ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 19:39
  Разведчыкі былі на пярэднім краі Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Ганаровым, адказным і разам з тым цяжкім абавязкам на вайне лічылася дзейнасць разведчыка. Яна заўсёды была звязана з вялікай рызыкай для жыцця. Немагчыма весці паспяхова барацьбу з ворагам, калі не ведаеш яго задумы, месцазнаходжанне, узброенасць і г.д. Разведка гэта вочы і вушы баявога падраздзялення.

Многа паспяховых баявых аперацый супраць акупантаў правялі партызаны брыгады «Смерць фашызму» на тэрыторыі Смалявіцкага і Барысаўскага раёнаў. I як правіла, партызаны мелі поспех дзякуючы добра наладжанай разведцы.

У 1943 г. мы праводзілі аперацыю, якая атрымала назву «Трубічынская». Тады было знішчана каля паўсотні гітлераўцаў і іх прыслугачоў, захоплена многа трафейнай зброі і боепрыпасаў. 3 боку партызан страт не было зусім.

Немцы вырашылі абрабаваць мірнае насельніцтва в. Трубічына, а моладзь забраць у Германію. Атрымаўшы такія даныя, мы загадзя папярэдзілі жыхароў вёскі, і тыя, забраўшы жывёлу і маёмасць, пайшлі ў лес. Мы зрабілі засаду. I вось з'явіліся гітлераўцы. Далі ім магчымасць увайсці ў вёску. Гітлераўцы кінуліся па дамах і хлявах, але нічога не знайшлі. Узяўшы на падводы розныя рэчы, немцы рушылі назад. На нашу думку, яны павінны былі нанесці такі ж «візіт» і ў в. Высокае. Так яно і атрымалася. Немцы, супакоеныя тым, што іх ніхто не чапае, паклалі ў большасці зброю на падводы і толькі некаторыя трымалі яе ў руках. Метрах у пяцідзесяці ад

нашай засады працаваў на полі стары селянін. Адзін з немцаў накіраваўся да яго, схапіў рукой за грудзі і, выцягнуўшы пісталет, накіраваў на старога. Раздаўся стрэл. Але зрабіў яго не гітлеравец, а наш партызан Грыша Шэвелеў, які забіў фашыста напавал. Гэта паслужыла сігналам для астатніх. Дакладным прыцэльным агнём мы за некалькі секунд знішчылі асноўную сілу гітлераўцаў. Тыя, што засталіся, залеглі і адкрылі агонь. Тады нашы кулямётчыкі Пётр Лашкоў і Іван Мархель выставілі свае кулямёты на высотку і ўдарылі па фашыстах. Праз некалькі хвілін усё было кончана. У гэтым баі смела дзейнічалі нашы разведчыкі Афанасій Прусакевіч, Мікалай Кудрэвіч, Пётр Гурэцкі.

Партызанскія разведчыкі вялі работу і іншага парадку. Яны пранікалі ў гарнізоны праціўніка, знаёміліся з салдатамі і афіцэрамі, вялі сярод іх растлумачальную работу. У выніку гэтага ў нашых радах паявіліся чэхі, бельгійцы, палякі, французы, немцы, якія разам з намі ваявалі супраць фашыстаў. У нашай брыгадзе было створана нават асобнае інтэрнацыянальнае падраздзяленне.

Нашымі разведчыкамі праз сувязных быў завербаваны нямецкі афіцэр Карл, начальнік станцыі Жодзіна. Гэты афіцэр, дарэчы немалога чыну, прыходзіў на сустрэчы да партызан, перадаваў не раз патрэбныя звесткі. Пазней ён быў схоплены гестапа і расстраляны ў Барысаве.

Дзеянні разведчыкаў заўсёды былі звязаны з небяспекай. I таму нямала было выпадкаў, калі мы не далічваліся сваіх лепшых сяброў. У в. Будагова загінуў наш юны разведчык Аляксандр Гірыс, а ў в. Белая Лужа Пётр Пацяраеў і Іван Траско. Яны трапілі на сакрэтны нямецкі пост, жывымі не здаліся і загінулі ў няроўным баі. Баявыя сябры пахаваны ў в. Востраў Жодзінскага сельсавета.

У логаве ворага, у нямецкім гарнізоне в. Бродня Барысаўскага раёна, загінуў наш храбры разведчык Грыша Яскевіч. Здарылася гэта так. Перад нашай групай была пастаўлена задача: прайсці ноччу ў гарнізон, разведаць подступы да месцазнаходжання немцаў і сакрэтныя пасты. Ноч была светлая, і гэта вельмі ўскладніла нашы дзеянні. Мы натрапілі на сакрэтны пост. Немцы адкрылі агонь. Нам нічога не заставалася рабіць, як агародамі і дварамі адыходзіць у лес. Сабраліся ў дамоўленым месцы. Грышы сярод нас не было. Нашы пошукі вынікаў не далі. У час адыходу Грыша быў цяжка паранены ў галаву на двары Марыі Іванаўны Мядзвецкай. Пачуўшы стогн, Марыя Іванаўна разбудзіла сваю дачку Ліду і адзінаццацігадовага сына Леаніда. Яны ўнеслі Грышу ў дом, зрабілі яму перавязку, але ён хутка памёр. Пра гэта нам паведаміла Ліда. Ноччу непрыкметна мы вынеслі цела таварыша і з воінскімі ўшанаваннямі пахавалі на могілках у в. Востраў.

