ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 19:49
  Жыццё – за Радзіму Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Аўтар артыкула былы партызан брыгады «Дзядзькі Колі» Андрэй Фёдаравіч Чаркашын са Стаўрапаля. У пачатку 1970х гадоў ён працаваў над кнігай «Партызанскія былі». Главы будучай кнігі лрукаваліся ў смалявіцкай газеце «Ленінскі заклік». Адна з іх была прысвечана партызанскай сям'і Ruin аляў.

У Марыі Міхайлаўны Кошаль было чацвёра сыноў Міша, Ігар, Юра і Лёва. Перад самай вайной Лёва паехаў на вучобу ў Ленінград.

Браты з дзяцінства моцна сябравалі, а калі вораг акупіраваў родныя мясціны, дружба іх яшчэ больш узмацнілася. Юра, Ігар і Міша заўсёды штосьці прыдумвалі супраць гітлераўцаў. Нездарма суседзі жартам называлі іх «хітрыя Кашалькі».

Самым энергічным і вясёлым быў Юра. Калі ў Смалявічы прыехала сям'я Лаўровых, Юра хутка пасябраваў з імі і асабліва з Людай. Неўзабаве ён расказаў ёй, што хоча зрабіць дапаўненне да слоў на партрэце Птлера, які немцы прычапілі на варотах на тэрыторыі пасёлка торфазавода. Няхай чытаюць людзі, ад чаго вызваліў нас фюрэр. «Пойдзеш са мной на гэту аперацыю?» запытаў Юра. Люда пагадзілася.

Справа адбывалася познім вясновым вечарам. Люда стаяла на варце, аглядаючы наваколле, а Юра пэндзлем, памочаным у чорную туш, вывеў у дадатак да друкаваных слоў «Гітлер вызваліцель» словы «ад хлеба і солі». «Гэта яму больш падыходзіць», злазячы з аркі, прамовіў ён.

Аперацыя прайшла непрыкметна для немцаў. Партрэт з трапным подпісам вісеў на арцы некалькі дзён.

На рахунку братоў Юры і Ігара быў ужо ўзарваны варожы цягнік. Аднойчы кіраўнік падпольнай арганізацыі Я.Е.Васіленка даў Ігару магнітную міну, з якой той дабраўся да чыгункі і паспяхова выканаў баявое задание.

Прамых улік супраць сям'і Кошаляў немцы не мелі, аднак у хату Марыі Міхайлаўны наляцела паліцыя. Нехта данёс, што ў яе дома пад печчу захоўваецца зброя. На шчасце, яна была своечасова перапраўлена ў атрад. Хоць паліцаі нічога не знайшлі, але Юра Кошаль, а разам з ім і Валодзя Мытнік былі арыштаваны.

Хлопцы мужна вынеслі страшныя

здзекі і нічога не сказалі на допыце. Знявечаных і змучаных, іх выпусцілі. Яны не маглі хадзіць, а Юра некалькі дзён не мог нават сядзець.

Неўзабаве ў хату Марыі Міхайлаўны прыйшла новая бяда: пас ля цяжкай хваробы памёр сын Міша. Акупанты не пакінулі ў спакоі сям'ю Кошаляў. У пачатку красавіка 1943 г. ім на кватэру немцы пасялілі электраманцёра, хлопца гадоў дваццаці. Марыя Міхайлаўна і яе сыны хутка пераканаліся, што гэта тайны агент. Былі прадугледжаны меры перасцярогі.

У жніўні 1943 г. Марыя Міхайлаўна з двума сынамі пайшла ў партызанскі атрад імя Кутузава брыгады «За Савецкую Беларусь», з якім болып года падтрымлівала сувязь. Юра стаў мінёрампадрыўніком, а маці санітаркай пры атрадным лазарэце.

У гэтым атрадзе Юра Кошаль здзейсніў свой апошні подзвіг. У студзені 1944 г. разам з сябрам Сямёнам Іванавічам Чаркашыным яны праніклі на чыгунку каля Смалявіч. Былі ўдала пераадолены адкрытая мясцовасць, тарфяное поле, вёскі Забалоцце і Загор'е, дзе знаходзіліся варожыя гарнізоны. Дасягнуўшы мэты, партызаны залажылі міну і сабраліся адыходзіць. Але адступаць не было куды. 3 розных бакоў іх акружалі ўзброеныя гітлераўцы. Партызаны спыніліся каля месца мініравання, даючы зразумець ворагу, што гатовы здацца ў палон. Калі іх акружылі, патрыёты ўзарвалі сваю міну.

Выбух на чыгунцы чулі жыхары Смалявіч. У хуткім часе стала вядома аб гераічнай гібелі партызанскіх падрыўнікоў. А6 смерці Юры даведалася Еўдакія Міхайлаўна Міхейчык, якая даводзілася яму сястрой па бацьку. Першым жаданнем жанчыны было наведаць месца гібелі брата, забраць цела і пахаваць яго. Але станцыйнае начальства і ахова доўгі час нікога не падпускалі да загінуўшых партызан. Толькі з дапамогай бежанцаў, якія працавалі на чыгунцы, удалося забраць целы загінуўшых і пахаваць іх непадалёку ад кар'ера, дзе здабываўся торф.

Праз паўгода захопнікі былі выгнаны з Беларусі. 3 партызанскага атрада дамоў вярнуліся Марыя Міхайлаўна і яе сын Ігар. Чацвёрты сын Марыі Міхайлаўны Лёва загінуў у Ленінградзе ў час блакады.

Марыя Міхайлаўна і Ігар адшукалі месца захавання Юры і яго сябра Сямёна Чаркашына, перавезлі іх астанкі ў Смалявічы і пахавалі на могілках. Юра Кошаль пасмяротна быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024