ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Среда, 24.04.2024, 02:42
  Вогненныя Кіламетры Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Цярністым і складаным быў жыццёвы шлях Сцяпана Фёдаравіча Мархеля. Яшчэ ў 1931 г. яго прызвалі ў армію. Пасля тэрміновай службы ён стаў курсантам аўтабранятанкавага вучылішча, пасля заканчэння якога атрымаў званне старшага лейтэнанта. Каля заходніх граніц Беларусі адбылося яго баявое хрышчэнне. Да ночы фашысты прыкметна збавілі інтэнсіўнасць агню, але ад гэтага нашым воінам не стала лягчэй. Трэба было любымі сродкамі выбрацца з акружэння.

I вось з групай салдат Мархель ідзе наперад. Перыядычна ўзлятаючыя ракеты прымушаюць падаць на халодны балотны мох. За кароткую летнюю ноч пераправіліся байцы праз балота і ўдарылі па ворагу з тылу. Толькі густая пальба ў адказ з усіх відаў зброі заглушыла скупыя стрэлы нашых воінаў. Зноў пацягнуліся вогненныя кіламетры адступлення, якія аддаваліся болем у сэрцы.

У раёне Рубяжэвіч Сцяпан Фёдаравіч атрымаў навылётнае ранение ў жывот. Падабралі яго таварышы, аказалі першую дапамогу і накіравалі ў тыл.

Але цяжка было вызначыць, дзе гэты тыл, а дзе перадавыя пазіцыі. Праз некалькі дзён у лясах Лагойшчыны, куды грапіў Сцяпан Фёдаравіч з групай салдат і афіцэраў, стаяла звычайная цішыня.

Пачалося партызанскае жыццё. Спачатку, пакуль давала аб сабе знаць рана, Сцяпан Фёдаравіч быў сувязным у в. Косіна, потым стаў інструктарам Смалявіцкага падпольнага райкома партыі. Сакратар падпольнага райкома Р.Дз.Даўгалёнак ларучыў яму камандаванне ініцыятыўнай групай, у задачы якой уваходзіла тэрміношае расшырэнне і арганізацыя партызансхага атрада. Ён хутка быў створаны з ліку

мясцовых жыхароў і ваеннапалонных, якія з дапамогай партызан уцяклі з лагераў Барысава і Мінска.

Пра баявыя справы гэтага атрада і асабіста С.Ф.Мархеля лепш за ўсё гавораць радкі, якія напісаў у адным з узнагародных лістоў намеснік камандзіра партызанскай брыгады «Смерць фашызму» Р.С.Якімовіч. Ён адзначаў, што за час прабывання ў партызанскім атрадзе С.Ф.Мархель паказаў узоры ў арганізацыі партызанскага руху. Яму давя лося ўдзельнічаць у многіх баявых аперацыях на чале груп і з атрадам. Асабліва вызначыўся ў аперацыі пры падрыве варожага эталона ў раёне в. Слабада Смалявіцкага раёна. Тут былі знішчаны паравоз і 13 вагонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага. Ён агентурнай работай дэзарганізаваў варожы гарнізон у в. Пятровічы. Пры гэтым на бок партызан перайшлі 34 паліцэйскія са зброяй. Пасля, прабраўшыся ў нямецкі гарнізон на торфапрадпрыемстве імя Арджанікідзе, С.Ф.Мархель асабіста ўкраў легкавую машыну шэфа гарнізона.

На Магілёўскай шашы ім была ўзарвана грузавая машына з жывой сілай пра ціўніка. Шэраг дыверсій было здзейснена на чыгунцы.

Пад яго кіраўніцтвам на вузкакалейцы былі ўзарваны мост цераз р. Гайна і да 450 метраў рэек.

Да гэтага трэба дадаць, што на чале са Сцяпанам Фёдаравічам першымі з партызан увайшлі ў Смалявічы Іван Сіняўскі, Аляксандр Шлёнскі, Рыгор Бацяноўскі, Іосіф Яцкевіч, Іван Сарока і Міля Пяршай, якія 2 ліпеня 1944 г. сустрэлі наступаючыя савецкія танкі і былі прыняты танкістамі на браню «трыццацічацвёркі».

Пасля вызвалення Смалявіч і Мінска Сцяпан Фёдаравіч некаторы час працаваў

загадчыкам ваеннага аддзела пры Смалявіцкім райкоме партыі, а потым інструктарам. У перыяд аднаўлення разбураных вайной калгасаў ён быў накіраваны ў першую Смалявіцкую МТС, дзе працаваў парторгам. Пасля гэтага каля 15 гадоў узначальваў Смалявіцкую міжраённую кантору Сельгасбанка. А потым да выхаду на пенсію працаваў на Беларускім аўтазаводзе ў Жодзіне.

Баявыя справы С.Ф.Мархеля адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (двойчы), Айчыннай вайны I ступені і многімі медалям!.

А.П.Казюка.



 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024