3 таго дня сын і дачка Марыі Іванаўны засталіся ў атрадзе. Лёня пазней стаў нашым разведчыкам. Ён загінуў ад разрыву міны. Лідзія Максімаўна ў атрадзе сустрэла свае каханне. Яна выйшла замуж за партызана Пятра Сілакова і пражыла увесь час у Смалявічах.

А гарнізон у в. Бродня мы ўсё ж разграмілі. У тым баі быў цяжка паранены разрыўной куляй разведчык Мікалай Лютарэвіч. Яго мы тэрмінова даставілі на партызанскі аэрадром і адправілі ў Маскву. За мужнасць і адвагу, праяўленую пры разгроме варожага гарнізона, Мікалай быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля вайны ён вярнуўся ў Смалявічы, працаваў на торфабрыкетным заводзе «Усяж». Але атрыманыя ў баях раненні далі аб сабе знаць, і Мікалай Лютарэвіч рана пайшоў з жыцця.

... Вялікай павагай карыстаўся ў нашых радах начальнік штаба атрада імя Кутузава Пётр Акімавіч Тарасевіч. 3 каш

танам Тарасевічам я пазнаёміўся, калі быў накіраваны ў групу разведкі, якой ён тады камандаваў. Гэта быў сімпатычны, русы чалавек, невысокага росту. Ён валодаў дзіўным дарам: хутка сыходзіўся з людзьмі, умеў іх арганізаваць і згуртаваць. Ён моцна накульгваў на адну нагу. У вольны час Пётр Акімавіч крыху займаўся маляваннем. Гэта нас і здружыла. Перад вайной Тарасевіч закончыў Мінскае пяхотнае вучылішча. У пачатку вайны яго прызначылі намеснікам камандзіра батальёна, які абараняў горад Севастопаль. У баях за гэты горад Пётр Акімавіч быў чатыры разы паранены. Апошняе ранение самае цяжкае — у абедзве нагі, руку, твар. 3 групай параненых байцы ўкрылі Тарасевіча ў пячоры, але іх знайшлі фашысты і захапілі ў палон. Вялікая воля да жыцця, да змагання рухала афіцэрам. Іх везлі на платформах і ў таварных вагонах на захад. У раёне Барысава, Тарасевіч разам з сябрамі Ціханавым і Траянам уцяклі з эшалона, трапілі да партызан у атрад «Смерць фашызму», дзе ў хуткім часе ён стаў камандзірам разведкі.

Мы, разведчыкі, верылі яму ва ўсім. У напружаныя моманты бою або пры распрацоўцы наступнай аперацыі ён імгненна арыентаваўся ў самых складаных абставінах і ўмеў знайсці, здавалася 6, простае, але адзіна правільнае рашэнне. У самыя трагічныя дні апошняй блакады ў маі чэрвені 1944 г., калі загінуў начальнік штаба атрада імя Кутузава Кубланаў, Пётр Акімавіч замяніў яго. Тарасевіч здолеў без асаблівых страт вывесці праз усе ўмацаваныя варожыя заслоны вялікую групу партызан з гіблых бал от каля в. Палік.

Пасля вызвалення Беларусі капітан Тарасевіч атрымаў прызначэнне ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі ён вярнуўся да сваёй сям'і ў Лыскаўскі раён Горкаўскай вобласці.

Партызаныразведчыкі былі аб'ектам асаблівай увагі ў кожным атрадзе. Дзейнічалі яны звычайна ў адрыве ад галоўных сіл і падвяргаліся пры гэтым найболыпай небяспецы. А проціпаставіць ёй разведчык, акрамя асабістай зброі, мог хіба што самаавалоданне, знаходлівасць, воінскае майстэрства і, вядома, мужнасць.

У сваёй кнізе «Вытокі будучага» былы камандзір нашага атрада імя Кутузава Іван Міхайлавіч Дзёмін расказвае: «Сярод нас запомніўся разведчык і падрыўнік Аляксандр Муравіцкі. Гэта быў выдатны партызансамародак: прыгожы, яркі, самабытны. Пастаянна ён кіпеў якімнебудзь моцным жаданнем, заўсёды да чагонебудзь ірваўся, штонебудзь шукаў і даведваўся, выношваў і прапаноўваў якуюнебудзь цікавую ідэю. Часам мне здавалася, быццам неўгамонны Саша нават у сне рашае варыянты якойнебудзь новай задуманай аперацыі».

Пасля вайны А.П.Муравіцкі настаўнічаў у Зеленаборскай сярэдняй школе. За выдатную працу быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Побач з баявым ордэнам Чырвонага Сцяга заззяла ўзнагарода, атрыманая ў мірныя дні.

