ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 10:04
  Выканалі абавязак сумленна Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Летнія ночы кароткія. Таму хлопцы завіхаліся. Гэта ж не жартачкі схаваць у яме трактар, каб ён не дастаўся ворагу. Калгаснаму трактарысту Мікалаю Кудрэвічу дапамагалі яго сябры Апанас Прусакевіч, браты Ясь і Пётр Гурэцкія, Якаў Шкілёнак.

  Ён яшчэ нам паслужыць, гаварыў сябрам Мікалай.

Пад раніцу схованка была гатова. Зверху яму заслалі дошкамі, засыпалі зямлёй.

  Добрую справу зрабілі мы, хлопцы, развітваючыся з сябрамі, сказаў Мікалай. — Але трэба ж нешта большае рабіць. Давайце па лесе пашастаем, вінтоўкі там павінны быць. Яны спатрэбяцца.

Сапраўды, яны вельмі спатрэбіліся. Летам 1942 г. Мікалай пазнаёміўся з партызанамі атрада «Смерць фашызму». Ад іх атрымаў задание разведаць варожыя сілы ў мясцовых гарнізонах. Перадаў народным мсціўцам сабраную зброю і боепрыпасы. Праводзіў агітацыю сярод аднагодкаў. I амаль усе тадулінскія хлопцы (больш за 20 чалавек) пайшлі ў партызаны.

У атрадзе Мікалая прызначылі ў разведку. Як самаму выносліваму ўручылі ручны кулямёт. 3 ім Кудрэвіч прайшоў усё партызанскае жыццё. Калі намячалася якаянебудзь аперацыя, то ўдзельнікі яе прасілі камандаванне выдзеліць у падмогу Кудрэвіча. Асабліва вызначыўся ён у Трубічынскай аперацыі, калі партызаны знішчылі карнікаў, якія збіраліся спаліць вёску Трубічына разам з жыхарамі.

Мужнасць і стойкасць праявіў Мікалай Кудрэвіч і на возеры Палік. Пры прарыве блакады ён стрымліваў націск ворага, пакуль сотні партызан і мірных жыхароў не выйшлі з акружэння.

Пасля вызвалення раёна Мікалай Мацвеевіч працягваў біць ворага ў радах Чырвонай Арміі.

У вёску вярталіся ацалелыя ад пекла вайны людзі. Мікалай адкапаў свой даваенны трактар і зноў выехаў на калгасныя палеткі. Працаваў да 1961 г. у Жажэлкаўскай МТС, затым у калгасе «Звязда». Працаваў трактарыстам, потым механікам. 3 жонкай Верай Паўлаўнай вырасцілі шэсць сыноў. Дачакаўся ўнукаў і праўнукаў. Свой жыццёвы абавязак гэты чалавек выканаў сумленна.

* * *

Зімой 1942 г. Андрэй Шапялевіч з Азярыцкай Слабады сустрэў групу партызан атрада «Смерць фашызму», які пачаў дзейнічаць у раёне. Доўга ўпрошваў камандзіра групы Сцяпана Мархеля, каб той узяў яго з сабой у атрад. 3за маладога ўзросту Андрэю адмовілі, але згадзіліся, каб ён стаў сувязным. Навучылі, як непрыкметна здабываць звесткі пра перамяшчэнне варожых войскаў. Па заданні групы ездзіў у Барысаў, Гарадзішча і Мінск і заўсёды перадаваў самыя свежыя і дакладныя звесткі.

А ў снежні таго ж года Андрэй стаў партызанамразведчыкам атрада «Смерць фашызму». Партызаны палюбілі адважнага і кемлівага хлопца. Ды і як было не палюбіць, калі ён быў вясёлы, па натуры дабрадушны, у баі адважны. А галоўнае надзейны, не пакіне ў бядзе таварыша. А тэта на вайне аснова асноў.

Яшчэ налаўчыўся Андрэй абыходзіцца з ПТР (процітанкавае ружжо). Таму пэтээршчыкі атрада Мархель, Машэраў і Прусакевіч ахвотна бралі яго з сабой, калі ішлі на чыгунку расстрэльваць з ружжа варожыя паравозы.

Выдатна засвоіў Шапялевіч і навуку мініравання. Тут яму дапамог настаўніксамавучка мінёрскай справы Саша Муравіцкі. Няхітрая партызанская міна рукаў старой ватоўкі. У яго закладвалі ўзрыўчатку, мацавалі самаробнае нажымное прыстасаванне ці нацяжны кручоккольца. Такую міну было вельмі зручна замаскіраваць. Разам з Муравіцкім Андрэй амаль заўсёды з самаробнымі «цацкамі» хадзіў на «паляванне».

А.Шапялевіч вельмі востра перажываў, калі хтонебудзь атрымліваў ранение. Так, калі ў ходзе Бродненскай аперацыі разведчык Мікалай Лютарэвіч быў цяжка паранены разрыўной куляй і яго неабходна было эвакуіраваць за лінію фронту, Андрэй суправаджаў таварыша да партызан

скага аэрадрома, які знаходзіўся ў раёне Бягомля.

У размяшчэнне брыгады часта прыбывалі групы байцоў зза лініі фронту. Зразумела, што яны не ведалі мясцовасці, таму іх трэба было перапраўляць бяспечнымі сцежкамі цераз шашу і чыгунку. Гэту місію звычайна выконвалі кутузаўцы, у т.л. і Андрэй.

У жніўні 1944 г., калі Беларусь была вызвалена ад гітлераўцаў, Андрэй Шапялевіч пайшоў на фронт. У складзе 1га Прыбалтыйскага фронту ў баях за горад Мемель (Клайпеда) ён быў цяжка паранены і накіраваны ў г. Молатаў (Перм) у шпіталь. Там і сустрэў пераможны май 1945 г. За ратныя подзвігі Андрэй Андрэевіч Шапялевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

М.А.Міцкевіч

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024