ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 18.04.2024, 16:29
  Як успомнім паходы Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Калі пачалася вайна, я жыў у в. Хаценава, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса «Парыжская камуна». У першыя ж дні вайны моладзь вёскі вырашыла стварыць падпольную групу. У яе ўвайшлі камсамольцы Міхаіл Лойка, Іван Лойка, Пётр Чыжык, Іван Канашонак, Людміла Чыжык, Надзея Паўлоўская... Былі ў групе і члены партыі былы старшыня калгаса Уладзімір Пархімавіч Сівіцкі, бухгалтар Іван Лойка і інш. Група займалася зборам зброі і боепрыпасаў, мы дапамагалі чырвонаармейцам, якія выходзілі з акружэння, вопраткай і харчаваннем.

Восенню 1942 г. большасць членаў групы перайшла ў партызанскі атрад. Адважна змагаліся з ворагам у радах чырвоных мсціўцаў мае аднавяскоўцы Пётр Чыжык, Іван Канашонак, Васіль Красуцкі, Мікалай Сіняўскі, Міхаіл Фурсевіч. Яны аддалі сваё жыццё за вызваленне роднага краю.

У ліпені 1943 г. мяне з атрада «Смерць фашызму» накіравалі ў Смалявіцкі падпольны райком партыі інструктарам па камсамольскай рабоце ў партызанскіх атрадах, брыгадах і падпольных камсамольскіх арганізацыях.

Партызаны не давалі спакою захопнікам на беларускай зямлі. На тэрыторыі нашага раёна партызаны разбілі паліцэйскія гарнізоны ў вёсках Емяльянава, Юр'ева, Хаценава.

Мне асабліва запомнілася адна з баявых аперацый у дні «рэйкавай вайны». У склад нашай падрыўной групы ўвайшлі сакратар падпольнага райкома камсамола Дз.Лёля, партызаны С.Мархель, І.Яцкевіч, А.Шлёнскі і я. У раёне в. Слабада мы да

лучыліся да групы партызан з брыгады «Дзядзькі Колі». Калі падышлі да чыгуначнага палатна, фашысты заўважылі нас і адкрылі агонь. Але партызаны хутка адагналі ворага і прыняліся за мініраванне чыгункі. У тую аперацыю было ўзарвана каля двух кіламетраў чыгункі. На працяглы час быў затрыманы рух варожых цягнікоў.

2 ліпеня 1944 г. мы сустрэліся з часцямі Чырвонай Арміі. Было гэта каля в. Кляннік. А затым разам з танкістамі мы накіраваліся вызваляць Смалявічы.

Мне пашчасціла ўдзельнічаць у парадзе партызан у Мінску.

3 успамінаў А.З.Канашонка

Мне было 16 гадоў, калі я пачаў атрымліваць заданні ад партызан, у прыватнасці ад свайго земляка, таксама ўраджэнца в. Мглё, Р.Дз.Даўгалёнка. Я хадзіў у варожыя гарнізоны, каб выведаць размяшчэнне варожых пастоў, агнявых кропак, колькасць і ўзбраенне ворагаў. Асабліва шмат даручэнняў было звязана з чыгункай. Мне трэба было сачыць за рухам цягнікоў, што яны перавозілі, і дакладваць пра гэта ў атрад. На мяне, падлетка, днём немцы і паліцаі асаблівай увагі не звярталі, таму мне даволі лёгка ўдавалася пранікаць на розныя аб'екты. Недзе ў пачатку 1943 г. мне прыйшлося і самому ісці ў партызаны. Немцы спалілі дом, відаць, ім стала вядома, што я быў сувязным. Мяне залічылі байцом у атрад імя Варашылава брыгады «Смерць фашызму». Камандзірам узвода быў Уладзімір Давыдавіч Мятліцкі, а разам са мной былі ва ўзводзе Аляксандр Шчурок, Рыгор Міхейчык, Пётр Мальцаў...

Аднойчы мы атрымалі задание замініраваць гравійку, па якой павінна была прайсці варожая аўтакалона. Нам удалося незаўважна падабрацца да дарожнага палатна і залажыць дзве міны. Хутка пачуўся гул матораў. Галаўная машына адразу наскочыла на міну, а за ёй і другая не прымусіла доўга чакаць. Мы абстралялі калону. Бой атрымаўся кароткім і для нас паспяховым. 3 нашага боку не было нават параненых. I такіх аперацый наш узвод правёў нямала...

У час блакады на Паліку мы трапілі ў вельмі складанае становішча. I толькі дзякуючы разведчыкам М.Кіслову і С.Таболічу я застаўся жывым. Гэта яны умела вывелі нашу групу з акружэння.

Пасля вызвалення раёна наш атрад кінулі ў мінскі «кацёл» дабіваць акружанага ворага. Калі «кацёл» быў ліквідаваны, наш атрад прыбыў у Лошніцу, дзе быў расфарміраваны. Мяне накіравалі на Мінскі аўтазавод.

За ўдзел у партызанскім руху мяне ўзнагародзілі ордэнам Айчыннай вайны і медалямі

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024