Памятаю і іншых разведчыкаў і сярод іх казаха Шамсутдзіна Нізамава. Нягледзячы на вельмі высокі рост і фігуру волата, Шамсутдзін рухаўся з незвычайнай лёгкасцю і хуткасцю. «У нашых беларускіх лясах ён бачыў, а хутчэй адчуваў усё, застаючыся пры гэтым нябачным, нячутным. Зліццё з прыродай Шамсутдзіна было здзіўляючым. Страляў ён без промаху, ніколі не нерваваўся ні ў баі, ні за абедзенным сталом», такім успамінае яго Дзёмін. Такім запомнілі яго і мы, яго баявыя таварышы.

Не дажылі да светлага дня перамогі Грыша Шэвелеў, кулямётчык Пётр Лашкоў, камандзір роты Шымановіч і іншыя. Многа нашых баявых сяброў пахавана ў брацкай магіле каля в. Юр'ева. Тут паставілі помнік, да яго прыходзяць людзі, каб пакланіцца светлай памяці загінуўшых.

I часам адбываліся нечаканыя сустрэчы...

ЯГО ЛІЧЫЛІ ЗАПНУЎШЫМ

Юр'ева месца дыслакацыі штаба партызанскай брыгады «Смерць фашызму», і кожны год тут, каля абеліска на ўскраіне вёскі, на месцы размяшчэння базы, збіраюцца былыя партызаны, госці, следапыты, жыхары мясцовых вёсак.

Для Косці Камарова той прыезд быў асаблівым. У 1981 г. ён упершыню трапіў на сустрэчу і вельмі здзівіўся, убачыўшы сваё прозвішча на помніку ў спісе загінуўшых. Здзівіліся і мы, бо лічылі, што яго няма ў жывых...

Косця Камароў прыбыў у атрад імя Кутузава з дзіцячага дома разам са сваімі сябрамі Андрэем, Сашам, Сяргеем.

Так у атрадзе з'явіліся «сыны партызан», якіх усе хутка палюбілі. I сапраўды, хлопцы ніколі не скардзіліся на цяжкасці, не парушалі дысцыпліны.

Косця стаў разведчыкам. Яго бясстрашшу зайздросцілі людзі і больш сталага ўзросту. Стаў ён і сапраўдным майстрам падрыўной справы. Узрыўчатку для дыверсій здабываў сам, выплаўляў з неразарваўшыхся авіябомбаў. У апошнюю блакаду Косця ўдзельнічаў у патапленні фашысцкага катэра на Бярэзіне. У тым баі ён атрымаў цяжкае ранение, страціў прытомнасць. У такім стане немцы захапілі яго ў палон, доўга мучылі, імкнучыся выведаць звесткі аб атрадзе. Але даведацца ад юнака ім нічога не ўдалося. Косця трапіў у барысаўскі лагер, а пасля ў лагер Лукенвальдэ. Вясной 1945 г. іх перагналі ў Францыю. Там Косця разабраў дах у бараку, дзе заперлі вязняў, вылез і адчыніў дзверы. Палонныя напалі на ахову, выйшлі на свабоду. А хутка іх сустрэлі саюзнікіамерыканцы. Яны былі вельмі здзіўлены мужнасцю савецкіх людзей, якія вырваліся на волю. Затым былыя вязні ўсёй калонай прыйшлі да нашых войскаў на бераг Эльбы. У кожнага на вайне была свая дарога і свой лес...

ТАКІМ ЁН БЫЎ

Уладзімір Сяргеевіч Шымановіч з в. Куркава быў вопытным, смелым і валявым камандзірам партызанскай роты. Успамінаюцца яго ласка, бацькоўскія клопаты, з якімі ён адносіўся да сваіх падначаленых.

Рыхтуючыся да чарговай аперацыі, Шымановіч самым дакладным чынам вы вучаў мясцовасць, дзе намечана было біць ворага, не менш дакладна аналізаваў даныя разведкі. У гэтай сувязі ўспамінаецца бой каля в. Трубічына ў 1943 г., якім кіраваў Шымановіч. Ён доўга гутарыў перад боем з намі, разведчыкамі, пытаўся пра ўсялякія дробязныя дэталі, вывучыў усе варыянты выхаду праціўніка, рабіў разлікі. I ён не памыляўся.

Многа ваеннай кемлівасці праявіў Уладзімір Сяргеевіч у дні блакады каля

возера Палік. Не раз ён ажыццяўляў дзёрзкія манеўры са сваёй ротай у варожым кальцы. Вораг усё цясней сціскаў кальцо акружэння. Было вырашана ў чэрвені 1944 г. пад в. Макаўе ісці на прарыў. Партызаны задумал! штурмаваць пярэдні край абароны немцаў, які быў добра ўмацаваны. Пры гэтым штурме загінула многа нашых таварышаў. Сярод іх быў і наш баявы сябра  

 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024