ГлавнаяРегистрацияВход Книга ПАМЯТЬ “Смолевичский район” Четверг, 25.04.2024, 17:43
  Подзвіг Сяргея Кавалеўскага Приветствую Вас Гость | RSS

 
 

Сяргей Іванавіч Кавалеўскі нарадзіўся ў 1922 г. у в. Бабін Лес, беларус, камсамолец, партызан атрада імя Чкалава брыгады «Смерць фашызму». Загінуў пры выкананні баявога задания ў ноч з 14 на 15 студзеня 1944 г.

Калі Сяргею было чатыры гады, ён захварэў мінінгітам. Хвароба забрала ў яго левае вока. Як неваеннаабавязаны, мог бы сядзець дома. Аднак ён адзін з першых прыйшоў у атрад «Смерць фашызму». А было гэта 5 кастрычніка 1942 г. I не з пустымі рукамі прыйшоў. Прынёс чатыры вінтоўкі, пісталет, гранаты і 2 скрынкі патронаў. На баявыя заданні камандаванне атрада яго не пасылала. Усё ж такі інвалід. Але Сяргей не сядзеў склаўшы рукі. Працаваў у гаспадарчым узводзе. А пасля таго, як фашысцкія самалёты пачалі бамбіць партызанскія вёскі, Кавалеўскі знайшоў сабе новы занятак. Справа ў тым, што многія бомбачкіфугаскі, якія скідвалі самалёты, не разрываліся. Сяргей ездзіў на фурманцы па вёсках, збіраў фашысцкія «гасцінцы», вывінчваў з іх капсулідэтанатары, клаў бомбы ў кацёл з вадой, падаграваў і то л выплаўляўся з метал ічнага кажуха. 3 гэтага толу Сяргей рабіў міны, з якімі партызаны хадзілі на дыверсіі. 3 часам стаў удзельнічаць у гэтых дыверсіях і сам Сяргей.

У дзённіку баявых дзеянняў атрада імя Чкалава Кавалеўскі названы сярод выканаўцаў дыверсій «па падрыве варожых аўтамашын на шашы Мінск Масква, па разбурэнні падземнай кабельнай і наземнай тэлеграфнатэлефоннай лініі сувязі, а таксама ўзрыву цягніка на вузкакалейцы».

За актыўную баявую дзейнасць і прыкладную дысцыпліну С.Кавалеўскі двойчы быў занесены на Дошку гонару (атрада і брыгады), меў падзякі ад камандзіра атрада за добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў.

На сваю апошнюю ў жыцці аперацыю юнак адправіўся праз 2 тыдні пасля таго, як карнікі спалілі разам з вёскай 25 яго аднавяскоўцаў, у тым ліку і яго бацькоў з двума малодшымі братамі. Відаць, прагла маладое сэрца пометы, бо Сяргей першым вызваўся залажыць міну на дарозе. I не маглі яму баявыя сябры адмовіць. Абставіны гібелі С.Кавалеўскага былі выкладзены ў дакладной запісцы камандзіра роты і дзённіку баявых дзеянняў атрада. Як вынікае з гэтых дакументаў, С.Кавалеўскі 15 студзеня 1944 г. у момант мініравання шашы Мінск — Масква (непадалёку ад в. Барсукі) нечакана быў акружаны гітлераўцамі, якія знаходзіліся ў засадзе ў кювеце процілеглага боку дарогі. На прапанову ворага здацца ў палон Кавалеўскі падпусціў гітлераўцаў бліжэй і ўзарваў міну, у выніку чаго падарваў сябе і 10 нямецкіх салдат.

Тыя, хто быў з Сяргеем на той аперацыі, успаміналі, што ў хлопца быў шанс выратавацца, адысці, яго б прыкрылі агнём. Але юнак, як бачна, вырашыў дзейнічаць інакш.

У загадзе камандзіра атрада імя Чкалава 26 ад 1 лютага 1944 г. гаварылася: «За выдатныя заслугі перад Радзімай, за праяўленую асабістую адвагу і геройства j барацьбе з нямецкафашысцкімі захопнікамі байцапартызана Кавалеўскага Сяргея Іванавіча пасмяротна прадстаўляю да прысваення звання Героя Савецкага Саюза». У загадзе камандзіра брыгады «Смерць фашызму» 52 ад 22 лютага 1944 г. у спісе партызан брыгады, прадстауленых да ўзнагарод, Кавалеўскі С.І. значыцца прадстаўленым да прысваення звання Героя Савецкага Саюза.

Пра ўсё гэта гаварылася ў даведцы з партыйнага архіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, дасланай у ліпені 1966 г. старшыні камісіі па ўшанаванні памяці загінуўшых воінаў і партызан пры Смалявіцкім РК КПБ тав. Граковічу. Завершана архіўная даведка кароткай прыпіскай: «Паводле паведамлення з аддзела ўзнагарод Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Кавалеўскі С.І. узнагарод не мае». Што ж, і такое на вайне здаралася.

Г. К. Кісялёў, 1.1. Сіняўскі.

 
 
Форма входа

Календарь новостей
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 

Copyright MyCorp © 2024