ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 20.09.2017, 06:38
  Прозвішча героя – Кудраўцаў Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Было гэта ў 1942 ці 1943 годзе. Жыхары нашай в. Святое дапамагалі партызанам з атрада імя Суворава, які знаходзіўся ў в. Дубнікі. Я была на заданні ў в. Персцень, дзе размяшчаўся нямецкі гарнізон. Там я даведалася, што немцы ідуць у нашу вёску. А навокал былі лясы. Там, дзе зараз пас. Зялёны Бор, стаяў скрозь лес. Парты заны загадзя нарабілі на дарогах завалаў. Мне ўдалося апярэдзіць фашыстаў і папярэдзіць партызан, што былі ў вёсцы. Большасць з іх пайшла ў бок балота, а Пётр Русецкі ў бок лесу да завалаў. Тут яго і напаткала варожая куля, параніла ў жывот. Немцы ўварваліся ў вёску. Параненага Русецкага кінулі за хлявом. А жыхароў загналі ў хлеў. Перакладчык увесь час паўтараў: «Хто тут партызаны? Хто ім памагае?»

У нашым доме гітлераўцы размясцілі свой штаб. Увечары жанчын прымусілі чысціць бульбу і рыхтаваць вячэру для акупантаў. Мы бачылі, як прывялі на да

прос партызана. Яго прозвішча было Кудраўцаў. Памятаю, што партызаны звалі яго між сабой масквічом. Захапілі яго немцы ў лесе, калі ён спыніўся адпачыць і расклаў касцярок. Кудраўцава дапытвалі гадзіны дзве. Ён губляў прытомнасць, яго аблівалі вадой і працягвалі катаваць. Апрача стогнаў, мы больш нічога не чулі. Калі яго цягнулі ў пограб, мы бачылі, што ў хлопца перабіты рукі. На ўсё жыццё я запомніла яго вочы, колькі ў іх было болю.

А раніцай, гадзін у дзевяць, раздаліся пісталетныя стрэлы. Нас выгналі з хлява. Кудраўцаў ляжаў каля брамы ў лужы крыві. Ён даходзіў. Каты прымусілі ўсіх нас прайсці каля цела партызана. Хацелі запужаць гэтым. Каля хлява яны загадалі выкапаць яму. Мы ўжо вырашылі, што гэта для нас. Але яны загадалі пакласці целы абодвух партызан у яму і закапаць, а самі пасля з'ехалі. Ноччу мы адкапалі загінуўшых і пахавалі на ўзлеску, паставіўшы на магілах крыжы.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Сентябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2017