ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Пятница, 26.04.2024, 16:37
  Да перамогі ішлі разам Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

3 успамінаў Аляксандры Антонаўны Мазанік, 1930 т.н., жыхаркі Мінска

Жылі мы на хутары ВерхВозера, што за 3 км ад в. Шабуні. Сям'я была дружная. Бацька, Дзігілевіч Антон Андрэевіч, маці, Алена Мікалаеўна, і нас чацвёра мы з братамблізнятам Колем (н. у 1930), Соня (н. у 1936) і Лёня (н. у 1941). Да вайны бацька працаваў старшынёй калгаса, кладаўшчыком. Ваяваў на савецкафінляндскай вайне, быў кантужаны.

Калі пачалася Вялікая Айчынная, бацьку на фронт не ўзялі. Першыя дні акупацыі запомніліся на ўсё жыццё. Брат мой, Коля, пасвіў кароў. Наляцелі немцы, забрал! кароў, як Коля ні прасіў, ні плакаў. Бабы нашы яшчэ доўга папракалі хлопца, што аддаў немцам усіх кароў. Яго гэта вельмі крыўдзіла. Хутка фашысты схапілі бацьку. Нехта данёс, што ён даваў парты занам крупы з калгаснай кладоўкі. Завялі

бацьку ў Смалявічы, пагражалі расстрэлам, але пасля адпусцілі. Збіты, ён ледзьве прыйшоў дамоў.

Вакол нашага хутара на многія кіламетры цягнуўся лес. Жылі тут сем'і Евы Шэршань, Евы Баравік, Уладзіміра Шэршаня, Міхаіла Шэршаня, Стася Грынкевіча. Лес нас карміў, паіў, саграваў і зберагаў. Мо таму і стаў наш хутар партызанскай базай, што быў схаваны ў лесе, у баку ад вялікіх дарог. Да Смалявіч было кіламетраў 18. Потым у нас стала партызанская зона. На хутар пастаянна наведваліся партызаны. 3 якіх яны былі атрадаў, не ведаю, але звалі мы іх проста шышкінцы, ураганаўцы, булганаўцы, масквічы. У нашай хаце стаяў штаб, у іншых партызаны проста спыняліся адпачыць, падсілкавацца. Адны прыходзілі, другія адыходзілі. Помню, часта бацькі ўставалі ноччу, варылі байцам ежу. Бацька быў партызанскім сувязным брыгады Базылевіча («За Савецкую Беларусь»). Не стаялі ў баку ад 6арацьбы і мы дзеці. Як маглі, дапамагалі дарослым. Мы, дзяўчаты, мылі попелам адзенне, насілі паласкаць яго на Ушу. Мяне часта адпраўлялі ў Смалявічы, каб выменяць яйкі, шчаўе, журавіны на мыла, соль, цукар. Звычайна бацькі давалі мне апрануць падраную целагрэйку. Як пасля даведалася, яны зашывалі туды сабраныя звесткі, якія я і дастаўляла да знаёмых у Смалявічы. Усякае здаралася ў дарозе: адзін раз па мне стралялі, ледзьве ўратавалася.

Непадалёку ад хутара была роўная, цвёрдая палянка, на якую часта садзіліся савецкія самалёты. Мы іх вельмі чакалі, бо прывозілі яны газеты, лістоўкі. Бегалі мы сустракаць і парашуты, якія скідвалі з самалётаў з рознымі грузамі. Парашуты гэта быў цэлы скарб, бо з тканіны можна было нешта пашыць, таму мы і імкнуліся перахапіць іх.

Часцяком зза цікаўнасці мы шкодзілі

бацькам. Запомніўся надоўга такі выпадак. Была ў нас баня, а ў ёй як бамбасховішча выкапана зямлянка. Партызаны захапілі нямецкага афіцэра, гаварылі — генерала, прывялі яго і схавалі ў гэту зямлянку, самі пайшлі ў хату спаць. Мы з Колем не выцерпелі, вельмі ж хацелася паглядзець на таго генерала. Ціхенька выйшлі з хаты, адкрылі зямлянку. Генерал сядзеў такі важны, з крыжамі (мо гэта іх узнагароды такія). Паглядзелі мы, падзівіліся і хутчэй назад, а закрыць зямлянку забыліся. Генерал, вядома, нідзе не дзеўся, не стаў уцякаць, але ж раніцай, калі прыйшлі партызаны і ўбачылі, што мы нарабілі, вельмі строга гаварылі з бацькам. Той раззлаваўся, прыгразіў, што і Колю пасадзіць у тую зямлянку да немца. Праз некалькі дзён прыляцеў самалёт і генерала адправілі ў Маскву.

На ўсё жыццё запомніліся апошнія дні перад вызваленнем. Калі разбівалі гэты кацёл (маецца на ўвазе мінскі «кацёл»), кругом гуло і грымела. Усе з хутара схавал іся ў нашай зямлянцы. Сядзелі цэлую нядзелю, баяліся, што заб'юць. Немцы адступалі па магілёўскай дарозе, а нашы гналі іх з усіх бакоў. Мне вельмі ж хацелася паглядзець на нашых. Аднойчы не вытрымала, пабегла ў бок Шабунёў. Страшна было, кругом пабітыя коні, фашысты, і нашых ляжала нямала.

I раптам бачу, як папаша мой ідзе з немцамі. Я вырашыла, што гэта яны схапілі бацьку, а аказалася наадварот. Бацька захапіў іх, а тыя ўжо і не супраціўляліся, ішлі з узнятымі рукамі. Прывёў ён немцаў да Краснага ўрочышча, здаў нашым.

Хутка ўсё сціхла, фронт пайшоў далей. Доўга яшчэ на дарогах валяліся нямецкія грошы, пашпарты. Збіралі мы ўсё гэта, неслі ў хату, мама злавалася, але затое было чым у печы падпальваць. Калі мы ў школу пайшлі, спатрэбіліся і паперы, чыстыя з другога боку. Было на чым пісаць. Пайшла я ў 3і клас. У нямецкім мундзіры, блішчатыя гузікі на якім маці замяніла на чорныя, я і прахадзіла больш за год у школу, і дзіўна, але ніхто не смяяўся з мяне, не папракаў.

Стала наладжвацца мірнае жыццё. Бацьку зноў паставілі старшынёй калгаса «Бальшавік». Мы так і жылі на хутары, а папаша хадзіў у Шабуні, дзе была кантора калгаса. Гаравалі людзі і пасля айны. У Шабунях жылі амаль адны ўдовы. Ды і вёскі самой не засталося яе спалілі немцы з самалётаў у 1943 г. Трэба было адбудоўваць усё, трэба было проста жыць. I жылі. Выжылі. Я падрасла і хутка падалася ў Мінск. Так і жыву тут.

Вайна не прайшла бясследна для маіх землякоў. Фашысты забілі Уладзіміра Шэршаня, на фронце загінуў адзін з яго сыноў (не помню імя). Доўга хварэлі і заў

часна пайшлі з жыцця браты Коля і Лёня. Хваробы данімаюць і мяне, і сястру Соню. Няма ўжо нашага хутара. Часта бываю там у сне, у сваім цяжкім і горкім дзяцінстве. Раз у год, нягледзячы на хваробы, усё ж еду на радзіму. Неяк пайшлі ў бок нашага хутара, і забалела сэрца. Кругом выразаны лес, закінутыя дзялянкі. Кажуць, што прадалі лес немцам, валяць яго і вывозяць...

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024