я.Васіленкі, якая дзейнічала ў Смалявіцкім раёне. Зонай баявых дзеянняў брыгады сталі Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Мінскі раёны.

28 кастрычніка 1943 г. Смалявіцкім падпольным РК КП(б)Б з жыхароў раёна быў створаны асобны атрад імя Калініна.

Для ўзмацнення ўзаемадзеяння партызанскіх фарміраванняў у 1943 г. была ўстаноўлена пастаянная радыёсувязь брыгад і атрадаў з Беларускім штабам партызанскага руху (БШПР), каля в. Сутокі быў пабудаваны партызанскі аэрадром, і партызанам сталі паступаць зброя, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты. Аднак, нягледзячы на дапамогу з Вялікай зямлі, асноўнай крыніцай забеспячэння атрадаў

заставаліся мясцовыя рэсурсы. Партызаны здабывалі зброю ў баях з ворагам, ад насельніцтва атрымлівалі і зброю, і адзенне, і прадукты. Часам прыходзілася праяўляць кемлівасць. Так, у сакавіку 1943 г. байцы атрада «Іскра» знялі з падбітага танка 44мм гармату і ўстанавілі яе на металічны каркас, які быў зроблены ў вясковай кузні. Колы ўзялі ад сеялкі, а зімой гармату ставілі на сані. Саматужная артылерыя саслужыла добрую службу. 18 красавіка, напрыклад, у баі каля в. Пятровічы партызаны разграмілі карны атрад і адбілі 13 фурманак з ваенным грузам. Пазней з дапамогай той жа гарматы байцы знішчылі пяць гарнізонаў і два эталоны праціўніка.

Гэта гармата стала пасля вайны экспанатам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Летам і восенню 1943 г. разгарнулася жорсткая барацьба за хлеб. Акупанты, адчуваючы, што гэта апошні ўраджай, які яны могуць захапіць на беларускай зямлі, вырашылі адабраць у сялян усе да апошняга зерня. Савецкае камандаванне і партызанскае кіраўніцтва паставілі перад насельніцтвам і байцамі лясной гвардыі сваю задачу ніводнага зярнятка фашыстам. Кожная спроба гітлераўцаў сілай захапіць хлеб сустракала рашучы адпор з боку партызан. Пад аховай народных мсціўцаў было сабрана 80 га жыта ў в. Антаполле, 100 га у в. Будагова, 40 га у в. Тадуліна. Атрады імя Будзённага і імя Кутузава не далі магчымасці фашыстам прарвацца да вёсак Мгле, Расошнае, дзе на палях ішла ўборка хлеба. Не дапамагла акупантам нават іх авіяцыя, якая бамбіла збіраўшых ураджай. Група партызан колькасцю 30 чалавек пад камандаваннем Амінава пяць гадзін вяла бой з праціўнікам, які налічваў некалькі соцень чалавек, і адстаяла палі каля в. Востраў. У саўгасе «Шыпяны» немцы пасеялі 300 га жыта і 100 га пшаніцы. Партызаны вырашылі сабраць хлеб з гэтых плошчаў. Насельніцтва бліжэйшых вёсак падтрымала народных мсціўцаў. Людзі арганізавана ўбіралі, абмалочвалі збожжа і вывозілі ў лес. Работа ішла і днём, і ноччу, у баявой ахове пастаянна знаходзілася рота партызан. Праз некалькі дзён у полі стаялі толькі абмалочаныя снапы. Да іх і пад'ехалі аднойчы немцы і паліцаі на 5 танках з прыцэпамі. На мінах, якія былі ўстаноўлены партызанамі, падарваліся 2 танкі і аўтамашына.

У ноч з 2 на 3 жніўня 1943 г. у адпаведнасці з дырэктывай БШПР аб правядзенні «рэйкавай вайны» партызанскія атрады, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, выйшлі на чыгунку Мінск Масква. Атраду «Радзіма» дастаўся ўчастак паміж Плісой і Жодзінам. Справа і злева ад яго дзейнічалі атрады «Мсцівец» і «Іскра». Брыгада імя Шчорса дзейнічала ў зоне Смалявіч, ад рэзак чыгункі ад Смалявіч да Гарадзішча атакавала брыгада «За Савецкую Беларусь». Пад Жодзінам дзейнічалі брыгады «Смерць фашызму» і «Дзядзькі Колі». Сотні груп узрывалі рэйкі, рвалі прыдарожную сувязь, знішчалі семафоры і масты. Толькі на участку дзеяння брыгады «Смерць фашызму» чыгунка была ўзарвана на працягу 5 км. У верасні атрады неаднойчы выходзілі на чыгунку, наносячы захопнікам значны ўрон. Толькі атрад «Іскра» з 3 па 15 верасня ўзарваў 345 рэек і 45 метраў чыгуначнага палатна, знішчыў эталон, які ішоў на фронт, 300 м драцяной сувязі, падбіў 4 паравозы.

