ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 28.03.2024, 17:27
  Ад юннага разведчыка да генерала Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Шянеры са Смалявіч Дзмітрый Іваноў, Уладзімір Касарэўскі, Уладзімір Міхальчанка і Генадзь Шыдлоўскі з першых месяцаў фашысцкай акупацыі сталі актыўнымі памочнікамі падпольнай камсамольскамаладзёжнай арганізацыі, якая дзейнічала на торфапрадпрыемстве імя Арджанікідзе. Яе ўзначальваў жыхар в. Мікалаевічы Якаў Васіленка. Па просьбе камсамольцаў піянеры збіралі зброю і боепрыпасы на месцах нядаўніх баёў і перадавалі іх падпольшчыкам.

Летам 1942 г. члены арганізацыі звязаліся з партызанамі атрада «Бура» і па заданні камандавання атрада вялі разведку ў райцэнтры і на чыгуначнай станцыі

Смалявічы. Дзіма Іваноў, напрыклад, рэгулярна адносіў разведданыя аб руху варожых эшалонаў на фронт, аб грузах, што перавозіліся, у в. Шпакоўшчына селяніну Мархелю, які перадаваў іх партызанам.

Асцерагаючыся арышту, Дз.Іваноў разам з мамай Марыяй Аляксееўнай (мела сувязь з Мінскім антыфашысцкім падполлем) і малодшым братам Мікалаем пайшлі ў партызанскі атрад «Бура». У атрадзе хутка заўважылі, што чатырнаццацігадовы Дзіма хлопчык смелы, валодае такімі каштоўнымі якасцямі, як назіральнасць, кемлівасць, і залічылі яго ў разведвальнадыверсійную групу Уладзіміра Смірнова. У складзе групы хлопец удзельнічаў у падрыве кабелю, што звязваў фронт са стаўкай Гітлера, двух варожых эшалонаў і сямі аўтамашын, перыядычна сустракаўся па заданні камандавання з разведчыкамі і сувязнымі атрада, якія дзейнічалі ў райцэнтры. У баях з фашысцкімі акупантамі атрымаў два раненні і кантузію. За баявыя заслугі ў разведвальнай і дыверсійнай рабоце Дз.Іваноў быў узнагароджаны медалям! «Партызану Айчыннай вайны» II, а затым і I ступеней.

У 1953 г. Дзмітрый Аляксеевіч Іваноў закончыў Барысаглебскае ваеннае вучылішча лётчыкаўзнішчальнікаў імя В.П.Чкалава. У авіяцыі прайшоў пасады ад лётчы

ка да камандзіра корпуса проціпаветранай абароны, потым быў намеснікам камандуючага проціпаветранай абароны Беларускай ваеннай акругі, прадстаўніком Галоўнакамандуючага аб'яднанымі ўзброенымі сіламі краін Варшаўскага дагавора, па проціпаветранай абароне ў Ваеннапаветраных сілах Венгрыі. Генераллейтэнант авіяцыі, заслужаны ваенны лётчык СССР. Узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі СССР, ордэнам Венгерскай Народнай Рэспублікі, многімі медалямі. 3 1989 г. Дз.А.Іваноў у адстаўцы.

У. П. Паўлаў.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024