Марыя
Юльянаўна Сіліч нарадзілася 1 красавіка
1916 г.
у в. Юр'ева. Бацька
яе працаваў фельчарам, маці была
хатняй гаспадыняй.
У
Юр'еве Марыя
закончыла пачатковую школу,
у 1932 г. —
Смалявіцкую
ШСМ. Потым вучылася ў Мінску на
медрабфаку, у медінстытуце,
які закончыла
ў
1938 г.
Была накіравана
загадчыцай урачэбнага участка
ў
Мінскі раён. Працавала там
да 1940 г. Па ўласным
жаданні была
пераведзена
ў Жодзінскі сельсавет загадчыцай
урачэбнага
участка,
дзе працавала да 1941 г.
Перад
пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, будучы ў дэкрэтным адпачынку, паехала
да
мужа, які
быў ваеннаслужачым і знаходзіўся ў Беластоку.
У
першыя
дні вайны
з цяжкасцю
дабралася з Беластока да
родных, якія
жылі ў Жодзіне. У
лютым 1942 г. стала сувязной партызанскай спецгрупы Салянікава.
Пасля
выконвала заданні
па дастаўцы партызанам
медыкаментаў,
перавязачнага матэрыялу.
У 1943 г. пайшла ў
партызаны са
сваей сям'ёй.
Была
залічана
ў атрад імя Будзён
нага
брыгады «Смерць
фашызму».
Там лячыла хворых і
параненых партызан.
Пасля
вызвалення раёна два месяцы працавала ў
Смалявічах,
загадвала партызанскім
шпіталем, адначасова працавала
ўрачом
Смалявіцкай бальніцы. У
верасні
1944 г.
пераведзена ў
Жодзіна, загадвала
ўрачэбным
участкам.
У гэты перыяд тут будавалася участковая бальніца
на
15 ложкаў.
У
ей Марыя Юльянаўна
стала
працаваць галоўным
урачом.
У
1953 г. прайшла спецыялізацыю
па
педыятрыі
і стала
педыятрам у Жодзінскай
бальніцы.
3 1962 г.
працавала загадчыцай дзіцячага
аддзялення. 25 лютага
1961 г.
ей было прысвоена званне заслужанага ўрача
БССР.
Памерла
М.Ю.Сіліч
у
1998 г.
Была
ўзнагароджана
медалямі «Партызану
Айчыннай вайны»
I
ступені,
«За
перамогу над Германіяй
у
Вялікай
Айчыннай
вайне 1941 —
1945 гг.»,
«За
працоўную
адзнаку»
і
Граматай Вярхоўнага Савета БССР.
І.І.Сіняўскі.