У ноч на 25 верасня 1943 г. партызаны прыступілі да другога этапу «рэйкавай вайны» пад ко давай назвай «Канцэрт». У выніку ад чыгункі засталіся пакручаныя рэйкі, абломкі шпал, пакрытае ямамі ад выбухаў палатно. На участку Смалявічы Жодзіна ў гэту ноч было ўзарвана больш за 4 тысячы рэек і 8 тысяч шпал. Байцы 1й Антыфашысцкай брыгады, якая дзейнічала на участку Смалявічы — Загор'е, перабілі 2485 рэек, знішчылі блокпост і 4 дзоты, артылерыйскамінамётным агнём спалілі вакзал, салдацкія казармы, склад з ваенным рыштункам, ваенны эшалон з 15 вагонаў.

У кастрычніку 1943 г. падпольшчыкі Смалявіч здабылі схему пракладкі падземнага кабелю, які звязваў Берлін з фронтам. Копіі схем перадалі ў брыгады «Смерць фашызму», «Штурмавая», «Дзядзькі Колі», праз раёны дзеяння якіх праходзіла гэта

лінія сувязі. Нягледзячы на адчайныя спро6ы праціўніка захаваць сувязь, кабель сістэматычна выводзіўся са строю.

Вораг імкнуўся агарадзіць зоны дзеяння партызанскіх брыгад моцнымі гарнізонамі, сеткай розных умацаванняў, узмацненнем аховы чыгункі, блакіроўкай раёнаў дзеяння партызан. Аднак гэта тактыка не прынесла патрэбных вынікаў. Партызанскія брыгады ўмела манеўравалі, дзейнічалі дробнымі групамі.

У першыя месяцы 1944 г. партызаны ўзмацнілі баявыя аперацыі па знішчэнні апорных пунктаў акупантаў. Былі разгромлены моцныя гарнізоны ў вёсках Шыпяны, Пятровічы, Волма, Загор'е, Дабраводка. У выніку гітлераўцы пазбавіліся ўнутраных камунікацый, што значна знізіла іх тактычную манеўранасць перад бітвай за Беларусь.

28 красавіка 1944 г. партызанскія атрады «Іскра» і імя Суворава на перагоне Жодзіна Перасады ў раёне в. Яловіца спынілі варожы эшалон. Пасля ўзрыву фугасаў і кароткага агнявоганалёту партызаны штурмам авалодалі эталонам і падпалілі яго з дапамогай газы. Эшалон загарэўся, а паравоз быў разбіты. Былі знішчаны 2 платформы з зенітнымі гарматамі, 3 цыстэрны з палівам, 25 вагонаў з боепрыпасамі, маёмасцю і фуражом. У гэтай аперацыі вызначыліся камандзір атрада «Іскра» У.Дзярабін, камісар Шчарбакоў, камандзір атрада імя Суворава Пятроўскі, камандзір узвода Бялоў, партызаны Клімовіч, Шыянаў. Гэту апе рацыю БШПР ставіў у прыклад як адну з буйнейшых і складаных. Падрыхтоўка да аперацыі па разгроме варожага гартзона ў Пятровічах вялася брыгадай «Разгром» сакрэтна. Былі падрабязна разведаны ўсе ўмацаванні гарнізона, яго колькасць, узбраенне (ён налічваў да 200 чалавек гітлераўцаў, паліцыі і самааховы). У аперацыі ўдзельнічалі партызанскія атрады «Радзіма», «Мсцівец», імя Суворава і адна рота атрада «Іскра». Кіравалі аперацыяй камбрыг Балан, начальнік штаба Дручкоў. Гэта была першая аперацыя, якая праводзілася днём. 14 мая 1944 г. на світанні атрады выйшлі на зыходныя пазіцыі і разгарнуліся ў баявы парадак. У чатыры гадзіны пачаўся штурм. Бой доўжыўся 6 гадзін. Вораг аказваў жорсткае супраціўленне, яго нялёгка было

 

 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024